Top.Mail.Ru
0

Вя­лі­кі тэ­атр вы­ка­наў свае аба­вяз­кі ў част­цы пе­ра­хо­ду на но­выя ўмо­вы фі­нан­са­ван­ня

З ка­рыс­цю для гле­да­чоў і для ся­бе

Пра гэта паведаміла генеральны дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі Кацярына ва напярэдадні адкрыцця Мінскага міжнароднага Каляднага опернага форуму — аднаго з тых праектаў, якія працуюць не толькі на імідж установы, але і на акупляльнасць. Між іншым, сёлета тэатр імкнуўся захаваць (а не скасаваць) асноўныя свае адметныя праекты — і, як аказалася, спрацаваў з карысцю не толькі для гледачоў, але і для сябе.

«Мы дамовіліся: колькі заробіце, столькі ж бюджэта атрымаеце. Больш зарабілі — больш атрымалі. Што зарабілі — тое ваша. 50 % мы даем тэатрам датацый».

Аляксандр Лукашэнка на пашыранай нарадзе з кіраўніцтвам Савета Міністраў, 14 лютага 2023 года

— Наш тэатр трапляе пад нядаўні ўказ Прэзідэнта: калі зарабляе зверх выдзеленых субсідый, то, адпаведна, дзяржава кампенсуе тую ж суму. Лічба павінна быць вельмі добрая. Вялікі тэатр добра зарабіў і выканаў усе свае абавязкі ў частцы пераходу на новае фінансаванне. Адчулі ўпэўненасць у тым, што нам удасца спраўляцца з гэтай задачай далей. Сёння ўвага да тэатра сапраўды вялізная, адчуваем гэта па фестывалях і форумах, адметных канцэртах, экскурсіях, праграмах для дзяцей (мы працягнем гэту лінію, бо ёсць зацікаўленасць бацькоў і такім чынам мы выхоўваем сваіх будучых гледачоў) — будзем рухацца і ў гэтым кірунку.

Гаворка пра выкананне Указа № 422, які ўстанавіў роўнадолевае фінансаванне тэатраў згода з прынцыпам 50/50. І адметна, што адным з першых, хто сведчыць пра тое, што гэта ўдалося, — Вялікі тэатр. Ён вялікі не толькі па колькасці месцаў у зале, але і па колькасці артыстаў, якія ўваходзяць у склад балетнай і опернай труп. І, здавалася, яму будзе вельмі няпроста ў новых умовах, бо опера і балет — найбольш складаныя для разумення віды мастацтва, што ствараюцца з разлікам на дасведчаных гледачоў, якіх, магчыма, не так шмат. То-бок гэта не масавыя віды мастацтва, калі ўкладанні гарантуюць прыбытак. Тым не менш тэатру ўдаецца прыцягваць да сябе ўвагу. Нават у 2025-м (калі ўжо было зразумела, што напрыканцы года давядзецца трымаць сур’ёзную справаздачу) запланаваныя прэм’еры адбыліся — акрамя перадкаляднага «Шчаўкунка» была опера «Арлеанская дзева» ў пастаноўцы народнага артыста Расіі Георгія Ісаакяна. Менавіта яна і адкрые Мінскі міжнародны Калядны оперны форум паказамі 11 і 12 снежня. У спектакля ўжо ёсць міжнародныя поспехі: сёлета пастаноўка беларускага тэатра была запрошана на фестываль музычных тэатраў «Бачыць музыку» на новай сцэне Вялікага тэатра Расіі. Іншыя нашы спектаклі ў межах форуму з запрошанымі зоркамі ў галоўных партыях і госці — таксама добры ход, каб прыцягнуць публіку.

Але галоўнае — вынікі 2025 года дазваляюць планаваць прэм’еры 2026-га, сярод іх — опера Вердзі «Набука». Таксама варта чакаць абноўленага балета Мінкуса «Баядэрка». Гэта ўсё патрабуе выдаткаў. Але тэатр павінен прыцягваць «праверанымі» назвамі і ў той жа час спрабаваць нешта новае. Творчыя інавацыі — гэта таксама пра цікавасць, якая ў выніку вымяраецца грашыма.

Ларыса ЦІМОШЫК

Чытайце таксама: Чыя музыка будзе гучаць у новых пастаноўках Вялікага тэатра Беларусі?

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю