У ведамстве патлумачылі, што гэта датычыцца грамадзян, якія за тры гады да агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту адны з першых уступілі ў праграму добраахвотнага страхавання з падтрымкай дзяржавы.
Нагадаем, што праграма пачала работу з 1 кастрычніка 2022 года.
Як атрымаць «другую» пенсію? Расказваем, як гэта зрабіць.
Спачатку трэба падаць заяву і заключыць дагавор са «Стравітай» непасрэдна ў страхоўшчыка або ў электронным выглядзе праз афіцыйны сайт. Затым — звярнуцца да наймальніка з копіяй дагавора і заявай аб пералічэнні адпаведнага страхавога ўзносу.
Уступаць у праграму страхавання «3+3» можна не пазней, чым за тры гады да дасягнення агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту.
Што далей?
Дадатковыя ўзносы на назапашвальную пенсію будуць штомесяц пералічвацца работадаўцам па заяве работніка. Дарэчы, можаце памяняць тарыф узносу на назапашвальную пенсію, але не часцей за 1 раз на год.
Работнік таксама мае права ў любы момант прыпыніць свой удзел у праграме і затым аднавіць выплату дадатковых узносаў.
Пры дасягненні агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту страхоўшчыкам работніку штомесяц будзе выплачвацца дадатковая назапашвальная пенсія на працягу 5 або 10 гадоў (па выбары грамадзяніна).