Паводле даследавання, 70 % дырэктараў паведамляюць аб павышэнні альбо захаванні аб’ёмаў выпуску, тры чвэрці рэспандэнтаў адзначылі пазітыўную альбо стабільную дынаміку попыту.
Доля адказаў аб скарачэнні запасаў гатовай прадукцыі ў кастрычніку вырасла і склала 35 %.
Захаваліся на ранейшым узроўні каэфіцыент загрузкі вытворчых магутнасцяў (69 %) і сярэдні перыяд забяспечанасці замовамі (3,1 месяца).
— Прагнозная ацэнка інвестыцыйнай актыўнасці станоўчая, — адзначылі ў Мінэканомікі. — Яе рост у найбліжэйшыя тры месяцы плануюць 19 % кіраўнікоў, 69 % — захаванне бягучага ўзроўню.Сярод ключавых кірункаў выкарыстання капіталу традыцыйна лідзіруюць абнаўленне (80 %) і пашырэнне (36 %) вытворчых магутнасцяў. У рэсурсазберажэнне і зніжэнне працоўных выдаткаў інвеставалі 15 % прадпрыемстваў.
— У кароткатэрміновай перспектыве большасць кіраўнікоў чакаюць некаторага павелічэння попыту і аб’ёмаў вытворчасці, а таксама плануюць захаванне бягучага ўзроўню занятасці, — дадалі ў ведамстве.