— У кастрычніку 2025 года гадавы прырост спажывецкіх цэн працягнуў запавольвацца і склаў 6,9 %, — паведамілі ў Нацбанку.
Тут адзначылі, што змяненне спажывецкіх цэн у кастрычніку 2025-га адносна верасня 2025-га склала 0,3 %.
Дарэчы, паводле даных рэгулятара, у Беларусі трэці месяц запар рэгіструецца зніжэнне інфляцыйных працэсаў. Нагадаем, месяцам раней гэты паказчык быў роўны 7,1 %, па выніках жніўня ён складаў 7,2 %, а ў ліпені дасягаў 7,4 %.
Больш падрабязна аб змяненні цэн расказалі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Так, індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў кастрычніку 2025 года ў параўнанні з вераснем склаў 100,3 %, са снежнем папярэдняга года — 106,1 %.
Базавы індэкс спажывецкіх цэн, што выключае змяненне цэн на асобныя тавары і паслугі, на якія могуць уплываць фактары адміністрацыйнага і сезоннага характару, у кастрычніку 2025-га ў параўнанні з папярэднім месяцам склаў 100,2 %, са снежнем 2024-га — 106,6 %.
Акрамя таго, індэкс цэн вытворцаў прамысловай прадукцыі ў кастрычніку 2025-га ў параўнанні з вераснем 2025 года склаў 100,2 %, са снежнем 2024-га — 106,3 %, з яго на інвестыцыйныя тавары — 100,4 % і 104 % адпаведна, прамежкавыя тавары — 100,1 % і 106,2 %, спажывецкія тавары — 100,4 % і 106,7 % адпаведна.
Індэкс цэн вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі (без уліку сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак) у кастрычніку 2025 года ў параўнанні з вераснем бягучага года склаў 99,9 %, са снежнем 2024-га — 102,1 %, у тым ліку ў раслінаводстве — 99,5 % і 102,5 % адпаведна, жывёлагадоўлі — 100,01 % і 102 % адпаведна.
Індэкс цэн у будаўніцтве ў кастрычніку 2025-га ў параўнанні з папярэднім месяцам склаў 99,2 %, са снежнем 2024 года — 107,6 %, у тым ліку на будаўніча-мантажныя работы — 100,1 % і 114,8 % адпаведна, машыны і абсталяванне — 99 % і 97,9 %, іншыя работы і выдаткі — 96,4 % і 110,7 % адпаведна.
Што датычыцца індэкса тарыфаў на перавозку грузаў усімі відамі транспарту, то ў кастрычніку 2025-га ў параўнанні з вераснем ён склаў 100,1 %, са снежнем папярэдняга года — 105,8 %.
І ў частцы індэкса тарыфаў на паслугі сувязі для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, ён у кастрычніку бягучага года ў параўнанні з вераснем склаў 100 %, са снежнем папярэдняга — 105,5 %.