Top.Mail.Ru
0

«Ты адно запомні, браце, са „Звядой“ цяплей у хаце...»

05.11.2025 | 18:13

А да ўсяго — смачней і зручней!


Прыгожае слоўца «зазімак»: першы сняжок, першы марозік — самы пачатак зімы, да якой у добрых гаспадароў і пабудовы дагледжаны, і коміны пачышчаны, і сена ў адрынах, і агародніна ў скляпах, у скрынках на балконах, у халадзільніках і маразілках... Бо запас ніколі бяды не чыніў, а для шчасця, як знаўцы кажуць, усяго і трэба, каб было каго і чым карміць. Калі ёсць (ну хоць каток), калі нехта заходзіць (сусед, паштальён) альбо прыязджае, значыць, можна і пастарацца — нешта прыгатаваць...

Гаспадыням, гаспадарам — «Звязда» у дапамогу! Не толькі сваімі парадамі... Днямі ў сценах рэдакцыі адбыўся чарговы розыгрыш прызоў.

Шчырыя віншаванні тым, каму пашчасціла!

Каму не, — акурат такая ж шчырая парада: не засмучайцеся. Гэта былі не апошнія прызы, не апошняя рэкламная гульня. Для таго, каб выйграць у новай, дастаткова падпісацца на газеты «Звязда» ці (і) «Літаратура і мастацтва» на першы квартал альбо першае паўгоддзе 2026 года, потым не паленавацца — запоўніць адпаведную картку (у перыяд падпісной кампаніі яны друкуюцца па пятніцах побач з праграмай тэлеперадач) і даслаць у рэдакцыю. (З назіранняў бывалых: калі вы паспрабуеце, у вас можа атрымацца. Калі НЕ паспрабуеце, не атрымаецца — дакладна).

Выбар за вамі. Удачы!

Афіцыйна: арганізатарам рэкламнай гульні «З намі смачна і зручна!» з’яўляецца рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Выдавецкі дом «Звязда» (УНП 100155376), размешчаная па адрасе: 220013, г. Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10 А.

Рэкламная гульня «З намі смачна і зручна!» праводзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з 8 верасня 2025 года па 31 снежня 2025-га ўключна сярод падпісчыкаў газеты «Звязда» і газеты «Літаратура і мастацтва» на чацвёрты квартал або другое паўгоддзе 2025 года. Усяго ў гульні ўзялі ўдзел 78 падпісчыкаў. Прызавы фонд гульні разыграны цалкам.

Тэлефон для даведак па пытаннях правядзення рэкламнай гульні і атрымання прызоў: 

+375 (017) 311-16-51.

Блэндар паглыбны 

Holt HT-ВL-009 выйгралі:

Петрасюк Васіль Аляксеевіч, в. Корчыцы, Кобрынскі раён, Брэсцкая вобласць;

Жалтабрухава Браніслава Барысаўна, г. Сянно, Віцебская вобласць;

Сакавец Жанна Васільеўна, аг. Мілашавічы, Лельчыцкі раён, Гомельская вобласць;

Кротава Ірына Іванаўна, г. п. Карэлічы, Гродзенская вобласць;

Мажэйка Ганна Цімафееўна, п. Мірны, Магілёўскі раён, Магілёўская вобласць;

Фядотава Вольга Валер’еўна, 

г. Мінск.

Кухонны камбайн 

HіTT HT-5702 выйграла:

Данільчык Зінаіда Пятроўна, г. Гродна.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю