За кастрычнік 2025 года золатавалютныя рэзервы выраслі на 441 мільён долараў пасля росту ў верасні на 871,7 мільёна (7 %).
Найбольшую долю ў структуры міжнародных рэзервовых актываў Беларусі займаюць актывы ў замежнай валюце і манетарнае золата. Паводле звестак Нацбанка, аб’ём замежнай валюты ў рэзервах на 1 лістапада склаў 5,3697 мільярда долараў, павялічыўшыся за кастрычнік на 124,8 мільёна, аб’ём манетарнага золата — 6,9445 мільярда долараў, павялічыўшыся на 315,3 мільёна.
Згодна з мэтавымі паказчыкамі грашова-крэдытнай палітыкі, аб’ём міжнародных рэзервовых актываў Беларусі на канец 2025 года павінен скласці не менш за 7,1 мільярда долараў.