Top.Mail.Ru

Міністр інфармацыі — аб механізме процідзеяння ашуканскай рэкламе

12.11.2025 | 15:55

У праекце «#наПадумаць» міністр інфармацыі Марат Маркаў расказаў, што робіцца дзяржавай, каб спыніць распаўсюджанне неналежнай рэкламы і як кожны беларус можа паўплываць на гэты працэс.



У прыватнасці, у міністра спыталі наступнае:

«У сетцы Інтэрнэт перыядычна з’яўляецца ашуканская рэклама, чытаў у вас на сайце, што рашэнне прымае МАРГ, падкажыце, калі ласка, каму можна адпраўляць ашуканскія спасылкі, каб іх блакіравалі?»

На гэты конт Марат Маркаў адзначыў:

«Праблема неналежнай рэкламы сапраўды стала вельмі актуальнай у апошнія некалькі гадоў.

Рашэнне аб абмежаванні доступу да інтэрнэт-рэсурсу за распаўсюджванне неналежнай рэкламы (а менавіта такой і прызнаецца падобная рэклама) на самай справе прымае Міністэрства інфармацыі. Згодна з артыкулам 51-1 Закона „Аб сродках масавай інфармацыі“, падставай для прыняцця такога рашэння з’яўляецца апавяшчэнне дзяржаўных органаў, якія выявілі ў рамках сваёй кампетэнцыі факты распаўсюджвання гэтай рэкламы.

Для аператыўнага спынення распаўсюджвання „ашуканскай рэкламы“ рэкамендуем накіроўваць такія спасылкі ў Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю — у дачыненні да ўсіх відаў рэкламы або ў мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы — па тэрытарыяльным прынцыпе, для дачы прававой ацэнкі і далейшага апавяшчэння імі Міністэрства інфармацыі аб фактах парушэння заканадаўства і прыняцця рашэння аб абмежаванні доступу да рэсурсу.

Толькі важна памятаць, што абмежаванне доступу да інтэрнэт-рэсурсу не вызваляе вінаватую асобу ад адміністрацыйнай або крымінальнай адказнасці за парушэнне заканадаўства, у тым ліку махлярства, здзейсненае з дапамогай распаўсюджвання рэкламы.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю