Top.Mail.Ru

Якім будзе надвор'е ў Беларусі 9 снежня

Як паведамілі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, надвор’е па-ранейшаму нагадвае кліматычны расклад апошняга месяца восені.


На старце гэтага тыдня сітуацыю будуць вызначаць атмасферныя франты, якія ссоўваюцца з Заходняй Еўропы. Чакаецца воблачнае надвор’е. Ноччу пераважна па заходняй палове, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі ў выглядзе дажджу, мокрага снегу і снегу. У дзённыя гадзіны месцамі па краіне моцныя дажджы. 

У асобных раёнах слабыя туман і галалёд. Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні ўмераны, месцамі парывісты. Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 3 да плюс 3 °С, па захадзе Беларусі да 6 °С цяпла, днём — ад нуля па ўсходзе і да плюс 9 °C па захадзе краіны.

У сераду на большай частцы тэрыторыі нашай краіны дажджы, ноччу па паўднёвым усходзе з мокрым снегам. У асобных раёнах слабы туман, па ўсходзе слабы галалёд. Вецер заходняй чвэрці ўмераны, удзень месцамі парывісты. Тэмпература паветра ўначы — ад мінус 1 да плюс 5 °С, удзень — ад плюс 2 да плюс 8 °С. На захадзе краіны ўначы — плюс 6-7 °С, удзень — 9-10 °С з плюсам.

Пацяплее ў чацвер, калі на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер паўднёва-заходні, заходні парывісты. Тэмпература паветра ўначы не ніжэй за плюс 1–8 °С, днём чакаецца ад 3 да 10 °С цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю