Top.Mail.Ru

Высокая дынаміка на розных узроўнях

13.11.2025 | 16:22

Беларуская парламенцкая дэлегацыя на чале з Наталляй КАЧАНАВАЙ удзельнічае ў мерапрыемствах Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц СНД у Душанбэ.


Пачалася насычаная праграма візіту з сустрэчы Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь са Старшынёй Маджлісі мілі Маджлісі Олі Таджыкістана Рустамі Эмамалі. Бакі абмеркавалі шырокае кола пытанняў двухбаковых адносін. У ходзе сустрэчы адзначана, што на парламенцкім вектары супрацоўніцтва Беларусі і Таджыкістана характарызуецца высокім узроўнем даверу і адкрытасці. Парламентарыі дзвюх краін традыцыйна ўдзельнічаюць у назіранні за выбарамі, якія праводзяцца ў Беларусі і Таджыкістане, узаемадзейнічаюць на розных міжнародных парламенцкіх пляцоўках.

Рэгіянальнае супрацоўніцтва і культурна-гуманітарныя абмены

У лютым гэтага года парламент Беларусі атрымаў статус назіральніка ў Азіяцкай парламенцкай асамблеі. У сувязі з гэтым беларускі бок выказаў спадзяванне на супрацоўніцтва з калегамі з Таджыкістана і ў гэтай парламенцкай арганізацыі.

«Беларусь і Таджыкістан звязвае моцнае сяброўства, — падкрэсліла Наталля Качанава. — Дзякуючы мудраму кіраўніцтву лідараў дзяржаў — Аляксандру Лукашэнку і Эмамалі Рахмону — супрацоўніцтва Беларусі і Таджыкістана выйшла на ўзровень стратэгічнага партнёрства».

Узровень двухбаковых кантактаў паміж дзяржавамі характарызуецца высокай дынамікай на розных узроўнях. Неаднаразова праводзіўся абмен афіцыйнымі візітамі кіраўнікоў дзяржаў, прэм’ер-міністраў і міністраў, рэгулярна праходзяць рабочыя сустрэчы ў рамках мерапрыемстваў інтэграцыйных аб’яднанняў — СНД, ШАС, АДКБ. Дагаворна-прававая база адносін уключае больш за 80 двухбаковых пагадненняў рознага ўзроўню.

Асноўны дакумент у галіне практычнага развіцця двухбаковых адносін у гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах Беларусі і Таджыкістана — дарожная карта двухбаковага супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Таджыкістан на 2022–2026 гады. Беларускі бок упэўнены ў наяўнасці значнага патэнцыялу для гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва. Беларусь уваходзіць у дзясятку краін — партнёраў Таджыкістана па тавараабароце, заняўшы восьмае месца.

Па словах Старшыні Савета Рэспублікі, у Беларусі выступаюць за ўмацаванне міжрэгіянальнага супрацоўніцтва з Таджыкістанам, а таксама пабрацімскіх сувязяў паміж гарадамі. «У гэтым годзе адбыліся візіты ў Таджыкістан дэлегацый Віцебскай і Мінскай абласцей, у ходзе якіх падпісаны дакументы аб супрацоўніцтве з Сагдыйскай вобласцю, — канкрэтызавала спікер. — Чакаюцца візіты ў адказ у Беларусь. Лічым патэнцыял рэгіянальнага супрацоўніцтва найважнейшым драйверам міждзяржаўнага ўзаемадзеяння».

Краіны ўзаемадзейнічаюць і ў культурна-гуманітарнай сферы. Наталля Качанава выказала ўдзячнасць за ўдзел таджыкскіх хлопцаў і дзяўчат у культурна-адукацыйных мерапрыемствах, прымеркаваных да 80-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, якія прайшлі ў Беларусі: праекце «Цягнік Памяці» і форуме «Дзеці Садружнасці».

На сустрэчы са Старшынёй Сената Олій Мажліса Узбекістана Танзілой Нарбаевай Наталля Качанава адзначыла, што паміж дзвюма краінамі склаліся добрыя адносіны, якія пацверджаны гадамі дружбы. «У гэтым заслуга перш за ўсё прэзідэнтаў Аляксандра Лукашэнкі і Шаўката Мірзіёева, — канстатавала спікер. — Кіраўнікі дзяржаў ставяць дакладныя задачы, накіраваныя на рэалізацыю плённага супрацоўніцтва паміж краінамі. Узаемадзеянне па парламенцкай лініі дапамагае ў рэалізацыі гэтых задач».

На палях асенняй сесіі Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц СНД таксама адбылася сустрэча Старшыні Савета Рэспублікі са Старшынёй Сената Парламента Казахстана Маўленам Ашымбаевым.

Праект, які яднае

Выступаючы на пасяджэнні Савета МПА СНД, Наталля Качанава звярнула ўвагу на тое, што мерапрыемствы, якія праводзяцца пад эгідай Міжпарламенцкай Асамблеі СНД, заўсёды накіраваны на ўмацаванне добрасуседскіх адносін, моцнай дружбы паміж нашымі народамі, развіццё поўнафарматнага супрацоўніцтва. «Яны напоўнены атмасферай узаемаразумення і павагі да нашых агульных духоўна-маральных каштоўнасцяў, гістарычнай памяці, культурнай разнастайнасці», — да-дала спікер і нагадала, што сёлета наша краіна ўпершыню прымала юбілейны Міжнародны культурна-адукацыйны форум «Дзеці Садружнасці», які аб’яднаў 80 школьнікаў з Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана і Узбекістана.

Паводле прэс-службы Савета Рэспублікі

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю