У Шанхай беларусы прывезлi тэхнiку, прадукты харчавання, iнфармацыйныя тэхналогii i адукацыйныя праекты. Агульная плошча павiльёна i тэматычных лакацый ад нашай краiны — больш за 400 квадратных метраў. На выстаўцы Беларусь дэманструе таксама культурны i турыстычны патэнцыял.
Намеснiк дырэктара ўнiтарнага прадпрыемства «Белiнтэрэкспа» Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Александрына Уцюпiна паведамiла, што лейтматыў i галоўная тэма нацыянальнай экспазiцыi — «Лён — беларускае золата»: «Наведвальнiкi могуць пераканацца ў тым, што Беларусь з’яўляецца адной з найбуйнейшых краiн-вытворцаў iльнянога валакна».
Александрына Уцюпiна таксама адзначыла, што да беларускiх тавараў госцi i ўдзельнiкi выстаўкi праяўляюць вялiкую цiкавасць.
Паглядзець сапраўды ёсць на што. У павiльёне харчовай i сельскагаспадарчай прадукцыi прадстаўлены вядомыя арганiзацыi канцэрна «Белдзяржхарчпрам», холдынга «Брэстмясамалпрам», флагманы-вытворцы мясной, малочнай, кандытарскай i дэсертнай прадукцыi.
У павiльёне «Высокатэхналагiчнага абсталявання i iнфармацыйных тэхналогiй» паказана калектыўная экспазiцыя навукова-тэхнiчных арганiзацый i ўстаноў адукацыi, прадстаўленых Дзяржаўным камiтэтам па навуцы i тэхналогiях, Нацыянальнай акадэмiяй навук, Мiнiстэрствам адукацыi Беларусi. У павiльёне прэзентаваныя прадпрыемствы сiстэмы Мiнiстэрства прамысловасцi Беларусi i найбуйнейшых галiновых канцэрнаў: «Белнафтахiм», «Беллеспаперапрам». Акрамя таго, прадстаўлена Беларуская ўнiверсальная таварная бiржа.
У Нацыянальным павiльёне — i экспазiцыя навукова-тэхнiчных арганiзацый i адукацыйных цэнтраў, а таксама прадпрыемстваў сiстэмы Мiнпрама i найбуйнейшых галiновых канцэрнаў.
Традыцыйна ўдзельнiчае турыстычны бiзнес. Акцэнт — на прасоўванне Беларусi як прывабнага напрамку для кiтайскiх турыстаў. Наведвальнiкi даведаюцца аб разнастайных магчымасцях для адпачынку i падарожжаў. Як адзначыў дырэктар Турыстычнага iнфармацыйнага цэнтра «Рэгiён Магiлёў» Юрый Шынкароў, у Шанхай беларускi бок прывёз шэраг палiграфiчных выданняў на кiтайскай мове, якiя змястоўна распавядаюць аб вiдах беларускага турызму. «Мы расказваем пра лакацыi i знакавыя месцы, якiя кiтайцы маглi б наведаць, — тыя, у добрай якасцi паслуг, размяшчэння, харчавання, праграмы i маркетынгу якiх мы ўпэўненыя», — сказаў ён.
Юрый Шынкароў канкрэтызаваў, што гасцей з Паднябеснай у першую чаргу цiкавiць патрыятычны кiрунак у турызме. «Гэта ўсё, што звязана з Вялiкай Айчыннай вайной, з перамогай над фашызмам i японскiм мiлiтарызмам. 80-годдзе Вялiкай Перамогi — асаблiва знакавая i цiкавая тэма для нашых сяброў. Гасцей з Паднябеснай таксама цiкавiць экалагiчны i гастранамiчны турызм», — расказаў спецыялiст.
Афiцыйная цырымонiя адкрыцця Нацыянальнай экспазiцыi Рэспублiкi Беларусь адбудзецца 6 лiстапада. Арганiзатары абяцаюць найцiкавейшую i разнастайную праграму як падчас адкрыцця, так i на працягу ўсёй мiжнароднай выстаўкi. У гэты ж дзень, 6 лiстапада, запланавана i прэзентацыя кiтайска-беларускага Iндустрыяльнага парка «Вялiкi камень».
Акрамя выставачных дэманстрацый у планах беларускай дэлегацыi — дзелавыя перагаворы з прадстаўнiкамi кiтайскiх рэгiёнаў. Ёсць намер пашырыць партфелi кантрактаў.
Данiiл ХМЯЛЬНIЦКI
Фота аўтара
г. Шанхай