Top.Mail.Ru

Інфляцыя ў Беларусі запавольваецца трэці месяц запар

17.11.2025 | 13:38

На гэтую тэндэнцыю звярнулі ўвагу аналітыкі Еўразійскага банка развіцця, адзначыўшы трэнд у сваім штотыднёвым макраэканамічным аглядзе.



Нагадаем, што па выніках кастрычніка індэкс спажывецкіх цэн склаў 6,9 % у гадавым выражэнні пасля 7,1 % у верасні.

Аналітыкі ЕАБР канстатавалі: знізіліся тэмпы росту цэн на нехарчовыя тавары — да 2,5 % год да года ў кастрычніку пасля 2,9 % у верасні, і ў сектары паслуг — да 7,6 % пасля 7,9 % адпаведна.

Спецыялісты адзначаюць і тое, што інфляцыя на харчовыя тавары захавалася на ўзроўні 9,8 % у гадавым выражэнні. На іх думку, паскарэнне росту цэн на сезонную агародніну і садавіну (да 10,1 % пасля 7,6 %) стрымлівае запаволенне харчовай інфляцыі.

— Аб паслабленні агульнага інфляцыйнага ціску кажа запаволенне росту ўстойлівага кампанента цэн: базавая інфляцыя знізілася да 7,1 % год да года ў кастрычніку (7,5 % — у верасні), — адзначаецца ў аглядзе.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю