Top.Mail.Ru

Спартыўны арбітражны суд прызнаў незаконным адхіленне беларускіх спартсменаў ад міжнародных спаборніцтваў

08.12.2025 | 12:42

Старшыня беларускага саюза канькабежцаў Юлія Комлева пракаментавала сітуацыю з допускам нашых спартсменаў на міжнародную арэну.



— Пераканана, што рыторыка міжнароднага спорту ў адносінах да беларусаў цяплее, перш за ўсё, дзякуючы той барацьбе, якую вядзе наш Нацыянальны алімпійскі камітэт. Барацьба ў добрым сэнсе слова дыпламатычная, перагаворная. Многія нашы віды спорту падалі апеляцыю ў CAS. І я віншую наш лыжны саюз з тым, што яны выйгралі гэтую апеляцыю. З вялікім болем адзначаю, што пакуль не дапушчаны фрыстайлісты і біятланісты, але дзякуючы гэтай зладжанай рабоце Нацыянальнага алімпійскага камітэта, Міністэрства спорту і непасрэдна кожнай зімовай федэрацыі, мы бачым гэтыя зрухі ў цёплы бок, і вось ужо канькабежны спорт, фігурнае катанне, лыжныя віды атрымліваюць ліцэнзіі. Вядома, вельмі хацелася б спадзявацца на тое, што па фрыстайле і біятлоне таксама будуць прыняты своечасовыя рашэнні, і нашы спартсмены змогуць прыняць удзел у зімовай Алімпіядзе, — сказала Комлева.

Нагадаем: раней Спартыўны арбітражны суд (CAS) прызнаў незаконным адхіленне беларускіх і расійскіх спартсменаў ад спаборніцтваў з боку FІS. Рашэнне датычыцца лыжнікаў, снаўбардыстаў, фрыстайлістаў і скакуноў з трампліна — усе яны атрымаюць магчымасць выступіць на Алімпійскіх гульнях у Італіі ў нейтральным статусе.

Чытайце таксама: Беларуска Шканава стала другой у слаламе на этапе Кубка Расіі ў Кіраўску

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю