Старшыня Мінгарсавета адзначыў таксама чысціню і акуратнасць гандлёвага аб’екта. «Крама ўжо аформлена да навагодніх свят. Што датычыцца неабходнага набору, а гэта перш за ўсё агародніна і хлебабулачныя вырабы, яны прадстаўлены ў неабходным асартыменце», — сказаў Арцём Цуран.
Асаблівая ўвага ў ходзе маніторынгу надавалася не толькі якасці рэалізуемых тавараў, але і наяўнасці ў продажы прадукцыі беларускіх вытворцаў. Старшыня Мінгарсавета заклікаў узмацніць прыкасавы гандаль магчымасцямі айчынных вытворцаў.
Такія рэгулярныя маніторынгі дазваляюць трымаць руку на пульсе, падкрэсліў Арцём Цуран. «Важна чуць кожнага пакупніка, аператыўна рэагаваць на заўвагі, няхай гэта будзе свежасць агародніны або адсутнасць кас самаабслугоўвання. Кожны магазін павінен быць месцам, дзе прыемна рабіць пакупкі. Наша задача — не проста кантраляваць, а рэальна дапамагаць паляпшаць якасць жыцця гараджан, — дадаў ён. — Такія праверкі будуць працягнуты. Мы адводзім на гэта ўвесь снежань. Будзе надавацца ўвага і так званаму „навагодняму сталу“, каб практычна ўвесь святочны набор можна было купіць у любой краме крокавай даступнасці. Работа дэпутатаў Мінгарсавета — гэта перш за ўсё клопат пра нас з вамі. Яна накіравана на тое, каб перадсвяточныя пакупкі былі прыемнымі, а сталы — поўнымі смачных і якасных прадуктаў».
Яна ВАЛАСАЧ.
Фота Ксеніі ЛІННІК.