Top.Mail.Ru

Урад зацвердзіў дзяржпраграму «Збалансаваны рынак працы» на 2026—2030 гады

03.12.2025 | 14:54

Адпаведную пастанову падпісаў Прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын, паведамілі ў прэс-службе Савета Міністраў.



Тут растлумачылі, што мэта дакумента — забеспячэнне эфектыўнай занятасці насельніцтва і задавальненне патрэбнасці эканомікі ў працоўных рэсурсах.

У Саўміне адзначылі, што рэалізацыя дзяржпраграмы ў чарговай пяцігодцы будзе накіравана на вырашэнне трох задач, у ліку якіх задзейнічанне ўнутраных працоўных рэсурсаў у краіне, прыцягненне замежнай рабочай сілы для задавальнення патрэб наймальнікаў і паляпшэнне ўмоў і аховы працы.

Дарэчы, аб’ём сродкаў на рэалізацыю дзяржпраграмы ў 2026 — 2030 гадах складзе 289,5 мільёна рублёў, асноўная частка з якіх будзе прадугледжана ў рэспубліканскім бюджэце — 288 мільёнаў рублёў, на мясцовыя бюджэты прыйдзецца 1,5 мільёна рублёў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю