Лідары краін на саміце ў Бішкеку 27 лістапада падвядуць вынікі дзейнасці АДКБ у міжсесійны перыяд, разгледзяць праблемы міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі. У сваім выступленні Аляксандр Лукашэнка выкажацца па актуальных пытаннях забеспячэння калектыўнай бяспекі на еўразійскай прасторы, акрэсліць кірункі, якія патрабуюць асаблівай увагі партнёраў.
У ліку дакументаў, якія будуць прыняты, — выніковая дэкларацыя Савета калектыўнай бяспекі, рашэнні, якія датычацца забеспячэння бягучай дзейнасці арганізацыі, умацавання супрацоўніцтва ў процідзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў і незаконнай міграцыі.
Пасля візіту ў Кыргызстан Прэзідэнт Беларусі наведае шэраг краін далёкага замежжа. Геаграфія вялікай паездкі кіраўніка дзяржавы ахоплівае Паўднёва-Усходнюю Азію, Блізкі Усход і Паўночную Афрыку. Запланавана насычаная праграма, якая ўключае перагаворы на вышэйшым узроўні і падпісанне міжнародных дакументаў.
Паводле прэс-службы Прэзідэнта