Top.Mail.Ru

Днём да 7 °С з плюсам

Дождж, туман і галалёдзіца

Вось такая цяпер у нас зіма. Папесціла нас злёгку снегам — і хопіць. А надалей чакаецца ўсё больш плюсавая тэмпература, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У аўторак без істотных ападкаў, толькі ноччу і раніцай месцамі па паўночным усходзе краіны пройдуць невялікія ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. У многіх раёнах будзе згушчацца туман. Ноччу і раніцай месцамі па краіне чакаецца слабы галалёд. Вецер заходні, паўднёва-заходні — ад слабога да ўмеранага. Тэмпература паветра ўначы — ад мінус 3 да плюс 3 °С, днём — ад 1 да 6 °С цяпла.

У сераду будзе пераважна без ападкаў. Месцамі па краіне будуць утварацца туман і слабы галалёд. Вецер паўднёвай чвэрці ўмераны. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 да плюс 2 °С, днём — ад 1 °С марозу па паўночным усходзе да 7 °С цяпла па паўднёвым захадзе краіны.

У чацвер чакаецца пераважна без ападкаў, толькі ў асобных раёнах па поўначы нашай краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Месцамі чакаецца слабыя туман і галалёд. Вецер заходняй чвэрці ад слабога да ўмеранага. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 да плюс 2 °С, днём — ад мінус 1 да плюс 5 °С.

Сяргей КУРКАЧ


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю