Дарэчы, гэта ў 1,5 раза больш, чым за такі ж перыяд 2024 года. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Беларускай універсальнай таварнай біржы, нагадаўшы, што 1 базавая велічыня сёння складае 42 рублі.
У большасці выпадкаў у таргах удзельнічалі два і больш пакупнікоў, што дазволіла ўцягнуць у гаспадарчы абарот маёмасць, якая не выкарыстоўваецца або нерацыянальна выкарыстоўваецца, а таксама забяспечыць прадаўцам дадатковую выручку.
У БУТБ падкрэслілі той факт, што электронны фармат спрашчае працэдуру, а нізкая стартавая цана спрыяе прыцягненню шырокага кола ўдзельнікаў.
— Таму электронныя таргі па «танных» аб’ектах часцяком праходзяць вынікова, гэта значыць, прыводзяць да павелічэння кошту маёмасці, — патлумачылі на біржы.
У якасці прыкладаў тут прывялі продаж будынка дзіцячага садка ў вёсцы Зарэчча Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці, у куплі якога ўдзельнічалі 6 прэтэндэнтаў, у выніку цана пакупкі склала 84 344 рублі з ростам ад першапачатковай больш чым у дзве тысячы разоў.
Яшчэ адным удалым прыкладам можна назваць продаж старадаўняй сыраварні ў аграгарадку Пачаевічы Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці, дзе першапачатковы кошт лота вырас у 151 раз.
На біржы адзначылі, што на электроннай гандлёвай пляцоўцы «БУТБ-маёмасць» цяпер даступныя звыш 100 аб’ектаў нерухомасці з пачатковай цаной у 1 базавую велічыню.