Top.Mail.Ru

Беларуская парламенцкая дэлегацыя прыняла ўдзел у 59-м пленарным пасяджэнні МПА СНД

14.11.2025 | 17:25

Другі дзень візіту нашых парламентарыяў у Душанбэ, якія на чале з Наталляй КАЧАНАВАЙ удзельнічаюць у мерапрыемствах Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц СНД, пачаўся з ускладання кветак кіраўнікамі парламенцкіх дэлегацый да помніка заснавальніку першай дзяржавы таджыкаў Ісмаілу Самані. Затым кіраўнікі дэлегацый сустрэліся з Прэзідэнтам Таджыкістана Эмамалі Рахмонам.


«Міжпарламенцкая асамблея з’яўляецца запатрабаванай пляцоўкай Садружнасці для ўсебаковага, канструктыўнага дыялогу паміж дзяржавамі-ўдзельніцамі, — адзначыў Эмамалі Рахмон. — На гэтай пляцоўцы вядзецца комплексная работа па шырокім коле пытанняў узаемадзеяння. Нароўні з пытаннямі фарміравання і збліжэння заканадаўстваў дзяржаў яно ахоплівае многія іншыя ключавыя кірункі супрацоўніцтва. Гэта, у прыватнасці, палітыка, бяспека, эканоміка, а таксама ўзаемадзеянне ў сацыяльна-гуманітарнай сферы. Мяркую, у гэтым кірунку ёсць неабходны патэнцыял, і важна задзейнічаць яго ў поўнай меры на карысць нашых народаў».

Перад размовай Прэзідэнт Таджыкістана правёў для кіраўнікоў парламенцкіх дэлегацый кароткую экскурсію па Палацы нацыі, расказаўшы гісторыю стварэння гэтага велічнага будынка. Перад сумесным фатаграфаваннем ён паразмаўляў з кожным кіраўніком парламенцкай дэлегацыі. У Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Наталлі Качанавай Эмамалі Рахмон спытаў: «Як мой брат?» Спікер у адказ перадала самыя добрыя пажаданні ад Аляксандра Лукашэнкі.

Вопытам правядзення ў Мінску выязнога пасяджэння Маладзёжнай міжпарламенцкай асамблеі (ММПА) дзяржаў — удзельніц СНД на пасяджэнні Савета МПА СНД, якое адбылося напярэдадні ў Душанбэ, падзяліўся старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Савета Рэспублікі Сяргей СІВЕЦ. Па яго словах, для Беларусі было вялікім гонарам прыняць у сябе ў кастрычніку юбілейнае 25-е пасяджэнне ММПА СНД, прысвечанае 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і прымеркаванае да Года міру і адзінства ў барацьбе з нацызмам, аб’яўленым Саветам кіраўнікоў дзяржаў Садружнасці.

«Вопыт мінскага пасяджэння паказаў: выязныя сесіі Маладзёжнай міжпарламенцкай асамблеі — гэта не проста пасяджэнні, — удакладніў сенатар. — Гэта жывы дыялог, магчымасць убачыць, адчуць і зразумець адзін аднаго. Гэта фармат, які натхняе — і ўдзельнікаў, і арганізатараў. У сувязі з гэтым відавочны вялікі патэнцыял у развіцці дадзенага фармату пасяджэнняў. Такія форумы павінны праходзіць у розных краінах і рэгіёнах СНД — там, дзе жыве, вучыцца і працуе моладзь. Кожнае пасяджэнне павінна быць новым пунктам прыцягнення, пляцоўкай для абмену вопытам, умацавання сяброўства і супрацоўніцтва».

Паводле прэс-службы Савета Рэспублікі

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю