Top.Mail.Ru

Беларускі хакей гатовы вярнуцца ва ўсе міжнародныя турніры

15.12.2025 | 15:35
Чакаем рашэння ад міжнароднай федэрацыі

Аляксандр Багдановіч: ёсць пазітыўныя навіны

Зборная Беларусі па хакеі заняладругое месца на Кубку Першага канала, які прайшоў у Новасібірску. Падапечныя Дзмітрыя Квартальнага абыгралі зборную Казахстана (4:1) і ўступілі камандзе «Расія 25».

— Кубак Першага канала — турнір з вялікай гісторыяй, — сказаў пасля яго завяршэння кіраўнік беларускай федэрацыі хакея Аляксандр Багдановіч. — Склад удзельнікаў у ім мяняўся, але ўзровень барацьбы, канкурэнцыі заўсёды заставаўся нязменна высокі. Для нашай зборнай гэта добрая магчымасць праверыць свае сілы на міжнароднай арэне — 

у складзе каманды Расіі ёсць уладальнікі Кубка Гагарына, нават прызёр Алімпійскіх гульняў, Казахстан — пастаянны ўдзельнік чэмпіянатаў свету, так што ўсе прыязджаюць матываваныя.

Тым часам з'явілася і прыемная навіна для беларускіх аматараў хакея: Міжнародны алімпійскі камітэт дазволіў міжнародным федэрацыям праводзіць спаборніцтвы на тэрыторыі Беларусі, а таксама зняў з маладых беларускіх спартсменаў абмежаванні на ўдзел у міжнародных стартах.

— Гэта, бясспрэчна, пазітыўныя навіны, якія дазваляюць нам разлічваць на найхутчэйшае вяртанне нашых малодшых зборных у сістэму чэмпіянатаў міру, — сказаў Аляксандр Багдановіч. — Цяпер справа за ІІHF — ці гатовы яны ўбраць палітыку ў бок і вярнуцца да прынцыпаў Алімпійскага руху. Як прафесійны спартсмен магу сказаць, што выходзіць на пляцоўку з гербам на грудзях, чуць гукі свайго гімна — гэта ні з чым не супастаўныя пачуцці, гэта магчымасць аддаць належнае Радзіме, якая шмат робіць для кожнага спартсмена ў нашай краіне. І пазбаўляць атлетаў такога права — бесчалавечна. З іншага боку, мы бачылі, што нават у нейтральным статусе ўсе выдатна ведалі і назіралі, як змагаліся нашы атлеты, якія заваявалі медалі на мінулых Алімпійскіх гульнях, немагчыма заплюшчыць вочы мільё-

нам заўзятараў па ўсім свеце. Разам з тым мы павінны разумець, што век прафесійнага атлета не занадта доўгі, таму пазбаўляць іх мары аб выступленні на чэмпіянатах свету або Алімпійскіх гульнях з-за колеру формы не трэба, такі шанц можа выпасці ўсяго аднойчы, а за кожным з такіх спартсменаў варта штодзённая праца дзясяткаў, а часам і сотняў людзей, нельга абясцэньваць гэта.

Больш за дзясятак залатых узнагарод узялі беларускія гімнасты на турніры ў Ташкенце

Беларускія гімнасты заваявалі больш за дваццаць узнагарод традыцыйнага міжнароднага турніру па спартыўнай гімнастыцы ва Узбекістане, паведамілі ў прэс-службе Беларускай асацыяцыі гімнастыкі.

У актыве нашай каманды 12 залатых, 11 сярэбраных і 4 бронзавыя медалі. Перамогі ў мнагабор’і атрымалі Хрысціна Галкоўская (юніёркі), Алена Жыхарава (дзяўчаты 2012 г. н.), Эмілія Фясенка (2013 г. н.), Арсеній Баклага (юніёры) і Уладзіслаў Герасімаў (юнакі). Акрамя таго, беларускі занялі першы радок у камандным першынстве.

Віктар Ганчарэнка стане новым галоўным трэнерам зборнай Беларусі па футболу

Вядомы беларускі спецыяліст Віктар Ганчарэнка ўзначаліць футбольную зборную Беларусі.

Нагадаем, апошнім месцам працы беларускага спецыяліста быў «Пары Ніжні Ноўгарад». Ганчарэнка трэніраваў ніжагародскую каманду з кастрычніка 2024 года па чэрвень 2025 года. Пад яго кіраўніцтвам «Пары НН» удзельнічаў у 22 матчах ва ўсіх турнірах, у якіх шэсць разоў перамог, чатыры разы згуляў унічыю і 12 разоў пацярпеў паражэнне.

На працягу кар’еры Ганчарэнка працаваў у беларускім БАТЭ, а таксама ўзначальваў расійскія клубы «Кубань», «Урал», «Уфа», маскоўскі ЦСКА, «Краснадар».

Адзначаецца, што кантракт паміж 48-гадовым спецыялістам і АБФФ будзе дзейнічаць да снежня 2027 года.

У трэнерскі штаб Ганчарэнкі ўвойдзе Аляксандр Ермаковіч, які дзеля работы ў нацыянальнай камандзе адмовіўся ад пасады галоўнага трэнера ў брэсцкім «Дынама».

20 снежня Віктар Ганчарэнка вернецца з водпуску і неўзабаве пасля гэтага падпіша дагавор з федэрацыяй.

Апошнія два гады трэнерам зборнай Беларусі быў Карлас Алос. Беларуская федэрацыя футбола скасавала кантракт з іспанскім спецыялістам і яго трэнерскім штабам пасля няўдалага выступлення на адборы да чэмпіянату свету — 2026, дзе наша каманда здолела набраць два ачкі за шэсць гульняў, згуляўшы ўнічыю з Даніяй (2:2) і Грэцыяй (0:0).

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю