Тут адзначылі, што работа арганізавана ў рамках галіновай доўгатэрміновай праграмы павышэння якасці прадукцыі і комплекснага плана мерапрыемстваў па ліквідацыі заўваг спажыўцоў і кантралюючых органаў да якасці і сэрвісу выпускаемай тэхнікі. Гэтыя дакументы накіраваны на павышэнне канкурэнтаздольнасці беларускай прамысловай прадукцыі на ўнутраным і знешнім рынках.
Так, прадпрыемствы Мінпрама правялі комплекс мерапрыемстваў, які ўключае ўкараненне перадавых сістэм кіравання якасцю, што адпавядаюць міжнародным стандартам, мадэрнізацыю абсталявання і тэхналагічных працэсаў з мэтай павышэння дакладнасці і надзейнасці выпускаемай прадукцыі, распрацоўку і ўкараненне новых відаў прадукцыі, якія адпавядаюць сучасным патрабаванням спажыўцоў. Забяспечана таксама ўзмацненне кантролю якасці на ўсіх этапах вытворчасці — ад уваходнага кантролю сыравіны і матэрыялаў да выхаднога кантролю гатовай прадукцыі.
Акрамя таго, праводзілася навучанне і павышэнне кваліфікацыі работнікаў прадпрыемстваў у галіне кіравання якасцю, сучасных метадаў кантролю і аналізу. Прадпрыемствы галіны таксама актыўна ўдзельнічалі ў конкурсах якасці і выстаўках, якія дэманструюць дасягненні прамысловасці.
— Рэалізацыя праграмы павышэння якасці прадукцыі з’яўляецца адным з ключавых прыярытэтаў дзейнасці Міністэрства прамысловасці і будзе спрыяць павышэнню долі прадукцыі, якая адпавядае высокім стандартам якасці, у агульным аб’ёме вытворчасці, зніжэння колькасці рэкламацый і браку, павелічэнню аб’ёмаў экспарту прадукцыі на новыя рынкі, а таксама росту задаволенасці спажыўцоў прадукцыяй прадпрыемстваў Мінпрама, — запэўнілі ў ведамстве.