Найбольшы ўнёсак зрабіла Мінская вобласць — 2 млн 681 тыс. тон, вынікі іншых абласцей у агульны каравай выглядаюць так: Брэсцкая — 2 млн 178 тыс., Віцебская — 1 млн 071 тыс., Гомельская — 1 млн 385 тыс., Гродзенская — 2 млн 121 тыс., Магілёўская — 1 млн 364 тыс. тон.
У ведамстве дадалі, што збожжавыя і зернебабовыя культуры з кукурузай убраны з 98 % плошчаў, што складае 2 млн 251 тыс. гектараў.
Дарэчы, сярэдняя ўраджайнасць збожжа (з кукурузай) складае 43,5 ц/га, што вышэй леташняй на 5,4 ц/га.
Цукровыя буракі ўбраны з 98 % плошчаў, або 105 тысяч гектараў. Накапана 5 мільёнаў 692 тысячы тон караняплода. Ураджайнасць вышэйшая за леташнюю на 50 ц/га. На прыёмныя пункты вывезена 78 % ад накапаных буракоў, што складае 4 мільёны 448 тысяч тон.
Усяго агародніны, вырашчанай у адкрытым грунце, сабрана 238 тысяч тон, што на 83 тысячы тон больш, чым на гэтую ж дату летась. Засеяныя плошчы складаюць больш за 8 тысяч гектараў, ужо ўбрана 99 %.