Top.Mail.Ru

Торфапрадпрыемствы Мінэнерга забяспечылі задавальненне попыту спажыўцоў у запатрабаваных аб’ёмах

04.12.2025 | 08:00

Кіраўнік Мінэнерга Дзяніс Мароз на нядаўнім семінары-нарадзе па падвядзенні вынікаў здабычы торфу ў сезоне 2025 года адзначыў, што развіццё тарфяной прамысловасці — гэта ўклад у забеспячэнне энергетычнай бяспекі краіны.


З пачатку года, нягледзячы на няпростыя ўмовы надвор’я, торфапрадпрыемствамі сістэмы здабыта больш за 1,8 мільёна тон торфу, пабудавана каля 520 гектараў плошчы для здабычы торфу, выпушчана каля 800 тысяч тон тарфяной прадукцыі, для патрэб прамысловасці, энергетыкі, жыллёва-камунальнай і сельскай гаспадаркі рэалізавана каля 750 тысяч тон тарфяной прадукцыі.

Як расказаў Дзяніс Мароз, працягваецца работа па развіцці няпаліўных кірункаў выкарыстання торфу.

— Тарфяная прадукцыя няпаліўнага прызначэння карыстаецца вялікім попытам на знешніх рынках. Яе доля ў агульным аб’ёме экспарту складае каля 75 %, а пастаўкі ажыццяўляюцца ў 9 краін свету, — падкрэсліў міністр.

Дарэчы, днямі быў адкрыты новы завод па вытворчасці прафесійных тарфяных грунтоў. Праект рэалізаваны ў філіяле «Туршоўка» ААТ «ТБЗ Усяж» у адпаведнасці з праграмай комплекснай мадэрнізацыі тарфяных вытворчасцяў на 2021–2025 гады.

Завод спецыялізуецца на кіпаванні торфу і вытворчасці тарфяных субстратаў. Сярэдняя прадукцыйнасць — 32,5 тысячы тон у год. Пры павялічанай загрузцы можна выпускаць да 60 тысяч тон тарфяных грунтоў у год.

Увод у эксплуатацыю такой вытворчасці дазваляе пашырыць асартымент пажыўных грунтоў, якія выпускаюцца прадпрыемствам, — яны карыстаюцца попытам як на ўнутраным рынку, так і за мяжой.

Чытайце таксама: Аб выніках тарфянога сезона і перспектыўных напрамках выкарыстання торфу расказалі ў Мінэнерга

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю