Top.Mail.Ru
0

Прыняцце рашэнняў урада аб змяненні цэнавага рэгулявання суправаджаецца штодзённым кантролем цэн

08.12.2025 | 15:33

Аўтаматызаваная сістэма кантролю цэн, распрацаваная МПЗ, дазваляе збіраць такія даныя і аператыўна рэагаваць на завышэнне цэн, паведамілі ў прэс-службе ўрада.



Эфектыўнасць прыняцця рашэнняў забяспечвае інфармацыя аб цэнах па 103 таварных групах з больш чым 110 тысяч гандлёвых аб’ектаў. Гэты спіс пастаянна пашыраецца, дадалі ў Саўміне.

Міністр па падатках і зборах Дзмітрый Кійко растлумачыў:

— Міністэрствам падаткаў і збораў рэалізаваны дадатковы інфармацыйны комплекс на базе сістэмы кантролю сістэмы касавага абсталявання. Комплекс дазваляе працаваць аператыўна, сёння ён настроены на аналіз штотыднёвага змянення ўзроўню цэн, змянення ўзроўню цэн з пачатку месяца, з пачатку года. Пры неабходнасці комплекс нават можа быць настроены на штодзённы маніторынг змянення ўзроўню цэн.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю