8 лістапада ў начныя і ранішнія гадзіны ў многіх раёнах згусціцца туман. Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні слабы. Тэмпература паветра ноччу ў асноўным складзе 1–7 °С цяпла, месцамі да нуля — мінус 2 °С, днём будзе 7–13 °С.
У нядзелю істотных ападкаў не чакаецца, толькі днём па поўдні пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах каіны чакаецца туман і слабы галалёд. Вецер няўстойлівы ад слабога да ўмеранага. Тэмпература паветра ноччу складзе ад нуля да 5 °С, месцамі падмарозіць да мінус 3 °С, а днём будзе 5–11 °С.
У панядзелак ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер няўстойлівы ад слабога да ўмеранага. Ноччу і раніцай у асобных раёнах згусціцца туман. Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да 7 °C цяпла, удзень — 5–11 °C з плюсам.
Сяргей КУРКАЧ