Дарагія суайчыннікі!
Віншую вас з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі.
Гэта свята — даніна павагі падзеям, якія паўплывалі на ход сусветнай гісторыі і заклалі аснову для фарміравання беларускай дзяржаўнасці.
Мадэль сацыяльнай дзяржавы, якая зарадзілася ў кастрычніку 1917 года на прынцыпах справядлівасці і народаўладдзя, сфарміравала трывалы фундамент для развіцця нашай краіны.
Урокі Кастрычніцкай рэвалюцыі для многіх краін сталі прыкладам барацьбы за правы і свабоды, ідэалы і каштоўнасці.
Захаваўшы традыцыю святкавання, беларусы напоўнілі яе новым стваральным сэнсам, у аснове якога эвалюцыйны шлях устойлівага пераўтварэння грамадства без сацыяльнай варожасці і ўзрушэнняў. Дзень 7 лістапада праз дзесяцігоддзі знамянуе працоўныя дасягненні і важныя адкрыцці.
Жадаю ўсім моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, яркіх перамог і здзяйсненняў у імя роднай Беларусі.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.