— Прытоку грашовых сродкаў у банкаўскую сістэму і падтрыманню крэдытнай актыўнасці ў эканоміцы спрыяў узровень працэнтных ставак на дэпазітным і крэдытным рынках, — адзначылі ў Нацбанку.
У кастрычніку сярэдняя працэнтная стаўка па новых тэрміновых укладах фізічных асоб у беларускіх рублях склала 12,7 % гадавых, у тым ліку на тэрмін звыш года — 14,8 % гадавых.
— Прывабны ўзровень працэнтных ставак па доўгатэрміновых укладах спрыяў захаванню банкамі рэсурснай базы, а таксама дазваляў ім задавальняць патрэбы эканомікі ў крэдытных рэсурсах, — звярнулі ўвагу ў прэс-службе.
У кастрычніку сярэдняя працэнтная стаўка па новых рублёвых крэдытах (без уліку льготных) для юрыдычных асоб склала 11,8 % гадавых, для фізічных асоб — 11,45 % гадавых.