Тут растлумачылі, што даходы рэспубліканскага бюджэту прагназуюцца ў суме 54,4 мільярда рублёў, што ў параўнанні з ацэнкай паступленняў 2025 года больш на 12,4 %.
У агульных даходах рэспубліканскага бюджэту падатковыя даходы складуць 38,3 мільярда рублёў, непадатковыя — 6,6 мільярда рублёў, бязвыплатныя паступленні — 9,5 мільярда рублёў.
Выдаткі вызначаны ў аб’ёме 58,7 мільярда рублёў, або 110,4 % да чаканага выканання 2025 года.
Структура расходаў рэспубліканскага бюджэту захавае сацыяльную накіраванасць: на фінансаванне сацыяльнай сферы плануецца выдзеліць 10,5 мільярда рублёў (рост на 14,3 %), а на аплату працы работнікаў бюджэтнай сферы прадугледжана 23,6 мільярда рублёў (114,3 %).
Запланавана перадача трансфертаў у фонд сацыяльнай абароны насельніцтва на суму два мільярды рублёў (106 %), субвенцый і датацый мясцовым бюджэтам — 12 мільярдаў рублёў.
Выдаткі на абслугоўванне дзяржаўнай запазычанасці складуць 6 мільярдаў рублёў (на 1,5 мільярда больш, чым сёлета).
Выкананне рэспубліканскага бюджэту чакаецца з дэфіцытам у суме 4,3 мільярда рублёў.
У парламенце дадалі, што галаўной камісіяй па законапраекце вызначана Пастаянная камісія Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах.