Заўтра ноччу і раніцай часам пройдуць дажджы, днём месцамі невялікія ападкі. У асобных раёнах будзе згушчацца туман. Вецер паўднёва-ўсходні — ад слабога да ўмеранага. Тэмпература паветра на працягу сутак — ад 2 да 8 °С з плюсам.
У суботу будзе пераважна без ападкаў, толькі месцамі па паўночным захадзе краіны пройдуць невялікія ападкі, у асноўным дождж. Ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні ўмераны, удзень парывісты. Тэмпература паветра ноччу будзе ад мінус 2 °С да плюс 5 °С, днём — ад нуля да плюс 7 °С.
Далей нас чакае невялікае пахаладанне. У нядзелю ноччу пераважна без ападкаў, днём месцамі па краіне пройдуць ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. У асобных раёнах чакаюцца слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні ўмераны. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад мінус 5 °С да плюс 2 °С, удзень — ад мінус 2 °С да 4 °С цяпла.
Сяргей КУРКАЧ.