Top.Mail.Ru

У Беларусі ўдакладнены парадак ажыццяўлення дзяржаўнага будаўнічага нагляду

03.12.2025 | 10:50

Адпаведную пастанову падпісаў Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын.



Як паведамілі ў прэс-службе ўрада, дакумент падрыхтаваны ў мэтах прывядзення нарматыўных прававых актаў, якія рэгламентуюць дзейнасць органаў Дзяржбуднагляду, у адпаведнасць з асобнымі ўказамі Прэзідэнта.

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта ад 6 чэрвеня 2025 г. № 227 «Аб павышэнні эфектыўнасці кантрольнай (нагляднай) дзейнасці», пастановай удакладняюцца правы органаў Дзяржбуднагляду пры ажыццяўленні дзейнасці ў частцы доступу на аб’екты і атрымання ад удзельнікаў будаўніцтва неабходных дакументаў.

Згодна з Указам Прэзідэнта ад 11 жніўня 2025 г. № 301 «Аб будаўніцтве аб’ектаў сотавай сувязі», пералік аб’ектаў, на якіх не ажыццяўляецца дзяржаўны будаўнічы нагляд, дапоўнены аб’ектамі сотавай рухомай электрасувязі вышынёй да 27 метраў уключна.

Пры гэтым удакладняецца тэрміналогія і ўносіцца шэраг змяненняў юрыдычнага і рэдакцыйна-тэхнічнага характару.

Таксама ў мэтах спрашчэння працэдур у будаўніцтве з пераліку дакументаў, што прадстаўляюцца заказчыкам пры звароце за выдачай заключэння па пабудаваным аб’екце, выключаюцца копіі плацежных даручэнняў, якія пацвярджаюць пералік мэтавых адлічэнняў на ўтрыманне органаў Дзяржбуднагляду.

Пастанова ўступае ў сілу з 1 студзеня 2026 года.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю