Top.Mail.Ru
0

Падчас працяглых выхадных БЧ перавезла больш за мільён пасажыраў

11.11.2025 | 16:25

Як расказалі ў прэс-службе БЧ, у перыяд з 3 па 9 лістапада бягучага года Беларуская чыгунка ва ўсіх відах зносін перавезла каля 1 мільёна 153 тысячы пасажыраў, гэта на 5,2 % больш, чым за аналагічныя святочныя дні ў мінулым годзе.


У міжрэгіянальных зносінах паслугамі беларускай магістралі скарысталіся 230 тысяч чалавек, або на 7 % больш, чым летась. У міжнародных зносінах аб’ём перавозак павялічыўся на 10,4 % і склаў больш за 93 тысячы пасажыраў. Цягнікамі рэгіянальных ліній эканомкласа перавезена амаль 830 тысяч пасажыраў, або на 11,2 % больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

Максімальны пасажырапаток адзначаўся 6, 7 і 9 лістапада 2025 года. У гэтыя даты штосутачна цягнікамі Беларускай чыгункі перавозілася каля 200 тысяч чалавек.

Асаблівым попытам ва ўнутрырэспубліканскіх зносінах у пасажыраў карысталіся цягнікі міжрэгіянальных ліній бізнес-класа, якія курсіруюць па маршрутах Мінск — Гомель, Мінск — Брэст, Мінск — Віцебск, Мінск — Магілёў і Гомель — Віцебск.

Найбольш папулярнымі напрамкамі ў міжнародных зносінах былі Брэст — Масква, Мінск — Масква і Мінск — Санкт-Пецярбург.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю