Top.Mail.Ru
0

Мінэканомікі: пазітыўная дынаміка па прымяненні працэдур неплацежаздольнасці і банкруцтва захоўваецца

11.11.2025 | 15:50
Дэпартаментам па санацыі і банкруцтве праведзены аналіз прымянення працэдур неплацежаздольнасці і банкруцтва па выніках 9 месяцаў 2025 года, паведамілі ў Мінэканомікі. 


Тут назвалі ключавы трэнд — зніжэнне колькасці пададзеных заяў аб неплацежаздольнасці і банкруцтве. 

Так, за 9 месяцаў 2025 года распачаты працэдуры неплацежаздольнасці і банкруцтва ў дачыненні да 668 суб’ектаў гаспадарання — на чвэрць менш за аналагічны перыяд мінулага года (892). Колькасць пададзеных заяў аб судовым аздараўленні зніжана ва ўсіх рэгіёнах.

У той жа час колькасць завершаных спраў аб неплацежаздольнасці і банкруцтве (737 спраў за 9 месяцаў 2025-га супраць 483 спраў за аналагічны перыяд мінулага года) павялічылася ў 1,5 раза.

— Назіраецца ўстойлівая пазітыўная дынаміка па прымяненні працэдур неплацежаздольнасці і банкруцтва, — адзначыў дырэктар дэпартамента Юрый Тараканаў.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю