Top.Mail.Ru
0

Ві­цеб­ская калядная ёлка — са­мая вы­со­кая ў Еў­ро­пе?

Агні на ёлцы, устаноўленай на плошчы Перамогі Віцебска, таксама запаліліся ў дзень старту рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці».

Сёлета лясная прыгажуня ў горадзе на Дзвіне прэтэндуе на тытул самай высокай жывой ёлкі ў Еўропе — калі будзе такі рэйтынг і ўлічваючы, што гэта не адно дрэва, а своеасаблівы «канструктар». Больш за 160 жывых дрэў вышынёй 1–9 метраў ад кроны да камля замацоўваюць у металічным каркасе. Агульная вышыня складае 34 метры — такая не згубіцца на самай вялікай у Беларусі плошчы памерам 380 на 190 метраў.

У гэтым годзе святочная прастора набыла новае аздабленне: ёлка не толькі ўпрыгожана гірляндамі, а яшчэ і апаясана святлодыёднай стужкай. На ёй з’яўляюцца то беларускія арнаменты, то словы віншаванняў, то іншыя рознакаляровыя ўзоры. Над галовамі людзей свецяцца стрынг-лайты, асвятляючы шматлікія арт-аб’екты, напрыклад зубра ці маску каляднай казы.

З навінак таксама вабяць да сябе блакітна-белыя крамкі кірмашу «Каляды над Дзвіной», дзе можна набыць гарачыя напоі і свежую выпечку, сувеніры. Упершыню на свежым паветры, проста пад ёлкай, уладкавалі штучны каток. Уваход на яго бясплатны, а побач наладжаны пракат канькоў.

Плошча па-сапраўднаму ажыла ўвечары 15 снежня. Больш за 300 пар Дзядоў Марозаў і Снягурак, іншыя казачныя персанажы ўзялі ўдзел у святочным шэсці. Іх першым чароўным падарункам маленькім і сталым віцебчанам і гасцям горада стала тэатралізаванае прадстаўленне, вялікі канцэрт. Лейтматыў свята — сімвал надыходзячага года, Чырвоны Конь.

Святлана ЯКАЎЛЕВА


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю