Top.Mail.Ru

У Бешанковіцкім раёне ёсць прадпрыемствы, якія паспяхова развіваюцца

03.12.2025 | 17:08

Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава працавала сёння на Віцебшчыне. У цэнтры ўвагі спікера — актуальныя пытанні развіцця Бешанковіцкага раёна. 


У прыватнасці, Наталля Качанава азнаёмілася з перспектыўнымі кірункамі дзейнасці ТАА «Скарпіё-Кветка». Прадпрыемства рэалізуе праект па стварэнні цэха па вытворчасці араматызатараў у рамках праграмы «Адзін раён — адзін праект». У бягучым годзе аб’ём прадукцыі прадпрыемства вырас амаль у два разы. Аб’ём інвестыцый — каля 700 тысяч рублёў. 

Акрамя таго, Старшыня Савета Рэспублікі наведала цукерачную фабрыку ТАА «Люфтэр», якая забяспечвае значны аб’ём экспартнай прадукцыі ў Бешанковіцкім раёне. За 10 месяцаў бягучага года экспарт па прадпрыемстве склаў больш за мільён долараў ЗША. Фабрыка па вытворчасці цукерак у Бешанковічах таксама створана ў рамках рэалізацыі праграмы «Адзін раён — адзін праект». 

Наталля Качанава азнаёмілася з прадукцыяй прадпрыемства, пацікавілася ўмовамі працы супрацоўнікаў. «Каб людзі жылі, працавалі, атрымлівалі дастойную заработную плату і мелі добрыя ўмовы для жыцця, патрэбны вось такія прадпрыемствы», — лічыць спікер. 

У размове з журналістамі Наталля Качанава адзначыла: «Цяпер, калі абмяркоўваецца Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця, якая хутка будзе прымацца на Усебеларускім народным сходзе, вядома, ключавое месца адводзіцца развіццю рэгіёнаў». Старшыня Савета Рэспублікі заўважыла, што развіццё рэгіёнаў было прыярытэтным кірункам у цяперашняй пяцігодцы, такім жа застанецца і ў наступнай.

Фота ТГ «Бешанковічы. Навіны. Зара».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю