Хочаце — вырошчвайце іх у асобных збанках, а хочаце — складзіце цікавы мікс у балконнай скрыначцы. Працэс іх вырошчвання ў цэлым просты, але некаторыя спецыяльныя ўмовы для духмяных траў стварыць неабходна. Раскажам пра ўсё па парадку.
Пасадка чаранкамі
Калі пасадачнага матэрыялу недастаткова, выкарыстоўвайце чаранкі. Так размнажаюць мацярдушку, чабор, мяту, шалфей, ісоп. Для ўкаранення наразаюць верхавінныя парасткі даўжынёй 10 см, выдаляюць ніжняе лісце і ўкараняюць. Для паскарэння працэсу можна апудрыць кончыкі «Карнявінам» або патрымаць у растворы «Цыркону» (4 мл на 1 л вады) на працягу 14 гадзін. Добрае асвятленне, падсвечванне фіталямпамі значна паскорыць працэс ўкаранення. Гэты спосаб дазваляе атрымаць маладыя расліны з добрым лісцем.
Выганка караняплодаў і цыбульных культур
Цыбуля. Дробныя цыбулькі, якія засталіся пасля ўборкі ўраджаю, альбо тыя, што пачалі прарастаць, можна вырошчваць на пяро ў вадзе або ў глебе да самага лета. Падыходзіць для гэтага і сеянка, якую саджаюць у неглыбокія кантэйнеры пасля папярэдняга замочвання.
Часнок. Зубчыкі часнаку саджаюць на глыбіню 3-4 см. Можна выкарыстоўваць нават падвялыя або крыху папсаваныя, паступова падсаджваючы іх у гаршкі да іншай зеляніны, — маладое зяленіва з’явіцца ўжо праз тры тыдні.
Пасеў насення
Нягледзячы на тое, што найбольш спрыяльны час для пакаёвых пасеваў надыходзіць вясной, з павелічэннем колькасці святла знойдзецца нямала культур, якія лёгка ўзыходзяць і нядрэнна развіваюцца пры пакаёвай тэмпературы ў зімовы час. У продажы сустракаюцца і гатовыя наборы для вырошчвання зеляніны, куды ўваходзяць прыгожыя збанкі, субстрат і насенне, — знаходка для тых, хто шануе эстэтыку працэсу.
Вырошчванне
Узімку на падаконніку з-за работы ацяплення бывае вельмі суха. Ужо на этапе выбару вазонаў улічыце, што ў гліняных грунт будзе падсыхаць хутчэй, чым у пластыкавых, таму яны падыходзяць больш для засухаўстойлівых культур (чабару, шалфею).
Аднак, не звяртаючы ўвагі на залежнасць тых ці іншых раслін ад вільгаці, усе яны маюць патрэбу ў добрым дрэнажы, для якога можна выкарыстоўваць не толькі куплены керамзіт, але і дробныя каменьчыкі, абломкі цэглы, пясок, кавалачкі пенапласту. Гатовыя грунты для агароднінных раслін складаюцца, у асноўным, з торфу і пяску і дрэнна ўтрымліваюць вільгаць. Для таго каб пазбавіцца ад гэтага недахопу, неабходна дадаць у грунт агароднага суглінку або кампосту. Яшчэ можна падмяшаць 1 г сухога гідрагелю
(1/4 чайнай лыжкі) на кожны літр субстрату. Гідрагель зручней выкарыстоўваць менавіта сухі — пасля паліву ён набракне і скампенсуе асяданне грунту. Акрамя таго, такая дабаўка дазволіць скараціць частату паліву да 2-3 разоў у месяц.
Працяг у наступным нумары.