Top.Mail.Ru
0

Каля 800 суб’ектаў далучыліся да сістэмнага пагаднення па падтрымцы айчынных вытворцаў

08.12.2025 | 19:39
Як нагадалі ў прэс-службе МАРГ, з красавіка 2025 года дзейнічае пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне павышэння эфектыўнасці продажаў тавараў айчыннай вытворчасці.

На сёння ў ім удзельнічае ўжо каля 800 суб’ектаў. Сярод новых удзельнікаў — гандлёвыя сеткі «Санта», «Суседзі», «Алмі», «Еўраопт», «Вожык», «Сем пятніц», «Unіstore», «Белмаркет», «Гандлёвы дом АТЛАНТ», «Кірмаш», а таксама вытворцы, такія як Мінскі завод пеністых він, H-TV, «Віцебскэнерга», Полацкі камбікормавы завод і іншыя.

Пры ўдзеле ўпраўленняў гандлю і паслуг Брэсцкага, Віцебскага, Гомельскага, Гродзенскага і Магілёўскага аблвыканкамаў прайшлі семінары-нарады па павышэнні эфектыўнасці продажаў айчынных тавараў. У мерапрыемствах удзельнічалі прадстаўнікі мясцовых выканаўчых камітэтаў, гандлю і вытворцаў, што спрыяла аб’яднанню намаганняў у сумеснай рабоце.

А як сёння прапаноўваюцца нашы тавары?

У гандлёвых залах выкарыстоўваюць візуальнае вылучэнне і інтэграцыю знакаў адрознення: «Родныя тавары», «Зроблена ў Беларусі», «Купляйце беларускае», «Купляйце найлепшае», «Купляйце сваё», «Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь», «Найлепшыя тавары Рэспублікі Беларусь». Таксама ствараюцца брэнд-зоны і фірменныя секцыі, вылучаюцца тавары ў акцыйных буклетах, улётках.

А што вытворцы?

Не стаяць на месцы і выпускаюць новыя прадукты, распрацоўваюць крэатыўныя дызайны, навінкі з незвычайнымі смакамі, ствараюць сумесныя праекты, напрыклад, напой «Бела-кола» і зефір «Першы Бабруйскі», зубная паста «Мodum» і «Камунарка», футболкі ад MUA Shop і JATTІS, марожанае эскімо ад Мінскага холадакамбіната № 2 і «Камунарка» і іншыя праекты. А таксама размяшчаюць рэкламу на транспарце, праводзяць рэкламныя гульні і розыгрышы прызоў.

— Адначасова абедзвюма бакамі праводзіцца комплексная работа са СМІ, блогерамі, ствараецца эксклюзіўны кантэнт у сацыяльных сетках. Усе меры накіраваны на прасоўванне айчынных тавараў, — падкрэслілі ў профільным міністэрстве.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю