Top.Mail.Ru

Выступленне Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі на другім пасяджэнні сёмага Усебеларускага народнага сходу пры звароце з Пасланнем да беларускага народа і Парламента

19.12.2025 | 02:15
«Час канкрэтных спраў»

Паважаныя суайчыннікі! Паважаныя дэлегаты Усебеларускага народнага сходу! Запрошаныя госці.

Паколькі эканоміка — аснова нашага жыцця, адразу папярэджваю, што будзе сумна і камусьці нецікава. Таму я пастараюся свой зварот зрабіць як мага карацейшым.

Завяршаецца бягучы 25 год. Выніковы ў нашай пяцігодцы. Значны для нас, з улікам таго, што праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, бягучую праграму, мы распрацоўвалі і прымалі ў перыяд беспрэцэдэнтна агрэсіўнага глабальнага парадку дня. У перыяд палітычнага і эканамічнага перадзелу свету, які да гэтага часу не скончыўся, набірае абароты.

Згадайце шэраг падзей, праз якія нам прыйшлося прайсці за вельмі кароткі час. Ковідны лакдаўн — пандэмія. Паўсюдна найважнейшыя эканамічныя працэсы — пастаўкі тавараў, вытворчыя ланцужкі, адпрацаваная лагістыка, транспартныя патокі — усё гэта было пастаўлена на зацяжную паўзу. Закрыццё Еўрасаюзам неба для «Белавіі». Ну вы падрабязнасці чулі, ведаеце, за якія супраць нас увялі санкцыі. Але пасля падрабязнасцяў гэтых, якія мы абнародавалі, ніхто так і не папрасіў прабачэння. Увядзенне Захадам новых незаконных санкцый супраць Беларусі, адключэнне ад Swіft, блакіроўка доступу да марскіх партоў, гандлёвае эмбарга і закрыццё граніц. Усё разам — не лепшы фон для амбіцыйных задач. Мы дамовіліся тады: ніякіх спасылак на санкцыі. Не было часу мусоліць гэтыя тэмы, трэба было змагацца за кожны экспартны рубель.

У 2020 годзе мы паставілі планку па нарошчванні экспарту да 50 мільярдаў долараў. У выніку не проста атрымалі гэту лічбу, але і працягнулі весці гандлёвыя адносіны амаль са 190 краінамі свету. Захад не ўлічыў аднаго: свет велізарны. Ніхто пад неакаланіяльную дудку больш скакаць не будзе. Глабальны Поўдзень і Азія сталі новай рэальнасцю. Сёння ў краіны Блізкага Усходу і ў Афрыку, Кітай і Лацінскую Амерыку едуць нашы сельгастэхніка і грузавікі, малочная і мясная прадукцыя, шыны, камплектуючыя — спіс тавараў вялікі.

Мы зламалі міф, які ствараецца Захадам, аб закрытасці і ізаляванасці нашай краіны, што пацвярджаюць любыя сусветныя рэйтынгі. Беларусь увайшла ў топ-50 краін, якія найбольш наведваюць турысты: 48-е месца з 220 краін. Толькі сёлета больш за 250 тысяч дасведчаных еўеўрапейцаў прыехалі па бязвізе, асабіста пераканаліся ў бяспецы і ўтульнасці, а таксама прыгажосці нашай Беларусі. Гэта пры закрытых больш за палову пагранічных пунктах. Мы захавалі і прымножылі моцны рэальны сектар эканомікі, нічога не загубіўшы і не страціўшы з савецкай спадчыны. У сусветным рэйтынгу канкурэнтаздольнасці прамысловасці займаем 56-ю пазіцыю сярод паўтары сотні краін. Хоць над прадукцыйнасцю працы яшчэ трэба сур'ёзна працаваць.

У такі няпросты час айчынныя прадпрыемствы працягвалі актыўна ўкладвацца ў тэхналагічнае развіццё і мадэрнізацыю. Гэта задзел на будучыню. У бягучай пяцігодцы мы завяршылі рэалізацыю амаль тысячы вытворчых праектаў. Пры тым што ў неабходных аб'ёмах будаваліся і жыллё, і дарогі, аб'екты сацыяльнай, спартыўнай інфраструктуры. Паспяхова сябе зарэкамендавала ініцыятыва «Адзін раён — адзін праект», даўшы больш за 6 тысяч новых працоўных месцаў у невялікіх гарадах і населеных пунктах. І далей гэта праграма будзе прадоўжана. Стане адной з ключавых у нашай краіне.

За гэтыя гады рэальная заработная плата вырасла на 40 %, дасягнуўшы сярэдняга значэння 2700 рублёў. На працягу ўсяго пяцігоддзя двойчы за год павышаліся пенсіі. Апярэджваючы выпады скептыкаў аб макраэканамічных дысбалансах, скажу: у нас стабільная, нармальная эканоміка. Даўгавая нагрузка зніжаецца, золатавалютныя рэзервы знаходзяцца на гістарычным максімуме, заслужана вырас давер да нацыянальнай валюты. Улічваючы зыходныя ўмовы, аб якіх сказана ўпачатку, вынікі для звыклага жыцця людзей у цэлым прымальныя. Забяспечана стабільная занятасць, годны ўзровень даходаў і, самае галоўнае, бяспека.

Падчас сходу нам трэба будзе вызначыць асноўныя кірункі развіцця краіны на наступныя пяць гадоў. Перш чым мы пазнаёмімся з распрацаваным урадам праектам, я хацеў бы нагадаць базавыя, асноўныя ўстаноўкі, якім павінен адпавядаць гэты дакумент, — нашы праграмы. Яны ідуць ад жыцця і вельмі актуальныя.

Аснова асноў, як я ўжо сказаў, — эканоміка. Гэта галоўная зброя ў сучасным свеце. Нам патрэбны базіс для выканання праграмы наступнай пяцігодкі, у якую закладзены амбіцыйныя планы і паказчыкі. Калі хочам стабільна выйсці на 100 мільярдаў долараў гадавога валавога ўнутранага прадукту і сярэднямесячную зарплату ў тысячу долараў, павінны ўстойліва працаваць прадпрыемствы і фінансавая сістэма.

У свеце тры полюсы сілы: Кітай, Расія, Злучаныя Штаты Амерыкі. На самай справе лічаць чацвёртай апорай і Еўрасаюз. Але з улікам іх унутранага раздраю і істэрычных патрабаванняў полюс можа абрынуцца. Цэнтрам новага прыцягнення становіцца Індыя з найвышэйшымі тэмпамі эканамічнага развіцця. Таму няма нічога дрэннага ў тым, што, маючы бліскучыя стратэгічныя адносіны з Расіяй і Кітаем, мы пачалі выбудоўваць канструктыўны дыялог з кіраўніцтвам Злучаных Штатаў Амерыкі. Нагадаю, гэта адзін з наймагутнейшых галоўных цэнтраў сілы. Так, дыялог часам жорсткі, упарты. Так, важныя любыя дробязі. Але гэта перагаворы моцнага з моцным. Павага і аўтарытэт нашай краіны не ставяцца пад сумненне, і мы цвёрда стаім на сваіх пазіцыях. Беларусь — наш дом. Толькі мы вызначаем свой эканамічны ўклад. Ён даўно сацыяльна арыентаваны, і тыя ж амерыканцы — вялікія рынкавыя капіталісты — ні разу за ўсе перагаворы не патрабавалі ад мяне зламаць гэту мадэль або сысці ад яе. Яны ж не сляпыя: бачаць, якая ў нас краіна — дарогі, чыстыя гарады, нармальныя аўтамабілі. Мы сапраўды рэалізуем свой беларускі шлях разам. Усе задачы ставім зыходзячы з уласных інтарэсаў і досведу, але разумеючы, што гарантаваць іх выкананне можа толькі суверэнная дзяржава.

А што прапануюць нашы збеглыя з падачы сваіх гаспадароў? Нядаўна выйшаў гэты дакумент, таму, прабачце, ужо дазволю некалькі слоў аб ім сказаць. Літаральна месяц таму «свядомыя» офісы ў Літве, Варшаве прэзентавалі чарговы гучны план, цытую, «Адраджэнне беларускай эканомікі». Там чатыры асноўныя пункты, або раздзелы. Першы. Падключэнне да еўрапейскай энергетычнай сістэмы. Прыйдуць да ўлады, падключаць да энергетычнай сістэмы Еўропы. Можаце ўявіць сабе аднамомантны рост электратарыфаў як мінімум у 4-5 разоў з далучэннем да санкцый па расійскім газе і нафце? Другі. Шырокая прыватызацыя і распродаж дзяржаўнай уласнасці. Каментарыі залішнія. Відаць, для гэтага іх гадамі і ўтрымліваюць на грантах і ручным кіраванні заходніх спецслужбаў. Ну хто ж бясплатна будзе там карміць? Пад абяцанне, што ўсё раздадуць. Трэці. Фінансавая незалежнасць за кошт крэдытаў міжнародных арганізацый. Супярэчнасць і глупства ў адной прапанове. Калі гэтыя арганізацыі працавалі ў Беларусі, то ў вялікім альтруізме яны заўважаны не былі. Калі танны крэдыт — купляй канкрэтнае заходняе абсталяванне, якое сёння даражэйшае і за кітайскае, і за індыйскае. Не хочаш — не бяры, не будзе крэдытаў. І чацвёрты. Адно слова: лічбавізацыя. Модна. Без усялякіх тлумачэнняў. Мабыць, проста моднае слоўца, якое трэба ўставіць у любы план. Па сутнасці, гэта здача суверэнітэту Беларусі і развал яе эканомікі пад знешнім кіраваннем. Нічога за шмат гадоў не змянілася: усё тая ж бойка за нейкія крэслы, пасады, фінансавыя падачкі.

Таму мы сціснуўшы зубы заўсёды змагаліся за захаванне сваіх вытворчасцяў і прамысловай асновы развіцця краіны. 15 гадоў мы займаемся імпартазамяшчэннем, якое ператвараецца ў імпартанезалежнасць. Ніколі не стаяла задача вырабляць у Беларусі абсалютна ўсё. Але там, дзе ў нас ёсць мясцовая сыравіна, навуковыя задзелы, школы, мы будзем літаральна выгрызаць свае інтарэсы ў найскладанейшай і не заўсёды сумленнай канкурэнцыі. Абсалютна несумленнай канкурэнцыі. Тым больш што ў нас з'явілася свая атамная станцыя. Гэта дазволіла ўмацаваць энергетычную самастойнасць краіны амаль у два разы, даць самыя канкурэнтныя ў Еўропе тарыфы вытворчым прадпрыемствам, адкрыць новыя галіны: электраацяпленне жылля, электратранспарт, назапашвальнікі энергіі, майнінг, крыптарынак. Вырабляем уласныя камп'ютары і маніторы. Паспяхова асвоілі выпуск новых відаў прадукцыі ў машынабудаванні — ад магутных энерганасычаных трактароў да беспілотных БеЛАЗаў. Фактычна з нуля стварылі ў краіне вытворчасць легкавых аўтамабіляў, запусціўшы серыйную лінейку на любы густ. Сотні тысяч айчынных машын рэалізаваны на агульным рынку Саюзнай дзяржавы. Асобныя мадэлі займаюць у продажах першыя радкі. У Мінску пабудавалі новы аўтобусны завод МАЗ. Сёння прадпрыемства гатова штогод выпускаць да трох тысяч камфартабельных машын у сучасным дызайне — вы гэта ўсё бачылі і ведаеце. На аснове сучасных тэхналогій нарасцілі ўласную здабычу нафты. Паглыбіўшы перапрацоўку нафтавай сыравіны, наладзілі выпуск нафтавага коксу і іншых відаў нафтапрадуктаў. Вырабляем лекі для анкахворых, амінакіслоты, інавацыйныя біяпрадукты. У сферы харчовай прамысловасці разгарнулі вытворчасць ад унікальных сухіх сумесяў для немаўлят — вельмі запатрабаваных безлактозных малочных прадуктаў — да элітных сыроў і мясных далікатэсаў. Усё гэта вынік вялікай шматгадовай працы ўсіх беларусаў, ад сельскага работніка да вучонага. Нашай з вамі працы.

У той жа час нявырашаных эканамічных задач хапае.

Першае. Тэхналагічны суверэнітэт.

Я свядома аддаю яму прыярытэт, паколькі нас выдатна загартаваў досвед так званага супрацоўніцтва з Захадам. Пад рознымі соусамі нас мэтанакіравана і планамерна ставілі ў сітуацыю залежнасці ад заходняга абсталявання і нават дробных камплектуючых. Мы ўбачылі, як важна мець уласныя распрацоўкі ў крытычна важных галінах эканомікі. Цяпер проста абавязаны вяртаць вытворчасць у новай якасці або з нуля ствараць сваё ў мікраэлектроніцы, робататэхніцы, фармацэўтычнай галіне, беспілотных сістэмах і гэтак далей. Так, магчыма, сёння гэта складана, вельмі дорага, але заўтра гэта акупіцца шматкроць. Без гэтага проста нельга. Часу на разварушванне ў нас няма. Асабліва важна ў рэальным сектары павышаць хуткасць укаранення перспектыўных распрацовак. Краіне патрэбны праекты, якія базіруюцца на распрацоўках і адкрыццях айчынных навукова-вытворчых школ.

Роля даганяючых асабліва недапушчальная ў развіцці мікра- і радыёэлектронікі. Наша задача-мінімум — забяспечыць айчыннымі мікраэлектроннымі кампанентамі сваю прамысловасць і ваенна-прамысловы комплекс. І гэта ж наша тэма. Мы тут даўно працуем. Яшчэ адна канкрэтная задача — штогод выпускаць новыя мадэлі станкоў з праграмным кіраваннем пад поўную патрэбнасць нашых прадпрыемстваў і выходзіць на сусветныя рынкі. Мы ж машынабудаўнічая краіна. Без сучасных станкоў — якое машынабудаванне?

Зноў жа наша тэма з савецкіх часоў — станкабудаванне. Таму галіновыя міністры, кіраўнікі сумесна з вучонымі павінны ўзгадніць праграму і планы новай пяцігодкі. Да 2030 года трэба павялічыць шчыльнасць рабатызацыі да 100 адзінак на 10 тысяч прамысловых работнікаў. Да 100 адзінак, ну, у свеце 150. Тым больш што дзяржава аказвае садзейнічанне — ад ільгот да ўжо падрыхтаваных вытворчых плошчаў. Адну з такіх унікальных пляцовак мы стварылі на тэрыторыі «Мотавела» — Мінскі гарадскі тэхнапарк. Любы прадпрымальнік можа прыйсці сюды са сваёй бізнес-ідэяй і адкрыць інавацыйную вытворчасць. Будзем пашыраць гэты фармат ва ўсіх рэгіёнах краіны. Працэс пайшоў.

Другое. Лакалізацыя і кааперацыя.

Як ужо казаў, зрабіць абсалютна ўсё немагчыма і не трэба. Але рацыянальна выкарыстоўваць патэнцыял супрацоўніцтва з усімі партнёрамі Беларусі, аб'ядноўваць вытворчыя кампетэнцыі, вырашаць задачы па ключавых тэхналогіях крытычна важна. У нас ёсць паспяховы вопыт рэалізацыі імпартазамяшчальных праектаў з Расійскай Федэрацыяй — ад мікраэлектронікі і авіябудавання да лакалізацыі аўтамабільных кампанентаў і вузлоў. Нямала агульных задум у партнёрстве з Кітайскай Народнай Рэспублікай. Напрыклад, шэраг праектаў у цэлюлозна-папяровай прамысловасці. Сфера больш чым перспектыўная, дзе расце цікавасць іншых міжнародных гульцоў. Мы можам і павінны яе задаволіць. У нашай лясістай Беларусі сыравіны — драўніны — пад такія праекты маецца ў лішку. Таму ўсе лясгасы павінны быць забяспечаны айчыннай, шматфункцыянальнай лесанарыхтоўчай тэхнікай і пастаўляць на перапрацоўку не менш як 25 мільёнаў кубічных метраў круглай драўніны штогод. Пры гэтым давайце адзначым: чаму ў нас валяецца лес па ўсіх узлесках, а краіна на дзясяткі мільёнаў імпартуе мэблю, папяровую ўпакоўку і не можа масава пабудаваць танныя прафілакторыі для цялят. Туалетную паперу не можам зрабіць нармальную. Агіднае стаўленне адпаведных службовых асоб да гэтай галіны, у якую, між іншым, за мінулую мадэрнізацыю ўкладзена 2,5 мільярда долараў з улікам цэлюлозна-папяровага камбіната. Пакуль ні капейкі не вярнулі. Ці вы думаеце, вам нехта іх спіша? Выкіньце гэтыя думкі з галавы. Пра фінішную, мяшэчную, крафт-паперу ў Светлагорску вы ўжо пяць гадоў байкамі корміце ўвесь народ. Ужо які склад урада не можа паказаць рэальны эфект па нашай трыядзе сыравінных тавараў — драўніна, лён, гарбарная сыравіна. Ці вы абыякавыя людзі, ці ў вас увогуле няма ніякіх амбіцый. Без амбіцый нікуды...

Далей. Асаблівае месца ў прамысловасці займае машынабудаванне. Штогод з нашых канвеераў сыходзяць тысячы адзінак тэхнікі. Але ўсё яшчэ не маем уласнага бензінавага рухавіка, не асвоілі ўсю лінейку дызельных матораў. Значыць, патрэбны пэўны план мер, каб вырашыць гэтыя задачы. Сёння важна не ўпусціць сусветны трэнд развіцця электратранспарту. Трэба нарошчваць вытворчасць такой тэхнікі на новым заводзе МАЗ, у два разы павялічыць магутнасці «Белкамунмаша». Час «БЕЛДЖЫ» паднімаць планку і забяспечыць выпуск айчынных электрамабіляў і гібрыдаў як мінімум па 10 тысяч у год. Далей патрабуецца маштабаваць практыку запуску зборачных вытворчасцяў за мяжой. Рэалізуецца дамоўленасць аб лакалізацыі беларускіх трактароў і грузавікоў у В'етнаме. Створана сумесная вытворчасць тэхнікі БЕЛАЗ у Іране. Але поўнасцю вывозіць з краіны нашы заводы мы, вядома, не будзем. Такіх прапаноў па сумесных зборках вельмі шмат, асабліва ў Афрыцы. Патрэбны поўныя актуальныя пералікі праектаў прамысловай кааперацыі па краінах і неадкладнае іх выкананне на практыцы.

У будучым пяцігоддзі трэба рэалізаваць мінімум 25 буйных інвестыцыйных праектаў у прамысловым сектары. Мы маем перспектыўныя задумкі і напрацоўкі ў стварэнні беларускага цягніка ў Фаніпалі, айчыннага самалёта ў Баранавічах, рулоннага прэс-падборшчыка, даільнага робата, аднаўлення кампетэнцый суднабудавання на пінскім заводзе. Пакуль слабая прапанова па нафтахімічным комплексе, пасля мадэрнізацыі НПЗ прарыўных праектаў няма. Бачу, што паступова губіце і хімвалакно. Усе гэтыя вытворчасці вельмі важныя для будучыні Беларусі. Трэба фактычна ў ручным рэжыме кантраляваць усе названыя будоўлі. На значныя праекты ў краіне заўсёды знойдуцца рэсурсы. Дарэчы, мы маем рэкордны запас золатавалютных рэзерваў. Сапраўды, ёсць неабходнасць мець такі аб'ём, як нам дыктуюць заходнія сістэмы. Мяркую, трэба перабудаваць стратэгію кіравання міжнароднымі рэзервовымі актывамі. Грошы павінны працаваць. І даходы, атрыманыя Нацбанкам ад кіравання рэзервамі, павінны быць укладзены ў рэальны сектар эканомікі, мадэрнізацыю вытворчасцяў, лакалізацыю асноўных імпартных камплектуючых і выгадныя экспартныя кантракты.

У апошняй камандзіроўцы маёй працяглай мы вельмі шмат са спецыялістамі, у якіх больш за ўсё валюты, грошай, шмат гаварылі пра грошы ў перспектыве. Яны мяне пераконвалі ў адным, і я з імі згодны, даўно пра гэта думаю, што гэтыя валютныя, вялізныя, трыльённыя рэзервы па ўсім свеце, ад Кітая, Эміратаў і гэтак далей, заўтра могуць аказацца нікому не патрэбнымі. Асабліва з той палітыкай, якую праводзіла былая адміністрацыя Злучаных Штатаў Амерыкі, і цяперашняя ад гэтага не адышла. Якая паклала і ў любы момант можа накласці лапу на любыя золатавалютныя рэзервы і зрабіць іх незаконнымі. Проста скрасці.

Трэцяе. Развіццё нацыянальнай індустрыі высокіх тэхналогій, ІТ-індустрыі.

Вопыт санкцый, калі ўмомант спынілася абслугоўванне праграмных прадуктаў, тэхналагічныя ланцужкі прадпрыемстваў былі пастаўлены пад пагрозу, стаў для нас яшчэ адным урокам. Мы пра гэта крыху гаварылі, з майго боку быў просты крок... Забаранілі гаварыць пра санкцыі. А яны нікуды не падзеліся. Вось адзін з кірункаў. Гэту ўразлівасць мы абавязкова ліквідуем. Крытычныя галіны павінны быць забяспечаны імпартанезалежным праграмным прадуктам мінімум на 90 %. Усё для гэтага ёсць. Прававое поле, інфраструктура, школа падрыхтоўкі ІT-спецыялістаў, Парк высокіх тэхналогій. Ураду і Парку высокіх тэхналогій трэба больш актыўна фарміраваць цэнтры распрацовак у Беларусі, арыентуючы каманды айцішнікаў найперш на нацыянальныя праекты, а не падносіць патроны буйным кампаніям у Злучаных Штатах ці іншых краінах.

Далей. Лічбавізацыя ў паўсядзённым жыцці. Мы развіваем тэхналогіі электроннага ўрада, ствараем лічбавыя платформы і сэрвісы. Але ці бачны эфект насельніцтву? Ці разумеюць людзі, якія магчымасці адкрываюцца для іх зручнасці? Думаю, не заўсёды і не ўсе. Для чаго стваралі адзіны партал электронных паслуг, калі, акрамя Мінска і абласных цэнтраў, людзі не маюць магчымасці дыстанцыйна запісацца, напрыклад, да ўрача, вымушаны з 6 раніцы прыязджаць у паліклініку і чакаць у парадку жывой чаргі. У нас поўна гарачых тэлефонных ліній, парталаў, сайтаў, ад зварот.бел да чат-ботаў, а толку? Людзі як хадзілі, так і ходзяць ад адной арганізацыі да іншай. Прапрацуйце магчымасць стварэння адзінай службы, здольнай аператыўна і кампетэнтна рэагаваць на пытанні. Яна павінна стаць універсальным цэнтрам зваротнай сувязі з насельніцтвам, куды можна звярнуцца і па тэлефоне, і праз інтэрнэт, і асабіста. Падобны досвед ёсць і ў Расіі, і ў Кітаі. Я хачу падкрэсліць: мэта — не лічбавізацыя дзеля моды лічбавізацыі. Калі адміністрацыя паслугі даражэй, чым яе рэальная запатрабаванасць, то траціць грошы бессэнсоўна. Будзем спрашчаць там, дзе гэта рацыянальна.

Яшчэ адно надзённае пытанне — надзейная і хуткая сотавая сувязь. Да яе ёсць пытанні па ўсёй краіне. Сямейныя выдаткі на інтэрнэт ужо супастаўныя з іншымі камунальнымі плацяжамі. Вяду да таго, што пры сваіх немалых даходах мабільныя аператары павінны забяспечыць аднолькава стабільную сувязь у любым населеным пункце. Адгаворкі больш не прымаюцца. Ураду неабходна вырашыць гэту праблему літаральна на працягу наступнага года. Усе нарматыўныя акты, якія вы прасілі, мною падпісаны.

Чацвёртае. Энергетычная самастойнасць.

Энергетыка — гарант эканамічнага развіцця. Гэта пытанне самадастатковасці дзяржавы. Перавага Беларусі ў дадзеным аспекце відавочная. Пабудаваная АЭС сур'ёзна ўмацавала нашу энергетычную незалежнасць, але да трыццатага года трэба ўзняць гэты ўзровень яшчэ вышэй. Магутнасці станцыі дазволілі асучасніваць адпаведную інфраструктуру і стымуляваць развіццё электратранспарту. За гэты час мы падключылі два мільёны квадратных метраў новага электрыфікаванага жылля. Сучасныя беларускія электробусы курсіруюць не толькі ў Мінску і абласных цэнтрах, але і ў эксперыментальных раёнах — Жодзіне, Шклове, Наваполацку — пілотныя нашы праекты. Ураду, губернатарам трэба пашыраць такі вопыт паўсюдна. Запусціце да гарадоў-спадарожнікаў камфортныя, надзейныя электробусы, не забіваючы маршруткі. Хачу, каб мяне пачулі і тыя, хто «ціктокаецца» ў гэтых цік-токах. Я ніколі не быў супраць вольнага выбару чалавека, грамадзяніна, на чым яму перамяшчацца: на маршрутках ці на аўтобусах. Але калі людзі стаяць у чарзе і грамадзяне да мяне звяртаюцца, я на гэта не мог не звярнуць увагі. Мы неадкладна вырабілі нямала аўтобусаў, электробусаў на газаматорным паліве, на рухавіках унутранага згарання і запусцілі па маршруце. Выбірайце.

Яшчэ адно надзвычай актуальнае пытанне — надзейнасць энергетычных аб'ектаў. Міністэрству энергетыкі трэба не адкладваючы заняцца будаўніцтвам ліній усіх класаў напружання, а таксама падстанцый з разумным запасам магутнасці. Бо будзе генерыруючая станцыя — атамная электрастанцыя. А вось гэты прадукт давесці да насельніцтва мы не зможам. Правады старыя, па-народнаму кажучы. Падстанцыі ніякія. Тую магутнасць, якая патрэбна ў тым ці іншым раёне, вёсцы, не вытрымліваюць. Таму масава зараз працуем над пашырэннем энергетычных магчымасцяў. Раней, але я хачу, каб вы мелі на ўвазе, мадэрнізацыя будзе ісці строга ў рамках устаноўленага росту тарыфаў для насельніцтва і прадпрыемстваў. Людзі да гэтага прывыклі. Раней было пяць долараў за год, цяпер палова базавай велічыні, 21 рубель. Ніякіх скачкоў тут не будзе. І я хачу папярэдзіць урад: нават дзверы не адчыняйце тым спецыялістам ад энергетыкі, якія да вас прыходзяць і гавораць — не ўкладваемся. Вышэй за сабекошт, сабекошт вышэй за цану. Ну дык працуйце, каб сабекошт быў ніжэйшы. Курс вызначаны, у гэтым напрамку будзем дзейнічаць.

Пятае. Устойлівая, прыбытковая вытворчасць прадуктаў харчавання.

Галіна штогод прыносіць краіне мільярды долараў экспартнай выручкі. Сёлета больш за 9,5 мільярда долараў. У гэтым годзе дзякуючы зладжанай працы аграрыяў мы атрымалі адзін з самых высокіх ураджаяў збожжавых — 11 мільёнаў тон. І цукровых буракоў — 6 мільёнаў тон. Такога ніколі не было. А ўспомніце, які быў год. Калі на селектары вызначалі ўзровень збожжавых і нашы аграрыі заявілі аб 11 мільёнах, я так пагадзіўся, думаю, добра, няхай будзе 11. Паглядзім, як вы дасягняце яго. Дасягнулі. У жывёлагадоўлі пераадолеем новую мяжу — зробім больш за 9 мільёнаў тон малака. Толькі ўдумайцеся ў гэтыя ўнікальныя лічбы. На кожнага беларуса атрымалі больш за адну тону збожжа і адну тону малака. Колькі такіх дзяржаў? Амаль няма.

Разам з тым прабелаў у сельскай гаспадарцы нямала. Прычына ў паўсюднай адсутнасці тэхналагічнай, вытворчай дысцыпліны, у прыпісках і крадзяжы. Сумна. Гэта цягне цэлы шлейф праблем. Няякасныя кармы, догляд жывёл, хваробы і падзеж, безгаспадарчыя адносіны да дарагой сельгастэхнікі і гэтак далей. Усё гэта неабходна выкараніць у нашай практыцы. Не на працягу пяцігодкі, а літаральна за найбліжэйшы год.

Сёння ў першай палове дня ў мяне адбылася сур'ёзная размова з Прэм'ер-міністрам. І я звярнуў яго ўвагу на тое, што я разумею, учарашні губернатар, ён добра ведае праблему. І калі я яму называю негатыў, ён мне кажа: дык у нас вось там добра. А вось некаторыя раёны, у тым ліку ў Мінскай вобласці, дзе ён працаваў, ну гэта ўсяго 4 раёны, якія кувыркаюцца з году ў год. На што ён сказаў — добра. З 21, па-мойму, раёна, чатыры, ну можна ж парадак навесці ў чатырох раёнах. Закасцянелі, за агульнымі лічбамі не бачым канкрэтных праблем.

Вынікі Віцебскай нарады будуць відаць ва ўсіх рэгіёнах без выключэння. Я вам больш скажу, у мяне было жаданне для ўсіх дэлегатаў УНС апублікаваць сто старонак, том з недахопамі ў сельскай гаспадарцы па нарадзе ў Віцебскай вобласці. Але калі мне праект паклалі на стол, я ледзь не звар'яцеў. Думаю, калі гэта я цяпер нават для дэлегатаў УНС сакрэтным пісьмом накірую, ну дакладна мы правалім гэта пасяджэнне. Таму адказным асобам гэты стастаронкавы даклад накіраваны. Мы падумаем, што зрабіць далей, калі такое па краіне будзе працягвацца. Гэта недапушчальна. Дзікі падзеж маладняку, кароў, якія нас кормяць, і да таго падобнае. Калі накарміць жывёлу не можам, ну калі хтосьці не можа, ну забярыце, проста забярыце гэту жывёлу і адпраўце таму, дзе могуць накарміць. Такіх дастаткова гаспадарак. Не, усё валакіцяць. І потым крыўдзяцца на жорсткасць патрабаванняў і яшчэ нешта. Адступлення не будзе. Настойліва рэкамендую далучыцца да гэтай работы ўсім зацікаўленым асобам. Час угавораў, тлумачэнняў скончаны. Толькі канкрэтныя справы і вынікі.

Для АПК — гэта кардынальнае зніжэнне залежнасці ад імпарту. Важна стварыць у найкарацейшыя тэрміны селекцыйны генетычны цэнтр у птушкагадоўлі. Гэта не проста праект, гэта будучыня нашай птушкагадоўчай галіны. Дарэчы, лідара ў мясным сектары. Ну, калі проста казаць, мы столькі бройлераў і нясушак вырошчваем, столькі ў нас яек на кожнага чалавека. Груба кажучы, кураня, дзе мы бяром? На Захадзе...

Паспяховыя задзелы ў гэтай сферы мае тая ж Салігорская птушкафабрыка. Яшчэ адзін архіважны кірунак — насенне айчыннай селекцыі і максімальная адмова ад замежных аналагаў. Рэсурсаў вучоным і аграрыям выдзелена дастаткова. Імпарт насення толькі за ўласныя грошы сельгаспрадпрыемстваў. Ёсць грошы? Купляй што хочаш. Можаш імпартнае насенне, яшчэ штосьці купляць. Але ніякай дзяржаўнай падтрымкі на мэты закупак за межамі краіны не будзе.

Далей. Час кардынальна асучасніць галіну, пераходзіць на прынцыпы, як у нас модна казаць, лічбавай сельскай гаспадаркі з маштабаваннем тэхналогіі дакладнага земляробства. Таму мінімум 40 % арганізацый галіны да канца пяцігодкі неабходна асвоіць і ўкараніць дадзеную платформу ў сваіх гаспадарках. А вось што трэба зрабіць у кожнай сельгасарганізацыі, дык гэта цэнтралізаванае матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне і дыспетчарызацыю ўсёй работы з кантролем усіх працэсаў ад поля да фермы. Мы элементарнае не робім, мы не можам паставіць на планёрцы ў нейкім сельгаспрадпрыемстве, асабліва ў разгільдзяйскіх сельгаспрадпрыемствах, не можам паставіць задачу механізатарам, а потым у канцы дня патрабаваць за гэта. Мы ад усяго ад гэтага адышлі. Рынак? Гуляй, не хачу.

У выніку мы павінны мець выгаду ад харчовага экспарту са штогадовай мінімальнай планкай у 12 мільярдаў долараў.

Шостае. Ашчаднасць і якасць.

Гэта аксіёма канкурэнтаздольнасці беларускага тавару. Інструменты, якія шырока выкарыстоўваюцца ў свеце, так званы ашчадны менеджмент, у нас пакуль вельмі фрагментарнае ўкараненне. Разгарніце работу ў рамках адроджанага на дзяржаўным узроўні Знака якасці, які стаў нашай самай прэстыжнай узнагародай для вытворцаў. Толькі якасць і бездакорны сэрвіс забяспечыць нам выжыванне і дадатковы заробак. Мы не можам і надалей прадаваць нашу прадукцыю за мяжу, не забяспечыўшы яе сэрвісам. Ну а пра якасць я казаць не хачу. Няхай на працэнт-два прадукцыя будзе даражэйшая. МАЗы, БЕЛАЗы, МТЗ... Але гэта павінен быць якасны прадукт. Вы бачыце, якая канкурэнцыя ідзе. У СМІ штораз: то там загарэўся аўтобус МАЗ, то яшчэ недзе яго падпалілі. Пачынаем разбірацца — а нічога не гарэла. Гэта канкурэнцыя. Нас проста такім чынам спрабуюць нахіліць і паказаць, што ў нас няякасная прадукцыя. Але ёсць пытанні да нашай якасці. Трэба, каб іх не было.

Сёмае. Эфектыўныя продажы для паспяховага знешняга гандлю.

Нельга спадзявацца на авось ці на выпадковыя абставіны. Патрэбна прадуманая стратэгія, дакладны план з граматнай лагістыкай.

Вярнуўшыся з традыцыйных зімовых камандзіровак, у які раз пераконваюся: мы наогул не ўмеем гандляваць. Вы ведаеце, мне сорамна было весці з султанам Амана перагаворы і прасіць яго: «Дапамажыце, навучыце нас гандляваць. Мы вырабім, мы паставім, але давайце створым разам кампанію і будзем разам гандляваць на вашых традыцыйных рынках». Гэта што, нармальна? Вырабілі, за агароджу выкінулі, усё роўна, па якіх цэнах прадалі. Сядзім, нечага чакаем. Быццам бы выпускаем годную лінейку тавараў, але пра іх ці не ведаюць на далёкіх рынках, ці нажываюцца натоўпы пасрэднікаў, здымаючы асноўныя вяршкі і атрымліваючы прыбытак. Час засвоіць, што продажы — гэта мастацтва.

Праінфармую вас, што я даручыў нашаму намесніку старшыні, Косінцу Аляксандру Мікалаевічу, неадкладна заняцца гэтым пытаннем — пасрэдніцтвам. Выкарчаваць яго на пні. Мы губляем ад 30 да 50 % у цане толькі з-за таго, што кормім пасрэднікаў. Гэта нармальна? Пакуль рабочая група даложыць мне і ўнясе прапанову, міністры, неадкладна гэтым займіцеся. Я прыводзіў неаднойчы прыклад, калі трэба было прытармазіць рост рапсу. Пасеялі яго, вы бачыце, якое надвор'е, азімыя растуць, растуць, перарастаюць. Значыць, не перазімуюць, асабліва рапс. Міністру кажу, завязі цэнтралізавана рэгулятары росту. Па імпарце мы іх купляем. Дык ён месяцы два ўзгадняў нейкае рашэнне дадаткова, калі гэты рапс ужо вырас па калена. Гэта што, нармальная сітуацыя? Нельга спадзявацца на авось ці выпадковыя абставіны, патрэбна прадуманая стратэгія, дакладны план з граматнай лагістыкай.

Чыноўнік, які камандзіруецца за мяжу, павінен разумець: больш ніякага турызму. Саўмін, МЗС увядуць базу эканамічных інвестыцыйных заданняў па кожнай краіне. Ураду за першае паўгоддзе 26-га года даручаю поўнасцю перагледзець ролю і функцыянал так званых інстытутаў развіцця. Навошта мы трацім столькі грошай на структуры, якіх не відаць і не чуваць? Нацыянальнае агенцтва па інвестыцыях пры Мінэканомікі, так? Нацыянальны цэнтр маркетынгу і кан'юнктуры цэн пры МЗС, Агенцтва па знешнеэканамічнай дзейнасці пры Банку развіцця, Беларуская гандлёва-прамысловая палата і іншае.

Вы ведаеце, вось я гляджу, Нацыянальны цэнтр маркетынгу і кан'юнктуры пры МЗС. Які маркетынг? Якая кан'юнктура? Так, такія пытанні ёсць. Дык гэта МЗС у цэлым павінна гэтым займацца. Якія яшчэ дадатковыя структуры? Гэта блатныя кармушкі чыноўнікаў з разадзьмутымі штатамі і заробкамі. Ліквідаваць на працягу першага квартала 26-га года.

Што датычыцца вытворцаў, дзяржава са свайго боку заўсёды гатова падставіць плячо экспарцёрам. Аддача відавочная, бюджэтныя інвестыцыі ў экспарт поўнасцю акупіліся. Дзясяткі разоў на кожны рубель бюджэтнай падтрымкі атрымалі 30 долараў экспарту. Калі трэба яшчэ нейкія стымулы, якія гарантавана дадуць вынік, прапануйце аператыўна.

Восьмае. Дасканалы спажывецкі рынак.

Для нас, беларусаў, выбар, які тавар купіць — беларускі ці замежны — гэта пытанне нацыянальнай бяспекі павінна быць. Многія ніяк не могуць пераадолець стэрэатып аб элітнасці імпарту. Але гэта не вынік досведу. Гэта інструмент прамывання мазгоў, калі хочаце, які быў дастаткова паспяхова прыменены яшчэ ў савецкім грамадстве асабліва на познім этапе развіцця. Мы ж разумеем, што і тады, і сёння якасць тавараў, што вырабляюцца беларусамі, была і застаецца адной з найлепшых у свеце. Але ці так мы пазіцыянуем сябе на сваім жа рынку? Ну, ведаеце, можа, дзесьці там «Дольчэ Габана» ці яшчэ «Версачэ» і іншае. Можа, раскручана больш. Можа, нават якасна. Ну што, нельга насіць беларускае? Распрануць на вуліцы? Брыдка глядзець?

(Апладысменты.)

Я прыгадваю свае першыя камандзіроўкі на Захад. Амаль 30 гадоў таму. Ведаеце, ну неяк прытрымліваючыся моды, трэба было прыгожа апрануцца, яшчэ штосьці. І вось я сяджу на перагаворах з мільярдэрамі. Гэта была мая камандзіроўка ў Злучаныя Штаты Амерыкі. Мільярдэрамі. Думаю, Госпадзі, што гэта за людзі такія зачуханыя? Мільярдэры. Я вам шчыра кажу, паглядзеў: просценькія касцюмчыкі і іншае. А ў іх сорамна было апранацца з іголачкі і шыкаваць. Сорамна. А мы, быццам бы, ведаеце, жывём у небагатай краіне, яшчэ штосьці, мы пра Беларусь кажам, вы кажаце. І наша насельніцтва. Але паглядзець — на якіх аўтамабілях ездзіць народ, апранаецца ў што. Паўстае пытанне: ну навошта вы траціце вялізныя грошы на тое, каб падтрымаць замежнага таваравытворцу? Ну, падтрымайце вы сваіх. «Камволь», аршанскі лён і гэтак далей. Добрыя тканіны, свае тканіны, бяспечныя экалагічна. Ну навошта вы гэта робіце? Гэта датычыцца кожнага. Над гэтым трэба падумаць, перш чым папракаць уладу ва ўсіх грахах, і мяне ў тым ліку.

У большай ступені я звяртаюся да ўласнікаў гандлёвага бізнесу. Вы першыя фарміруеце попыт і вырашаеце, што і як пакласці на прылавак. Я не ведаю, ці павінен Прэзідэнт тлумачыць, што, калі на тавары напісана «Зроблена ў Беларусі», то перавага на паліцы павінна быць за ім. І мяне просяць аб гэтым неабыякавыя грамадзяне. Даўно просяць. Раблю апошнюю заўвагу. І гандаль, хацеў сказаць таргашы, не буду вас крыўдзіць, вы потым на мяне не крыўдуйце. Унутры краіны гаспадарыць імпарт, а вы ходзіце па дзяржпадтрымку. Трэба перавярнуць гэту піраміду. Для ўрада паказчык долі айчынных тавараў на ўнутраным рынку будзе побач з цэнамі асноўны крытэрый у ацэнцы работы. Ёсць продажы — будуць аб'ёмы вытворчасці. ВУП будзе і экспарт. Але калі не будзе продажаў, не будзе ў вас ні ВУП, ні аб'ёмаў, ні заробкаў. Як эканаміст вам кажу, найпрасцейшая формула. Усё павінна ісці ад збыту. Усе свае маркетплэйсы, гандлёвыя сеткі, іншыя структуры прымусьце, нарэшце, працаваць на краіну, інакш будзем разбірацца з гэтым іншымі вядомымі для вас метадамі. Іншага выйсця няма. Калі хочам жыць у нармальнай краіне, а не ваяваць.

Дзявятае. Турызм — пункт прыросту эканомікі.

Гэта стала актуальным у апошнія гады асабліва. Актуальнасць стварэння моцнага брэнда беларускага турызму, думаю, тлумачыць не трэба. Як і тое, што гэта сфера можа стаць наймагутнейшым інструментам прасоўвання іміджу Беларусі як адкрытай, гасціннай краіны. Задача на наступнае пяцігоддзе — павялічыць уклад турызму ў эканоміку мінімум у два разы. Усё для гэтага ёсць. Мінск — унікальная сталіца сусветнага ўзроўню. Брэстчына — гэта не толькі легендарная крэпасць-герой і старажытная Белавежская пушча, але і душа беларускага Палесся. Віцебск — культурны фестывальны цэнтр краіны, прыгажун. Гомельская вобласць прываблівае турыстаў палацава-паркавымі ансамблямі і самабытнай народнай культурай. Магілёўская зямля — ??гэта гаючыя крыніцы, унікальныя краязнаўчыя музеі. Гродзеншчына — край замкавай архітэктуры.

Кожны куток нашай краіны мае сваё аблічча і сваю самабытнасць. Нараканні турыстаў зводзяцца ў асноўным да адсутнасці сэрвісу па ўсім ланцужку паслуг і суправаджэння ў лічбавым выглядзе, браніравання жылля, куплі білетаў, пошуку маршрутаў, заказу экскурсій. Адсутнасць падобнага камфорту — гэта страта патэнцыяльнага госця. Усе рашэнні ў галіне па прапановах Урада прыняты. Прыступайце да распрацоўкі паўнавартаснай айчыннай турыстычнай платформы. Ва ўмовах ажыятажнага попыту ўжо ўчора трэба было пашыраць нумарны фонд санаторыяў, будаваць новыя атэлі, асабліва ў раённых цэнтрах. Губернатары на гэта глядзяць збоку і чагосьці чакаюць. Не можаце самі — прыцягвайце да работы прыватныя структуры. Вам трэба больш актыўна прасоўваць турыстычныя паслугі праз нашы пасольствы, дылерскія цэнтры і нават больш агрэсіўную рэкламу. Нагрузіце гэтай работай паслоў, яны пакуль асабліва не перапрацоўваюць.

І яшчэ Беларусь — чыстая краіна. Гэта першае ўражанне, якое агучваюць нашы госці. Гэта вялізная праца. Дзясяткі тысяч людзей штодня выходзяць на працу, наводзяць прыгажосць, нават тады, калі большасць нашых грамадзян яшчэ спяць. Гаворка не толькі пра адсутнасць смецця, але і пра дагледжаныя паркі, упрыгожаныя кветкамі вуліцы і кожны добраўпарадкаваны для адпачынку куток. Мы настолькі прывыклі да такога парадку, што пачынаем злоўжываць гэтым, ствараючы звалкі адходаў нават у лясных масівах. Што вы робіце? Гэта ж ваша, вы ж туды дзяцей паведзяце адпачыць. У Год добраўпарадкавання ў нас дзясяткі выпадкаў псавання вандаламі новых аб'ектаў.

Можа, гэта не да месца, але, родныя беларусы, я звяртаюся да кожнага з вас. Давайце паважаць працу людзей, не прымушаць дзяржаву звяртацца да сінгапурскіх метадаў і не знішчаць краіну, бо адбудзецца тое, што ў гэтым «райскім заходнім садзе». Што датычыцца Сінгапура, нагадаю, там толькі за кінуты фанцік можна атрымаць штраф у 2000 рублёў ці папраўчыя работы. У нас такія ініцыятывы ўжо гучаць ад дэпутатаў. Ну няўжо яшчэ тут трэба прымаць драконаўскія метады?

Дзясятае. Моцныя рэгіёны — гэта галоўны прыярытэт.

Усе напрамкі эканомікі, аб якіх гаварыў вышэй, павінны быць пакладзены ў аснову новай рэгіянальнай палітыкі. У кожнай вобласці і раёне туды ссоўваем цэнтр цяжару, усе сілы і рэсурсы. Найважнейшая задача — спыніць адток людзей з рэгіёнаў, разгрузіць сталіцу, абласныя цэнтры. Трэба вырашыць гэта пытанне рэвалюцыйнымі метадамі, канчаткова і без абмеркаванняў, бо абязлюдзім краіну. Сцягнем усё ў Мінск і абласныя цэнтры.

Ведаеце, я ўважліва сачу за сродкамі масавай інфармацыі, і мне запомнілася заява адной дзяўчыны ад імя моладзі: «Вось для нас зараз галоўны прыярытэт — гэта жыллё». Правільна сказана. Але толькі гэта мілая, прыгожая дзяўчына павінна разумець, што для мяне як Прэзідэнта, на што я нацэльваю ўладу, галоўны прыярытэт — раўнамернае размеркаванне прадукцыйнай сілы. І калі жыллё — гэта і аграгарадок, апорная вёсачка, гэта раёны, абласныя цэнтры, а не толькі Мінск. Як можа быць, многія з моладзі гэта разумеюць. Таму калі вы паступаеце мэтавікамі ці яшчэ неяк у нейкую ВНУ медыцынскую, сельскагаспадарчую, вы перш, чым туды хадзіць, падумайце, што вам давядзецца працаваць, пачынаючы ад раённай бальніцы, можа, участковым, а можа, недзе трэба падключыцца і паварушыць ФАП. Да гэтага трэба быць гатовым, а не проста я скончыў медВНУ, я хачу працаваць у Мінску, калі не, то я паеду заўтра туды. Ну, некаторыя з'ездзілі. Сёння ў Шведа (А. І. Швед, Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь — Заўв. рэд.) чарга ў гэту самую камісію, каб вярнуцца назад. Думайце, думайце, асабліва моладзь, перш чым зрабіць нейкі крок, трэба думаць, як гэта было калісьці.

У Мінску павінен быць устаноўлены ліміт на ўвод новых метраў жылля. Не больш за трыста тысяч за год, можа, і менш. Альтэрнатывы — гэта гарады-спадарожнікі. Стварайце там, на прылеглых да іх тэрыторыях, аналагічнае па якасці паўнавартаснае гарадское асяроддзе. Хоць бачу, што тут мора праблем. Таксама комплексна разгледзім тэму ў наступным годзе. Гучаць ідэі замест гарадоў-спадарожнікаў развіваць вёскі-спадарожнікі — буйныя населеныя пункты для больш раўнамернага размеркавання насельніцтва. Каля двухсот вёсак такіх вызначана.

Нагадаю вам словы вядомага Васіля Шукшына з інтэрв'ю пасля выхаду фільма «Каліна чырвоная». Вы памятаеце, амаль 150 мільёнаў чалавек паглядзелі гэты фільм. Ён сказаў: са знішчэннем вёскі мы страцім і маральнасць, і духоўнасць, пазбавімся самабытнасці. Гэта нашы карані, асаблівы ўклад, праца, якая выхоўвае. Без сваёй зямлі чалавек, як былінка, уразлівы да ўсіх вятроў.

Гэта для мяне асноўнае пытанне. Таму я, часта нават мне няёмка, я апраўдваюся, боўтаюся з раніцы да вечара па вёсках, па сельскагаспадарчых прадпрыемствах. Пытанне не ў тым, каб, як я ўжо казаў шчыра, Віцебская вобласць выйшла на нейкія паказчыкі. Даруйце, скажу яшчэ раз: ды мы без вытворчасці Віцебскай вобласці, нават Магілёўскай і Гомельскай, дзе больш за ўсё праблем, папросту сёння можам абысціся. І народ накормім, і яшчэ на экспарт хопіць. Мая задача выратаваць вёску, каб гэта не былі пустыя хаты, якія пакасіліся. Каб там жылі людзі, дзе толькі магчыма. І я хачу вось пад словамі Васіля Шукшына падпісацца. Адна з маіх задач, як я сказаў, выратаваць вёску. У гэтым уся сутнасць. Мы ж усе з вамі з вёскі. Ну азірніцеся, можа ў трэцім, чацвёртым пакаленні вашы бацькі жылі ў вёсцы. Я гэта кажу не таму, што я сам вясковы чалавек, не. А таму што вёска — аснова, аснова асноў нашага жыцця. Не будзе вёскі — загінем, дзяржава існаваць без гэтага не можа. Мы вернемся ў тыя часы. (Апладысменты)

Перад вачыма Афрыка. Яны перажываюць цяжкія часы. Найбагацейшы рэгіён, вы нават уявіць сабе не можаце. У іх усё ёсць — ад золата, алмазаў, да рэдказямельных металаў. У іх ёсць усё. Таму за Афрыкай, я кажу, будучыня. Але я ўспамінаю, першы раз сутыкнуўся ў Зімбабве — найбагацейшая краіна. Я кажу, у іх і газ прыродны, і нафта. Ну чаго там толькі няма. Бедныя. Галоўнае пытанне, пытаю ў прэзідэнта, у мяне добрыя з імі адносіны, асабістыя. Якое пытанне? Яны кажуць, дапамажыце нам забяспечыць харчовую бяспеку. Прасцей кажучы, дапамажыце накарміць народ. Мы на прыкладзе Зімбабве гэта паказалі за два гады. За два гады, як гаворыць Прэзідэнт Мнангагва, забяспечылі харчовую бяспеку краіны, якая ў тры разы па насельніцтве большая за нас. І па ўсёй Афрыцы пайшоў шум: беларусы могуць, беларусы дапамогуць.

Мы туды пойдзем не як неакаланіялісты, мы ідзём туды як сябры. Як яны нас называюць, братамі. Мы іх навучаем, мы ім перадаём тэхналогіі, мы будуем у іх прадпрыемствы, якія ім патрэбны. Вось без аўтатранспарту, без трактара там немагчыма жыць. Ну як без трактара ўвогуле сёння жыць? Трактар ??і вуліцы прыбірае, і транспартны сродак, і арэ. І мы ім дапамагаем. І яны адгукнуліся, адгукнуліся, што мы да іх ідзём з распасцёртымі рукамі, мы іх навучаем, мы робім для іх усё. Але ж гэта не бясплатна. Гэта не бясплатна. Вось гэта сведчанне таго, што дзяржава будзе плаціць апошнія грошы, але каб вырашыць задачу накарміць уласны народ.

Вось мы хочам вярнуцца ў тыя часы? Гэта, ведаеце, хутка адбудзецца. Вы нават не паспееце азірнуцца. Таму трэба напружыцца і трымаць той узровень, які мы дасягнулі, ну хоць крышку дадаючы, па 3-4 працэнты кожны год валавога ўнутранага прадукту. 2 працэнты, 2,5 — больш не трэба. З іншага боку, калі казаць аб сяле, аб вёсцы, я жыву і выдатна бачу, што зусім малыя вёскі, як іх раней звалі — неперспектыўныя, вядома, не маюць перспектывы свайго развіцця. Ведаеце, можа, і не трэба. З той тэхнікай, якая сёння прыйшла ў сельскую гаспадарку, мы ўзбуйняем, узбуйняем і ўзбуйняем сельскагаспадарчыя прадпрыемствы.

У нас вось паказчык «Дзяржынка», як мы яе называем, — 130 тысяч гектараў зямлі. Не кожны раён у рэспубліцы мае столькі зямлі. 130 тысяч. Адно з найлепшых, эфектыўна працуе.

Гэта сусветная тэндэнцыя. У нас ужо менш за 2 мільёны беларусаў жывуць у сельскай мясцовасці, 21 працэнт. Мы на 10 працэнтаў зменшылі насельніцтва ў вёсцы да моманту распаду Савецкага Саюза. Таксама сусветная тэндэнцыя. Таму я і кажу: нам патрэбен робат для даення каровы. Нам патрэбен прэс для таго, каб своечасова ўбраць сена, салому. Бо людзей становіцца ўсё менш і менш. І наша моладзь сёння не гаворыць аб тым, калі гаворыць аб жыллі, што трэба пайсці падаіць карову. Значыць, будуць працаваць робаты. Яны ёсць, але нам трэба свой, айчынны, калі мы хочам і далей звацца аграпрамысловай дзяржавай.

Трэба замацаваць людзей у аграгарадках, у буйных, як я сказаў, апорных вёсках. Даць тут нармальнае жыццё. Так, усё гэта патрабуе ў большасці выпадкаў значных фінансавых, часавых затрат. Таму ўсе праграмныя дакументы, рэспубліканскія, рэгіянальныя павінны быць сінхранізаваны, або будзем мець справу з вялізным дысбалансам развіцця. На першым месцы працаўладкаванне і жыллё. Павінна быць жыллё і работа.

Мы не краіна Захаду, дзе людзі прывыклі падоўгу жыць у здымным жыллі, часам усё жыццё. Беларусы аддаюць перавагу жыць ва ўласных дамах і кватэрах. І гэта добра. Таму маладыя спецыялісты ў перспектыве павінны мець права выкупу арэнднага жылля, а яго будаўніцтва павінна быць увязана са стварэннем працоўных месцаў. Патрэбны новы нацыянальны падыход, які матывуе да пераезду ў сельскую мясцовасць з канкрэтнымі ўмовамі. Я не буду казаць аб тым, што трэба ў гэтым плане зрабіць. Думаю, Урад гэтым зоймецца і даложыць. Але Ураду разам з нашымі дэпутатамі неабходна ў бліжэйшы час унесці свае прапрацаваныя прапановы. І калі мы гаворым аб замацаванні ў рэгіёнах маладых спецыялістаў, то павінны ўдзяляць увагу сямейным парам з дзецьмі.

І яшчэ. Летась мы актыўна займаліся добраўпарадкаваннем тэрыторый, навялі парадак на многіх значных аб'ектах. Правялі два рэспубліканскія суботнікі. Цяпер трэба звярнуць увагу на закінутыя будынкі. Ураду, выканкаму, сумесна з ваеннымі. Неабходна максімальна спрасціць усе патрабаванні і працэдуры, паменшыць тэрміны і сам кошт зносу, уцягнуць у абарот землі, што з'явіліся. Усе паўнамоцтвы аддадзены, раздадзены, дакументы падпісаны. Трэба цэнтр цяжару пераносіць на месцы. Старшыня райвыканкама, выканкамы павінны ў раёнах вырашаць гэту праблему, а можа і сельскія Саветы. Гэта іх інтарэс і зона адказнасці.

Год добраўпарадкавання завяршаецца, але сам працэс не. Ён застаецца на кантролі ў Прэзідэнта. Няважна, якімі мэтамі і задачамі выкліканы мае паездкі ў той ці іншы рэгіён. Першае, што я ацэньваю, — гаспадарскі падыход на любых аб'ектах. Не павінна быць зачуханых вытворчасцяў, вёсак, дарог і іншых. Не павінна быць. Не забывайце, што Беларусь — наш агульны дом. Парадак у ім — гэта першае, што трэба ўлічваць, гаворачы аб базавых устаноўках развіцця сацыяльнай сферы. Камфорт — гэта якасць жыцця, а эканоміка — гэта людзі. Людзі, якія зноўку пабудавалі нашу краіну. Зусім нядаўна, пасля вайны. Мэты, якія мы вызначаем як галоўныя — гэта заўсёды адказы на два простыя пытанні: чаго мы чакаем ад дзяржавы і што гатовы і павінны зрабіць, каб дзяржава захавала звыклы і камфортны для нас сацыяльна арыентаваны план. Адказы на пастаўленыя мной пытанні і ёсць стратэгія краіны, накіраваная ў будучыню.

Гэту дарогу зможа асіліць толькі здаровы чалавек. Павелічэнне працягласці жыцця мы вызначаем як адну са стратэгічных мэт.

Укладваем вялізныя рэсурсы ў развіццё аховы здароўя. Пастаянна адкрываем новыя аб'екты, не шкадуем грошай на рамонт медыцынскіх устаноў, закупку сучаснага медабсталявання. У міжраённых цэнтрах праводзім аперацыі, якія раней выконваліся толькі ў РНПЦ — гэта я памятаю, гэта ўсё было на маіх вачах, — ці ў абласных бальніцах. У глыбінку прыязджаюць сучасныя перасоўныя фельчарска-акушэрскія пункты. Прычым многія з іх айчыннай вытворчасці. Умеем і можам усё, але не заўсёды ўсё робім. Умовы для работы створаны. Зарплату ўрачам паднялі, як яны патрабавалі, але трапіць да патрэбнага спецыяліста часта праблема. Асабліва ў малых раёнах і ў вёсцы. У гэтых ціктоках таксама чытаю. Хлеб у вяскоўцаў патрабуем, у сялян, а яны тыднямі чакаюць то кансультацыі спецыяліста, то дыягнастычных даследаванняў.

У нас чатыры медВНУ — дастатковая колькасць выпускнікоў для такой кампактнай краіны, як наша, а кадраў усё роўна не хапае. Ці хапае? У Беларусі ў нас урачоў што там на тысячу ці на дзесяць тысяч чалавек — у паўтара раза больш, чым у Еўрасаюзе. Па памяці не памятаю гэту лічбу. Што яшчэ трэба? Праблему спрабуем вырашыць за кошт інтэрнаў, маладых спецыялістаў, але яны не затрымліваюцца. Чаму? Пытанне да ўсіх адказных: вы самі разумееце, што адбываецца ў нашай галіне? Разбярыцеся. Разам. Урад і кіраўнікі мясцовых органаў улады. У нас ёсць пастаянная рабочая група па медыцыне. І яшчэ раз звяртаю вашу ўвагу на тое, што ўсе этапы меддапамогі людзям — ад ранняга выяўлення хваробы, комплекснага лячэння да рэабілітацыі — павінны выконвацца ў аптымальныя тэрміны незалежна ад узросту і месца пражывання чалавека. Вось пасля гэтага хачу вам задаць пытанне. Нядаўна разумныя ў нас вышэйшыя службовыя асобы дасылаюць мне пісьмо. «Трэба ўсіх дыпламатычных, — прыкладна так, — работнікаў паставіць на ўлік, — ну, як мы называем, прэзідэнцкай бальніцы». Сумленне ў вас ёсць? Чаго вы цягнецеся ў гэту бальніцу, яна ўжо даўно не самая лепшая ў краіне. У нас мора такіх шпіталяў. Я ж вам перадаў прэзідэнцкую гэту бальніцу, куды ўсе рваліся, у Мінск. Не, вось там. Ды Гасподзь з вамі, я там не лячуся. Не думайце, што вось там, дзе Прэзідэнт, там добра. Дзякуй богу, яшчэ пакуль Гасподзь мяне збярог ад гэтай бальніцы. Я там не валяюся ў ёй, супакойцеся вы. І потым, а простым людзям як?

Пытанне якасці меддапамогі — тэма вельмі адчувальная і складаная. Складаная, як і праца ўрача. Разумею, што з людзьмі, якія самі ставяць сабе дыягназ, лечацца па інтэрнэце, запускаюць хваробу і чакаюць потым ад доктара цуду, з гэтымі людзьмі цяжка мець справу. Але і скаргі пацыентаў, з якімі часам даводзіцца разбірацца і Адміністрацыі Прэзідэнта, і іншым органам улады, часта маюць падставы. Такія звароты заўсёды будзем трымаць на кантролі. Гэта пытанне даверу грамадства да ўсёй сістэмы аховы здароўя, якая працуе ўсё ж годна. Што ацанілі многія з тых, хто вярнуўся з Польшчы і Літвы, сербануўшы «райскага саду». Як я казаў, зубок палячыць — у Беларусь. Тут якасна і танней. Ну паехалі туды — няхай там вырываюць вам зубы і сківіцу. Чаго вы сюды вяртаецеся? Цішком трэба заехаць, у нас жа бязвіз.

Нам ёсць чым ганарыцца, і не трэба ўсё гэта, што ў нас ёсць, утоптваць у бруд. Беларускія хірургі выконваюць высокатэхналагічныя аперацыі ў кардыялогіі, нейрахірургіі, траўматалогіі і транспланталогіі. Мы прыкладаем максімум намаганняў у барацьбе за жыццё дзяцей з самымі цяжкімі прагнозамі. У дзіцячай анкалогіі ўкаранілі і ўдасканальваем інавацыйныя тэхналогіі. Трымаем руку на пульсе ў развіцці рэпрадуктыўнай медыцыны. Толькі за апошнія тры гады нашы ўрачы правялі больш за пяць тысяч ЭКА. Нарадзіліся амаль дзве тысячы доўгачаканых малых. Вось мужыкі дастукаліся, га?

Сітуацыю вы ведаеце. Сёння ўсе развітыя краіны сутыкнуліся з беспрэцэдэнтным зніжэннем нараджальнасці і старэннем насельніцтва. На жаль, Беларусь не выключэнне. Тое, што па аказанні медыцынскай дапамогі маці і дзецям наша краіна захоўвае лідзіруючыя пазіцыі ў свеце і мы працяглы час утрымліваем нізкія паказчыкі дзіцячай, мацярынскай смяротнасці, з'яўляецца вялізным дасягненнем. Мы першыя ў свеце ў гэтым плане! Але гэта ўжо мала.

(Апладысменты)

Каб толькі захоўваць колькасць насельніцтва, у сем'ях павінны нараджацца па трое малых.

(Апладысменты)

Дарагія жанчыны! Нарадзіце траіх малых і патрабуйце ад мяне што заўгодна.

(Апладысменты)

У нас некаторыя ў прэзідыуме сядзяць — па адным.

(Смех у зале.)

Так, з пункту гледжання матэрыяльнага стымулявання зроблена дастаткова. Да з'яўлення дзіцяці будучыя мамы забяспечаны бясплатным поўным медыцынскім суправаджэннем, плацім важкія дзіцячыя дапамогі, прадугледжаны сямейны капітал, трымаем на магчымым мінімуме тарыфы за дзіцячы садок, субсідзіруючы іх з бюджэту. Слухайце, ну наогул, ад дзіцячага ўзросту да таго, як скончаць ВНУ — на дзяржаўным забеспячэнні.

Што не так? Адукацыя. Гэта ж дзікія грошы. Мы выдаткоўваем вялізныя грошы, каб у школе атрымаў адукацыю, у ВНУ паступіў. Слухайце, я некалі паступаў у ВНУ, а потым атрымліваў другую адукацыю. А вечна, скончыўшы ВНУ, няпроста было паступіць на эканамічны факультэт. А сёння нічога не трэба. Каб даць роўныя магчымасці, я пайшоў на тое, каб па мэтавых накіраваннях накіроўвалі ў сельгасВНУ, ды і ўвогуле ВНУ. Што яшчэ трэба? Бяры галаву ў рукі і наперад, ідзі вучыся. Але калі ты не вучышся, дык які ж ты спецыяліст? І якое ты маеш права, патрабаваць потым ад улады: і нам трэба тысячу долараў ці дзве тысячы? Мы не можам. Мы не Савецкі Саюз, які меў велізарную колькасць нафты і газу, і мы не Расія, дзе можна прадаць, атрымаць і падзяліць потым. Трэба зарабляць. Як мы кажам аб чалавечым капітале. А для таго, каб зарабляць, трэба вучыцца, вучыцца і яшчэ раз вучыцца, як казаў вялікі Уладзімір Ільіч. Але гэта старое, як свет. Таму мы перш, чым ад кагосьці нешта патрабаваць, асабліва ад мяне, ад улады, — у люстэрка. Паглядзіце на сябе, трэба працаваць.

Так, я прашу жанчын, каб траіх, хаця б траіх нараджалі, але не менш важныя ўмовы працы для жанчын, якія выйшлі з дэкрэтнага водпуску і стаўленне да іх. У нас жа гэта цэлая бяда для працадаўцы. Ах, пойдзе, народзіць, а потым што з ёю рабіць? Нічога не рабіць. Другога трэба, каб трэцяга нараджала. У цяперашняй дэмаграфічнай сітуацыі злачынна нават думаць аб тым, што маладыя мамы — галаўны боль для працадаўцы. Але не заўсёды прычына толькі ў эканамічных мерах. Часта паўтараю: грашыма нараджаць не прымусім. І досвед апошняга дзесяцігоддзя гэта пацвердзіў. Самае цяжкае — работа са стэрэатыпамі, якія навязваюцца праз інтэрнэт, фільмы, рэкламу. Трэба ўлічваць і тое, як уплывае на свядомасць моладзі ствараемы вобраз паспяховага дзелавога чалавека, не абцяжаранага сям'ёй. Мы не зламаем гэтыя сусветныя тэндэнцыі, не закрыемся ад іх. Мода на нетрадыцыйную сям'ю — тая ж тэма. І ўсё гэта выглядае як глабальны праект супраць чалавецтва. Але што перашкаджае ствараць свой нацыянальны стэрэатып? Мы ж праз гэта праходзілі ўжо. Беларускі. Трэба вяртаць вобраз жанчыны-маці на пастамент. Сёння яна можа быць і дзелавой, і паспяховай. Нават з трыма і больш дзецьмі. Прыклады ёсць і ў палітыцы, і ў спорце, і ў іншых сферах. Гэта пытанне будучыні нашай і нашых нашчадкаў. Не можа быць Беларусі, не можа быць краіны Беларусі без беларусаў. Нам патрэбны людзі. Гэта галоўнае пытанне, і я пра гэта адкрыта гавару.

Не менш важны, чым нараджэнне дзяцей, арыенцір — актыўнае даўгалецце. У большай ступені гэта вынік таго ладу жыцця, які выбіраем. У канцы 30-га года кожны пяты беларус будзе, пры цяперашніх тэмпах, старэйшы за 65 гадоў. Рэцэпт доўгага і якаснага жыцця ведаюць усе. Гэта фізкультура і спорт. Хаця б. Не буду падрабязна расказваць, як шмат зроблена для магчымасці весці актыўны лад жыцця. Пачынаючы з абсталяваных дваровых тэрыторый, веласіпедных дарожак і заканчваючы палацамі спорту па ўсёй краіне. Ніколі ў нас не было такіх магчымасцяў займацца любымі відамі спорту. Хто і як іх выкарыстоўвае, пытанне мне вось тут у адміністрацыі напісалі асабістае. Ды нічога не асабістае. Мы не шануем сваё здароўе, а потым трацім велізарныя грошы і плацім адпаведным катэгорыям урачоў для таго, каб выцягнуць вас, засланіць вас ад гэтай хваробы. Вы памятаеце гэту пандэмію? Калі вы не памятаеце, я добра гэта запомніў. Я часта прыводжу гэты прыклад, калі я прыходзіў у рэанімацыйнае аддзяленне разам з міністрам, заходзіў туды, там вось такія горы ляжалі. Жывот да столі, ніводнага худога чалавека не было. Лішняя вага — гэта катастрофа. Гэта я вам кажу. Ведаю, што гавару.

Другі, не менш важны прыярытэт, які злучае інтарэсы дзяржавы і грамадства, — якасць адукацыі. Усё пачынаецца са школьнай лавы. Толькі ў 25-м годзе нашы школьнікі сталі абсалютнымі пераможцамі Міжнароднай геаграфічнай алімпіяды. На алімпіядзе па матэматыцы каманда Беларусі заняла 5-е месца са 110 краін, апярэдзіўшы ўсе еўрапейскія дзяржавы.

(Апладысменты).

Экспарт адукацыйных паслуг у нас дасягнуў 115 мільёнаў долараў. Але гэта далёка не мяжа. Толькі ў 25-м годзе ў нас вучацца 35 тысяч замежных студэнтаў. Геаграфія — 120 краін. І дзе б я ні бываў, нават у буйных краінах, нават у Кітайскай Народнай Рэспубліцы — адукацыя. А можаце вы ўзяць гэтых, а можаце гэтых, гэтых, гэтых? Ну так, некаторыя кажуць, вось гранты, ну вось што б за наш кошт. Толькі калі я сустракаю людзей, якія размаўляюць у Афрыцы, у Зімбабвэ, Алжыры, на нашай роднай мове, на рускай мове размаўляюць, я думаю, усё ж малайцы ў Савецкім Саюзе. Грантаў гэтых хапала, выгадавалі нармальных спецыялістаў. Сёння яны ўжо кіраўнікі дзяржаў. Таму гэта наш актыў у любой краіне. Добры актыў, які дапамагае нам потым прасоўваць нашу эканоміку ў гэтых краінах. Але самае важнае — даступнасць айчыннай адукацыі для беларусаў. І мы тут сусветныя лідары, па даступнасці. У бліжэйшай перспектыве нам трэба засяродзіцца на павышэнні гнуткасці сістэмы прафесійнай адукацыі. Карэкціроўка навучальных стандартаў і планаў павінна праводзіцца ў сціслыя тэрміны. Пад патрэбы заказчыкаў і патрабаванні эканомікі. Трэба працягваць скарачаць тэрміны падрыхтоўкі спецыялістаў, але з улікам інтэнсіфікацыі навучання. Атрымаць вышэйшую адукацыю, сярэднюю спецыяльную — гэта не прагулка па жыцці, гэта сапраўдная праца. Пасля абеду студэнты мусяць працаваць у лабараторыях, установах, на прадпрыемствах. Тады і заказчыкі кадраў не скажуць, што моладзь не ведае рэальнай вытворчасці. І капейку нейкую студэнтам можна плаціць. Трэба толькі падумаць, як гэта правільна зрабіць. Але трэба разумець, у моладзі фарміруецца запыт на актуальныя веды. Гэта рэаліі, якім павінны адпавядаць айчынныя школы і ВНУ, асабліва сёння, калі высокія тэхналогіі так глыбока пранікаюць ва ўсе сферы нашага жыцця, дыктуючы новыя патрабаванні. Мы павінны ўлічваць, што сёння вядучыя сусветныя дзяржавы актыўна фарміруюць нацыянальныя стратэгіі ў галіне штучнага інтэлекту. Беларусь мае сваю навуковую школу з глыбокімі традыцыямі ў матэматыцы, інфармацыйных тэхналогіях. У нас ёсць даследчыкі, інжынеры, распрацоўшчыкі сусветнага ўзроўню.

Менавіта кадры новай фармацыі — галоўны арыенцір для сістэмы адукацыі. Трэба больш рыхтаваць нана- і біятэхнолагаў, архітэктараў, высакакласных канструктараў і іншае. Ужо з наступнага навучальнага года ў БДУ пачнецца падрыхтоўка спецыялістаў заўтрашняга дня па прыродазнаўчанавуковых кірунках. Гэты вопыт павінен быць маштабаваны па ўсёй краіне з улікам профілю нашых ВНУ. Разлічваю, што Нацыянальная акадэмія навук Беларусі не будзе ў баку ад гэтай работы. Разам з Урадам вам даручана літаральна ў бліжэйшы месяц унесці канкрэтныя прапановы аб павышэнні ролі нашай акадэміі з улікам нашых размоў. Без спараджэння навуковага ўтрыманства і пустой траты рэсурсаў.

Гаворачы аб развіцці сферы прававога рэгулявання дзяржавы, зраблю акцэнт на паняцці справядлівасці, аб якой часта гаворым. І так, запыт у сучасным грамадстве на справядлівасць толькі расце. Але гэта дарога з двухбаковым рухам. Мы ўсе хочам жыць і працаваць пад абаронай закона. Справядлівы запыт? Так. Дзяржава як сістэма патрабуе выконваць гэты закон. Справядліва? Зразумела. І ў гэтым пытанні ўзаемнай адказнасці найважнейшую ролю адыгрывае ўзровень уцягнутасці грамадства ў працэс заканатворчасці. Канстытуцыя краіны тройчы ў нашай гісторыі праходзіла экспертызу калектыўным меркаваннем, змены ў Асноўны Закон прымаў народ. Абсалютнай большасцю галасоў. У Канстытуцыі вызначаны базавыя пастулаты дзяржаўнага развіцця і нашай ідэалогіі. А любая спроба разбурыць іх, унесці смуту ў жыццё людзей, цягне крымінальную адказнасць.

Нашы законы нічым не адрозніваюцца ад любых іншых у свеце. Але некаторыя вырашылі «панюхаць» заходнюю дэмакратыю, паддаўшыся эмоцыям. Сёння раскаяліся, як я казаў, дадому хочуць вярнуцца. У Канстытуцыі, яшчэ раз падкрэслю, замацавана палітычная воля большасці. Закон нас абараняе — мы яго выконваем. Простая і аб'ектыўная формула прававой дзяржавы, якой і з'яўляецца Беларусь. Так мы разумеем нашу беларускую мадэль дэмакратычнага развіцця.

Абсалютна перакананы, што неабходна больш актыўна ўключаць насельніцтва ў абмеркаванне змяненняў у заканадаўстве. У нас ёсць магутны рэсурс — наш Нацыянальны сход. Хачу звярнуць увагу Палаты прадстаўнікоў, Савета Рэспублікі на два моманты. Першы. Вы працуеце на месцах, у тым ліку са зваротамі выбаршчыкаў, сустракаецеся з людзьмі, ведаеце пра настроі ў грамадстве. З аднаго боку, гэта магчымасць адсочваць, як працуюць законы на практыцы, з другога — далучаць людзей да абмеркавання новых праектаў. Чым больш пачуем меркаванняў, тым бліжэй будзем да аптымальнага выніку. Ды і ўвогуле, з людзьмі трэба працаваць, каб яны нас не папракалі, што закон дрэнны, закон не той. Хаця зразумела, закон ёсць закон. Не бывае дрэнных і добрых. Закон ёсць закон. Яго трэба выконваць. Але працаваць з людзьмі трэба. Мы ж славяне, мы прывыклі да таго, каб з намі размаўлялі, каб улада размаўляла са сваімі людзьмі. Слухайце, нашы людзі такія (я гэта памятаю з дэпутацкіх часоў) — нават калі ты не дапаможаш яму, але па-чалавечы пагаворыш, ён будзе табе ўдзячны. Не трэба забывацца на гэту простую ісціну.

Другі момант, гэта датычыцца кіраўнікоў Парламента, — вамі створана мноства груп, камісій, экспертных саветаў. Вы ўвесь час збіраецеся і нешта абмяркоўваеце. Ну, напэўна, гэта правільна. Але часта пасля такіх парад раз за разам прыходзіце да Прэзідэнта з ініцыятывамі ўдакладніць пункт, абзац, артыкул і гэтак далей. Вось чаму я кажу пра сістэматызацыю заканадаўства. Я даручаў правесці рэвізію падзаконных актаў, ды і заканадаўства, законаў у цэлым. Праведзена маштабная работа, але яна не павінна быць разавай акцыяй. Рэвізію заканадаўства варта праводзіць на пастаяннай аснове, таму што жыццё, асабліва зараз, вельмі хутка мяняецца. Законы адстаюць ад гэтага жыцця.

Некалькі слоў аб ролі Усебеларускага народнага сходу ў працэсе прававога рэгулявання. Вы, шаноўныя сябры, надзелены высокім статусам. А гэта давер народа, які вы прадстаўляеце. Як дэлегаты, вы ўпаўнаважаны прымаць найважнейшыя рашэнні — ад эканомікі і фарміравання вышэйшых судоў да пытанняў міру і бяспекі. Ужо на гэтым пасяджэнні вам трэба будзе прыняць кадравыя рашэнні, якія прадугледжваюць сур'ёзнае абнаўленне Канстытуцыйнага і Вярхоўнага судоў. Гэта не толькі амаладжэнне судзейскага корпуса. УНС павінна забяспечваць непахіснасць, вы павінны забяспечваць непахіснасць канстытуцыйнага ладу, пераемнасць пакаленняў і грамадзянскую згоду. Калі хочаце, вы — школа. Вы — будучыня. Менавіта адсюль, з гэтай глыбіні, Аляксандр Мікалаевіч (Аляксандр Косінец, намеснік Старшыні Усебеларускага народнага сходу. — Заўв. рэд.), трэба чэрпаць будучыя кадры. Ён увесь час прыходзіць, кажа: «А што рабіць? А ці будзем кантраляваць? А будзем збіраць? А будзем...» Спыніце ўсякія зборышчы! Кожны павінен насіць, як сцяг, гэта высокае званне члена народнага веча. Вы — будучыня нашай краіны.

(Апладысменты.)

Мы павінны ў вас бачыць будучых кіраўнікоў, будучых міністраў, старшыняў райвыканкамаў, губернатара. Таму што ўпэўнены, што амаль сто працэнтаў вас — гэта патрыёты нашай краіны, што вельмі сёння запатрабавана.

(Апладысменты.)

Вы, як гэта гаварылася ў вайну і пасля, павінны весці за сабой. Вы не маеце права, бо і я, я гэта адчуваю і разумею, вы не маеце права быць дрэннымі людзьмі. Вы не можаце адставаць у рабоце. Вы нідзе не павінны быць у хвасце. Вы не павінны там плесціся. Вы павінны быць наперадзе. Вось задача нашых УНСаўцаў. І потым, вы павінны разумець. Так, сёмы Усебеларускі народны сход, але ўспомніце першы. Тады вырашалася пытанне: быць ці не быць. Дзякуй богу, навучыў мяне звярнуцца да гэтага народнага веча. Я як гісторык разумеў, што трэба сабраць людзей, трэба ў іх атрымаць падтрымку. І пасля першага Усебеларускага народнага сходу на вуліцах машыны перакульвалі. Вы гэта бачыце з кадраў хронікі. Але сітуацыя абсалютна пачала мяняцца, па-мойму, з 96 года мінулага стагоддзя. Пачала мяняцца. Вось за гэта трэба схіляцца (хутка пройдзе час, ацэніце), схіляцца перад Усебеларускім народным сходам. Яно ў цяжкую хвіліну сказала: «Не. Мы гэтага саплівага Прэзідэнта падтрымліваем, мы яго выбралі, і мы павінны ісці наперад, наперад і толькі наперад, не спыняючыся».

(Апладысменты.)

Вось для гэтага мы існуём. Ну і потым. Хоць мяне і крытыкуюць часта за гэта, калі я кажу, ну, я ж не вечны. Так, мы стварылі сістэму, шмат што вісіць на Прэзідэнце, дзякуй, што вы мяне падтрымліваеце. Не было б гэтай падтрымкі, шмат чаго б не было ў краіне. Усё ад вас.

(Апладысменты.)

Але я адыходзячы Прэзідэнт. Я вечна не магу быць Прэзідэнтам. Ды і не трэба. Але як Прэзідэнт, які нямала зрабіў для краіны, разам з вамі... Мяне не можа не турбаваць, што будзе потым. Толькі вы — стабілізатар нашага грамадства. Ніякія прэзідэнты, ніякія партыі, групкі, ніякія дэпутаты ды іншыя не змогуць зламаць таго, што мы з вамі створым. Так, будзем мяняць. Вы будзеце мяняць. Але вы павінны накіраваць краіну, паставіць на рэйкі, падштурхнуць — і няхай ідзе наперад. Ніякіх зігзагаў недарэчных і ваганняў. Калі трэба абысці перашкоду нейкую рэзка, тут, на гэтай пляцоўцы вы будзеце вырашаць, што рабіць. Вось для чаго вы створаны. А не для таго, каб бегаць па краіне і нешта кантраляваць. Вы каго будзеце кантраляваць? Тут жа буйныя кіраўнікі, старшыні райвыканкамаў, губернатары, члены Урада, дэпутаты. Вы што, самі сябе будзеце кантраляваць? Усё створана, устаканена, як належыць. Трэба ў гэтым напрамку дзейнічаць. А мы з вамі, гэта яшчэ адна задача, павінны знайсці сваё месца, канстытуцыйнае месца ў гэтым жыцці. Але зыходзіць трэба з вялікіх задач, якія мы з вамі будзем вырашаць. Ну, гэта так. Я бліжэйшым часам падумаю яшчэ раз над гэтымі пытаннямі. І, можа, да наступнага пасяджэння нашага Усебеларускага народнага сходу выкладу свой пункт гледжання больш канкрэтна па будучым Усебеларускім народным сходзе. Але вось гэта ўвогуле. Не трэба драбнатэмнасці, як навукоўцы кажуць. Не трэба кідацца на розныя дробязі. Не наша пытанне.

Мы створаны для вырашэння глабальных задач. Не дай бог, я часта кажу, навокал бачыце, я пра гэта зараз скажу, што адбываецца. А калі вайна? Ну так, можна сказаць: Прэзідэнт — Галоўнакамандуючы, ён прыме гэта рашэнне. Але, каб гэта рашэнне зыходзіла ад народа, мы з вамі павінны прыняць гэта рашэнне. Будзем хендэхох, здавацца ці ж будзем абараняць сваю краіну. Слухайце, не трэба краіну. Не трэба краіну. Абараніце сваіх дзяцей. Абараніце сваю сям'ю. Мужыкі, абараніце сваю каханую жанчыну, у рэшце рэшт. Гэта і ёсць наша краіна і наша радзіма. Вось што сёння і заўтра трэба ад нас.

(Апладысменты.)

Аналагічныя мэты павінны ставіць перад сабой усе грамадскія арганізацыі і партыі. Час такі. Абарона інтарэсаў у Беларусі — на першым месцы. Не будуць больш у нашым палітычным полі працаваць іншаагенты і экстрэмісты. Гэта таксама пытанне справядлівасці. Таму, калі я кагосьці там адпусціў, ці то ў Літву, Польшчу ці на поўдзень, вы не хвалюйцеся. Гэта мае функцыі і паўнамоцтвы. Вы мяне выбралі, дазвольце мне выконваць свае паўнамоцтвы. А вы на кожным працоўным месцы, як я кажу, выконвайце свае, ціха, спакойна, мы вырашым усе пытанні. І з амерыканцамі, кітайцамі, расіянамі, і з афрыканцамі. Калі я ў нечым не мае рацыю — ну дык хутка выбары. У гэтым сутнасць дэмакратыі. Калі мы пачнём зараз адзін аднаго мучыць, хто правільна, хто няправільна зрабіў, дзесьці пачнём варушыць, мы такі хаос у грамадстве спародзім.

Я гэта спецыяльна кажу. Калі пачаліся перагаворы з амерыканцамі (можа, на гэту тэму пагаворым, мне даслалі пытанні, я потым больш падрабязна пра гэта скажу), калі мы пачалі гэты дыялог з амерыканцамі, некаторыя... Я нават Івану Кубракову сказаў: ты паглядзі на нашых хлопцаў, амапаўцаў ды іншых, якія ў першых шэрагах стаялі і абаранялі краіну. Яны кажуць: «Ну вось, навошта, вось яны такія-сякія, іх трэба «мачыць» там, не выпускаць з турмы». Ну, хлопцаў... Ну добра, пасядзяць яшчэ год-два. У некаторых тэрміны заканчваюцца. Памятаеце, пасля чарговай партыі мяне ўсе папракалі адтуль: «А, Лука падмануў усіх, ён выпусціў тых, якія праз два месяцы павінны былі выйсці». Ну, вы мяне прасілі, — я выпусціў. Але яны ж маюць рацыю — два месяцы заставаліся.

(Апладысменты.)

Не прасіце. Таму, вы не хвалюйцеся. Па-першае, фарміруюць розныя спісы і іншае, так, мне даводзіцца прымаць рашэнні. Я вам расказваў, гэтага адмарозка, жонка якога сядзіць у Літве з дзеткамі... І яна прасіла сям'ю ўз'яднаць. І яшчэ нешта нашы не хацелі: ды няхай сядзіць, такі-сякі, забойца, вашага сына хацеў там забіць і іншае. Ну хлопцы, ну чаго там казаць, што было ўчора? Гэта трэба памятаць, забывацца не трэба. Ну давайце адпусцім, ну просіць жонка ўз'яднацца. Аб'ядналі. Вы ж ведаеце, што адбываецца. Не трэба вам расказваць. Калі б гэта не на такім форуме, не ў адкрытым доступе, я б вам шмат чаго мог расказаць. Тое, што мы бачым і ведаем. Цяпер крычаць: «Зноў падмануў». Ну чаго я вас падмануў? Вы ж прасілі. Вы прасілі — бярыце. Цяпер, не паспелі гэтых выпусціць, яны там ствараюць у Германіі асобны цэнтр, лахушкі-ціхушкі не патрэбныя. Рабяты, ну вы прасілі іх выпусціць. А грошай не хапае. А дзяліць трэба тое, што ёсць. І пайшло-паехала. Цяпер замоўклі, сказаць няма чаго. Я рабіў тое, што вы прасілі. Таму, рабяты, вы мяне не папракайце, калі я недзе нечага там зрабіў у сілу сваіх паўнамоцтваў.

Я свята памятаю, што нам сёння трэба. І спачатку вам сказаў: будзе эканоміка — будзе суверэнная і незалежная Беларусь.

(Апладысменты)

Шмат хто ўзрадаваўся: ах, з «Белавія» знялі санкцыі. Ну, мне амерыканцы так і падавалі: спадар Прэзідэнт, можа, з «Белавія» знімем санкцыі. Я: Паважаныя спадары амерыканцы, не знімайце! У нас, калі раней самалёты два-тры стаялі на стаянцы ў аэрапорце, сёння ўсе лётаюць, і не хапае іх. Ну, мы вось з Пуціным дамовіліся, мы купім расійскія самалёты. Так, якія ўжо адпрацавалі, добрыя самалёты, і будзем перавозіць людзей. Сёння ў Расіі, у вялізнай Расіі паўсвету, у Кітаі, у Азіі і іншае, дзе мы лятаем, не хапае самалётаў. Што вы, мне нейкі падарунак зрабілі? Ну, знялі, добра, у нас парк Боінгаў дастатковы, запчасткі будзем купляць, дзякуй вам. Тое ж самае па «Белкалію» зараз. Вось мы знімем з «Белкалію» санкцыі. З усяго. Я гавару: дзякуй, але нам гэта не актуальна. Не актуальна. Мы летась, сёлета, Аляксандр Генрыхавіч (Заўв.: Прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын) атрымаем, прададзім больш калію, чым у былыя гады, і грошай нават атрымаем больш.

Вось і ўсё. Таму не думайце, што тут нам зрабілі, вай-вай-вай якія паслугі аказалі. І амерыканцам яшчэ на першай сустрэчы прапанавалі: хлопцы, вы ж бізнесовыя ўсе. Вы падумайце над тым. Мы будавалі прыватны руднік. Прыватнік сышоў, спалохаўся вашых санкцый. Вы падумайце. Ну, не мільярд, але тры. Тры мільярды. Набудзьце ў нас гэту новую фабрыку. Увесь калій вы па сусветных цэнах купляеце, забіраеце ў Амерыку, ну ў нагрузку яшчэ са старога рудніка мы вам дадзім пару-тройку мільёнаў тон нафты. Амерыка — гэта прэміяльны рынак.

Думаюць. Уваходзьце ў капітал гэтага прадпрыемства. Мы вас запрашаем. Можа, ваяваць супраць нас тады не будзеце і не будзеце планы выношваць. Думаюць. Таму я гляджу далей, чым проста нейкія там зняць санкцыі. Ды перажывём мы. Трамп не дурань. Вы не глядзіце, што ён такі эпатажны, што перад СМІ... Гэта такі чалавек. Ён не дурань. Асабіста ён не дурань. Ён недзе нахіліць, потым адступіць. Я ўжо яго палітыку ведаю, і амерыканцы гэта пацвердзілі. Яны ведаюць, што ім патрэбна. І ад Венесуэлы яны ведаюць, што мы абмяркоўвалі шмат гэту праблему, і ад Расіі, і ад Украіны. Перш за ўсё, рэдказямельныя металы па Украіне. Яны прапіхваюць не бізнес, яны эканоміку прапіхваюць сваю. Мір праз сілу. Амерыка перш за ўсё. Гэта іх лозунгі. Таму я шчыра кажу: «Хлопцы, я разумею, чаго вы хочаце. Але вы павінны разумець, мы значна меншыя, чым вы. Па эканоміцы нават не гавару. Але ў нас ёсць уласныя інтарэсы. І я як Прэзідэнт павінен выказваць гэтыя інтарэсы беларускага народа. Гэта аснова нашых перагавораў. Таму вы не парцеся, не перажывайце. Не час Прэзідэнта Лукашэнкі вам здраджваць. Або прадаваць, як тут нашы экстрэмісты, збеглыя там, ціхія-лахушкі, «Прыйдзем да ўлады — прыватызуем». Яны ж не гавораць, што аддадзім, распрададзім. «Мы ўсё прыватызуем». Прададзім. У прыватную ўласнасць ператворым. А хто гэта купіць? Рытарычнае пытанне.

Нацыянальнае адзінства, мір, бяспека — гэта базавыя каштоўнасці, якія мы ўсведамляем з кожным днём усё вастрэй. І гэта вынік, у тым ліку, штодзённай працы сілавых ведамстваў, структур, кожнага супрацоўніка ў пагонах. Аб'ектыўна, лёгкай службы не бывае. Лёгкіх перыядаў у частцы рызыкі, пагроз нацыянальнай бяспецы таксама няма. Ды і не было ў нас ніколі ў гісторыі. А сёння яны ў разы большыя.

Гэта страшная тэндэнцыя. Сусветную супольнасць уцягваюць у глабальную вайну. Якія б мірныя ініцыятывы ні гучалі, сітуацыя сур'ёзна абвастраецца. Нават той жа Трамп, што б ён ні меркаваў, вы бачыце, як цягамоціну зладжваюць. Гэта ўсё душаць, душаць, раствараюць. Баяцца ў лоб. Хаця ўжо там-сям журналісты і іншыя кажуць, іх прапагандысты, як яны кажуць, рупар, яны пра гэта кажуць.

Але тым не менш, так цішком, цішком: Валодзечка, ідзі ваюй, на Зяленскага, ідзі ваюй. Мы табе нешта дадзім. Тысячы памруць — але гэта ж не нашы гінуць. Адзін з высокапастаўленых, байдэнаўскіх, праўда, чыноўнікаў у апошні год свайго існавання ў адміністрацыі сказаў: «Няхай, няхай ваююць. Няхай ваююць. Гэта ім за той тэрор, які быў разгорнуты супраць яўрэйскага насельніцтва».

Слухайце, нас папракаюць, што мы прыгняталі яўрэяў? Ды ў Беларусі, напрыклад, палова Урада яўрэі. Дзе мы кагосьці гнабім? Нармальныя, разумныя людзі, палякі, яўрэі, украінцы, рускія, беларусы. Ідзіце працуйце. Але ведаеце, парадак вось. Трапілі не туды, не хадзіце. Памятаеце, я папракаў яўрэяў, калі мы аднаго памочніка Прэзідэнта туды адправілі? Пабеглі да мяне. Малайцы, абараняюць сваіх. Але мы не ў Ізраілі жывём. Жывём у Беларусі. У нас ёсць законы, за гэта будзеце адказваць.

(Апладысменты)

І ніводзін яўрэй, ніводзін паляк у мой агарод камень не кіне. Ніколі не было такога, каб мы кагосьці там нахілялі і нечага прымушалі. Гэта нашы людзі, я як гісторык ведаю. Дзесьці Вадзім Гігін, тут... (Заўв.: В. Ф. Гігін — дэпутат Палаты прадстаўнікоў, генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі, — Заўв. рэд.) рыса аселасці, Вадзім, у нас была? Як гісторык. Куды ад гэтага падзенешся?..

Нядаўна выявіў, што ў бліжэйшым маім асяроддзі палова каталічак, жанчын, дзяўчынак працуе. Выдатныя работнікі і супрацоўнікі. Тое ж самае магу сказаць пра кіруючыя органы ўлады. Вось і ўся нацыянальная ідэя. Я не кажу пра рускіх, украінцаў і беларусаў. Вось яна, нацыянальная ідэя ў дзеянні. Не трэба гнабіць людзей. Калі вы іх паклікалі да сябе на працу, ці яны нейкім чынам тут аказаліся, яны павінны быць такімі, як наша тытульная, так бы мовіць, нацыя. І тады не будзе ніякіх успышак, не будзе ніякіх канфліктаў. Такой Беларусь будзе. І нават без мяне. Мы гэта павінны ўлічыць.

(Апладысменты)

Мы маем сёння ў Беларусі сістэму рэагавання праваахоўных органаў, якая эфектыўна функцыянуе, на любыя выклікі і пагрозы. Мы стваралі яе ў цяжкі перыяд, пераламалі небяспечную сітуацыю, якая склалася ў 90-я. Тады навесці парадак, забяспечыць людзям абарону ад бандыцкага самавольства стала справай гонару. Як гэта рабілася, я вам расказваў. Сёння кожны грамадзянін ведае, што яго жыццё, маёмасць знаходзяцца пад надзейнай абаронай. У нас можна развіваць бізнес без «даху» ад браткоў. І тое, што мы ўсё гэта ўспрымаем як норму, вялікае дасягненне. Я не сказаў, што гэтага ў нас няма. У нас гэтага дабра хапае. Але вы ведаеце, мае, і не толькі мае, адпаведных людзей, сілавікоў, ведаеце да гэтага адносіны. Максімальна камфортныя ўмовы створаны ў Беларусі для інвестараў. Патрабаванне адно. І яно прынцыповае: плаціце годны заробак тым, хто ў вас працуе ў Беларусі, выконвайце законы і не змешвайце эканоміку з палітыкай. Хочаце быць прэзідэнтам? Калі ласка, 30-ы год. Але не трэба эксплуатаваць наш народ, грошы зарабляць, выводзіць у Літву, а потым адтуль фінансаваць пратэсны настрой. Вось гэтага не павінна быць. Усё павінна быць сумленна. Мяне ў гэтым не папракнуць. Не паспеў паехаць на Блізкі Усход, чытаю: грошы хавае. Я думаю, ну навошта вы беларусаў дурнямі трымаеце? Вось у нас тут Раман Галоўчанка, галоўны банкір. (Р. А. Галоўчанка — старшыня праўлення Нацыянальнага Банка Беларусі — Заўв. рэд.).

Як, Раман, як можна схаваць сёння грошы? Ну як растлумачыць гэта? Грошы якія? Сядзім у вузкім коле. Летась пісалі — 13 мільярдаў долараў. Раман, а колькі ў нас бюджэт гадавы? Бюджэт рэспубліканскі? Менш. 13 скраў. Сёння напісалі — 9. Ну і ўсё так. Жартам маладняк кажа: недзе прэзідэнт за год праматаў 4 мільярды долараў...

Чаму, я кажу, за дурняў беларусаў трымаюць? Як можна такія грошы схаваць? Я на гэта проста адказваю: «Рабята, ну вы ж, напэўна, ведаеце, дзе я там схаваў, кудысьці перавозіў. Ну і забярыце. Трэба пісьмовая даверанасць? Я вам дам. Ідзіце, забярыце. Ведаеце, вось круцяць, круцяць, верцяць. Як толькі ў нас нейкі крок, як у мінулы раз вызвалілі, зараз вызвалілі, яны шукаюць, як насельніцтва адвесці ад гэтай праблемы, дзе яны прайгралі. І не думайце. Нідзе вы больш не пераможаце. Мы зрабілі высновы з 20-га года. І мы вас будзем бамбіць, бамбіць у інфармацыйным асяроддзі, пакуль Эйсмант жывы. (І. М. Эйсмант, старшыня Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі. — Заўв. рэд.).

(Апладысменты)

Аб Узброеных Сілах. Нашы Узброеныя Сілы зрабілі ўпор на айчынныя сістэмы. Якія самі вырабляем, і даволі нядрэнна. У краіне створана беларуская школа ракетабудавання. Арганізавана вытворчасць уласнай стралковай зброі і боепрыпасаў. Якія б беспілотнікі не былі, салдат з кулямётам, аўтаматам, пісталетам, гранатамётам вырашае праблемы на полі бою, асабліва ў нашых умовах, калі вакол лес і балота. Гэта найважнейшая ўмова перамогі. Мы пачалі гэта рабіць.

Потым зрабілі СПА-шны «Бук», які сёння па ўсім свеце просяць. Дзе гэта міністр абароны? Зрабілі гэты «Бук», свая ракета, свае ўстаноўкі. Так? Выдатная машына, нам у Беларусі дастаткова. Навучыліся вырабляць дроны, але заўсёды ваенных супакойвалі. Не спяшайцеся, не спяшайцеся. Гэта не стэпавая краіна, дзе ўсё як на далоні, і яны дронамі, камікадзэ ці іншымі, наносяць табе шкоду. Мы жывём у лесе, і вайна будзе, падабаецца, не падабаецца, у асноўным партызанскай. Мы не будзем хадзіць па плошчах з кулямётам або з нейкай стрэльбай, каб знішчыць гэты дрон.

Трэба бачыць, дзе мы будзем весці вайну. Зыходзячы з гэтага і пачалі ствараць свае ўзбраенні. Яны значна таннейшыя.

Але мы не забываем і аб ракетах. Беспілотнікі, контрбатарэйная радыёэлектронная барацьба, аператыўная маскіроўка, гэта тое, на што неабходна звярнуць першачарговую ўвагу. Людзі ў пагонах гэта добра ведаюць.

Ім даводзіцца грунтоўна вывучаць вопыт сучасных ваенных канфліктаў, перш за ўсё на спецыяльнай ваеннай аперацыі. Мы ўключылі ў склад узброеных сіл новы род спецыяльных войск, беспілотную авіяцыю. Няхай будзе. Дроны — новая рэальнасць. Але ніякія дроны не заменяць падрыхтаванага салдата. Трэба не забываць — фізічная падрыхтоўка і агнявая. Нас яшчэ раз тыя вагнераўцы, якіх я выводзіў у Беларусь, да рэалій вярнулі. І сказалі, а фізічна? Ну, элементарна. Што за салдат, калі ён фізічна язык на плячо і не можа хадзіць, бегаць, не тое што ваяваць? Аказваецца, фізічная падрыхтоўка ў аснове ўсяго. Так было і ў мае часы. Агнявая падрыхтоўка.

Калі ў цябе ружжо, ты павінен умець страляць з яго. І не проста страляць, а трапляць. І потым пайшлі далей, дайшлі да таго, што трэба ствараць народнае апалчэнне для таго, каб кожны мог абараніць сваю сям'ю.


Ну як у Айчынную вайну казалі: «Хоць аднаго фашыста, але я заб'ю». Але гэта ж трэба ўмець, трэба навучыць. І калі мне прапанавалі толькі кадравыя войскі, трэба прыбраць гэты прызыў, як у нас, я сказаў: «Не, ні ў якім разе!» Кожны малады чалавек, пабываўшы ў войску, — гэта іншы чалавек, і ён хоць нечаму навучыцца. Ён сям'ю сваю зможа абараніць. А глядзіце, што адбываецца сёння. Германія, вялікая Германія хоча вярнуцца да набору ваенных па прызыву, як у нас. Так? Так. І ўсё ў НАТА, амерыканцы пра гэта задумваліся. Вось што значыць па-дурному прыняць рашэнне, а вярнуцца назад вельмі складана. Не думайце, што сёння ўсё ў нас вельмі хочуць служыць.

Нядаўна міністр абароны сказаў, не хапае людзей, трэба было нейкія льготы адмяніць. І мы паспрабавалі толькі казаць пра гэта, як вэрхал падняўся на ўсю краіну. Таму забегчы далёка, а потым вярнуцца, вельмі складана. Гэта як падняў заробак — потым не паменшыш, нават калі ў цябе эканамічныя паказчыкі горшыя. Ведаю гэта са сваёй працы кіраўніком прадпрыемстваў. Таму ўсё трэба рабіць спакойна, абдумана, step by step, крок за крокам рухацца наперад. Галоўнае, не спыняцца.

Стратэгічную абарону забяспечвае і наша ваеннае супрацоўніцтва, перш за ўсё з Расійскай Федэрацыяй. Таму Беларусь і Расія рэалізуюць комплекс мер стратэгічнага стрымлівання. Гэта разгортванне на нашай тэрыторыі расійскім складнікам рэгіянальнай групоўкі войск. У выпадку абвастрэння канфлікту прапісаныя ўзброеныя сілы: некалькі дзясяткаў тысяч чалавек на захадзе Расіі, якія неадкладна другім эшалонам ўключаюцца ў ваенную барацьбу. Першым ідзе Беларусь. Нам трэба рэагаваць. Далей нас падтрымлівае Расійская Федэрацыя. Вось гэта і ёсць рэгіянальная групоўка войск і тактычнай ядзернай зброі, якую мы вярнулі ў Беларусь.

Акрамя таго, першыя пазіцыі абсталяваны для ракетнага комплексу «Арэшнік». Ён у нас з учорашняга дня і заступае на баявое дзяжурства.

(Апладысменты)

Пры гэтым хачу вас папярэдзіць. Ведаеце, многія пачалі крычаць: «Ах, Беларусь паставіў пад прыцэл, ах, ядзерная зброя. Яна ж будзе перш за ўсё атакавана замежнікамі. Або «Арэшнік». Страшную зброю прадэманстравала Расія на адным з найбуйнейшых заводаў. «Вось бяда, вось бяда прывёз сюды». Не паддавайцеся гэтым размовам.

Паралель прывяду. Памятаеце, атамную станцыю пачалі будаваць? «Ды вы што? У чарнобыльскай рэспубліцы? Навошта нам гэтая атамная станцыя? Ды не трэба». Літва хоча сваю пабудаваць атамную станцыю. Польшча аж дзве. Германія, Францыя цалкам раскансервавалі атамныя электрастанцыі і прызналі, што гэта чыстая электрычная энергія. А Трамп здзекуецца з усёй Еўропы: «Ідыёты, дурні. Вы што робіце? Якая зялёная эканоміка?» Ну ўжо далей пайшло.

Таму не паддавайцеся гэтым размовам, што вось ядзерная зброя, па гэтых аб'ектах будуць нанесеныя ўдары. А што, калі супраць нас будуць ваяваць? Нас што — гладзіць па галоўцы будуць? Супраць нас будуць наносіць удары. І будуць наносіць удары, як модна казаць, па цэнтрах прыняцця рашэнняў. Па нас з вамі. Гэта галоўнае. Таму мы робім усё, каб не дапусціць вайны. Мы ўжо наеліся гэтай вайны. Яшчэ пакаленне, як я казаў, не памерла тое, якое ваявала. Нам гэтая вайна не трэба. Наша шчасце — у мірным жыцці. Мы не хочам больш сядзець у балотах і зямлянках.

(Апладысменты)

А каб гэтага не здарылася, трэба быць моцнымі. Свет сёння такі, ён быў заўсёды такім. Моцных заўсёды і ўсюды паважалі. Таму мы павінны быць моцнымі.

З амерыканцамі вядзём перамовы. Павінен прама сказаць, ніколі, акрамя першай сустрэчы, яны не ставілі пытанне пра Расію. Я ім прама сказаў, Расія — гэта святое. Гэта родныя нам людзі. Усё роўна размовы, размовы. Я ім задаў пытанне: хлопцы, вы заўтра заменіце Беларусі Расію? Не. Так, пра што мы з вамі гаворым? Таму ў нас ёсць адна апора і надзея на захаванне нашага суверэнітэту, незалежнасці. Гэта блізкі, родны нам народ — расіяне, якія нам дапамагаюць ва ўсім. (Апладысменты)

І запомніце: гэта мая палітыка. З першага да апошняга дня сённяшняга майго прэзідэнцтва. Як бы ў Расіі мяне часам не трапалі, і такі, і гэтакі, з-за рэўнасці. Я заўсёды зыходзіў з таго, што мы павінны быць разам. Пуцін, Лукашэнка, людзі прыходзяць і сыходзяць, а краіны, народы застаюцца назаўжды. Вы ведаеце маю палітыку і пазіцыю. Пакуль я Прэзідэнт, мы ад гэтай палітыкі не адступім. Самыя блізкія сябры для нас — яны.

Дзякуй Сі Цзіньпіну. Пачалося з асабістых адносін да сучасных у эканоміцы. Вельмі моцна нам дапамагаюць. І калі б не было гэтых дзвюх краін, нам бы вельмі цяжка было, і мы б заўсёды памяталі, што мы пад санкцыямі. Яны добра нам дапамагалі. Мы гэта павінны разумець. І сёння дасведчаная Еўропа, гэты «райскі сад», мае па 400-500, зімой больш, долараў за прыродны газ, а мы — 120-100 долараў. А гэта эканоміка. Гэта нашы МАЗы, БелАЗы, гэта «Камволь» і іншыя прадпрыемствы, гарбарныя, ільняныя.

Вось таму што яшчэ трэба? Як гэтыя нашы збеглыя ціхушки-лахушки? «Мы падключымся да энергасістэмы Еўропы»... Вы што, з глузду з'ехалі? Вунь, Літва ад БРЭЛЛ адключылася, ад электраэнергіі. Імгненна ўзляцелі кошты. Людзі заплаціць не могуць. Гвалтам крычаць. Да дзяржаўнага ўжо перавароту даходзіць. А што яшчэ зімой будзе? Нас хочуць у гэта акунуць. Але справа не толькі ў тым, што мы вось атрымліваем гэтыя «пернікі». Майце на ўвазе, мы за гэта нічога не павінны. Мы пра гэта мала гаворым. Але мы гэтую бухгалтэрыю не падтрымліваем, якую нам часам некаторыя ва ўрадзе Расіі падкідваюць. А мы вам гэта, а мы вам гэта. Мы не гаворым усё тое, што мы робім для расіян. Калі б я стаў пералічваць, не ведаю, у чый бок быў бы рахунак. Але мы з прэзідэнтам Пуціным дакладна дамовіліся. Мы дапамагаем адзін аднаму. «Агрэсары», «суагрэсары». Няважна, што там пра нас гавораць. Мы павінны бачыць інтарэсы ўласнага народа.

Я яшчэ раз падкрэсліваю: беражыце гэтае сяброўства. Не дай Бог, мы дзесьці нахілімся і павядземся на гэтыя абяцанкі замежныя. Гэта пачнецца гібель нашай дзяржавы. Санкцыі — гэта не таму, што дыктатура, не таму, што Лукашэнка такі. Як быццам там на ўсходзе дыктатары меншыя, чым Лукашэнка. Але вы ж ведаеце, іх там хапае. Але сябруюць. Багатыя. Грошы амерыканцам інвестуюць. Я вось нядаўна пераканаўся ў гэтых інвестыцыях. Будуюць усё: ад курортаў да ваенных аб'ектаў. І нічога што ў іх там дыктатура, манархія і гэтак далей. Не ў гэтым справа. Зараз ідзе барацьба, канкурэнцыя жудасная. Усе разумеюць, што эканоміка перш за ўсё. І ў гэтай канкурэнцыі пачалося бязлітаснае ўдушэнне сваіх канкурэнтаў. Калі не са зброяй. Ну як супраць беларусаў ваяваць ці супраць расіян? Гэта ж супраць галоўнага ядзернага цэнтра сусветнага — Расіі — ваяваць. Не. Пачалі душыць санкцыямі. А чаго там па дробязі? Танкер ўзарвалі з нафтай. Яшчэ чагосьці там, нанеслі ўдар. Ну ведаеце, як слана камар укусіў. Так, непрыемна. Але перажывем.

Але перш, чым ты танкер узарваў з расійскай нафтай, ты падумай, што будзе потым. Таму цяжкая сітуацыя на сённяшні дзень. Але мы павінны вытрымаць. Мы ўжо навучыліся крыху за 5 гадоў, як увялі супраць нас санкцыі. Я вам нагадаў пра гэты самалёт. Памятаеце, калі казалі: «Вось, Пратасевіч! Так? Рамана Пратасевіча схапілі, арыштавалі, пасадзілі самалёт, каб арыштаваць». Я што толькі ні рабіў, каб ім патлумачыць: «Хлопцы, самалёт у Вільнюс ляцеў, над Вільнюсам быў. Садзіце яго ў Вільнюсе». Была пагроза выбуху. Навошта вы развярнуліся з Вільнюса, заляцелі з поўдня і пачалі садзіць гэты самалёт у Беларусі? Ваенныя дакладваюць: «Ён наш чалавек, сядзіць там».

Цяпер гэта вядома, што ён наш чалавек. Але супраць нас увялі санкцыі. А мне дакладваюць. Кажу: «Госпадзі, што ж рабіць? Нам жа не трэба, каб ён у Мінску садзіўся. Трэба ў Вільнюс». Ваенным кажу: «Падымайце ўсе інструкцыі і дзейнічайце паводле інструкцый».

Хрэнін кажа: «Трэба знішчальнік узнімаць, суправаджаць, раптам што здарыцца?». Кажу: «Уздымай. Трэба два? Два, тры, пяць падымаць, але каб было ўсё па інструкцыі». Суправадзілі, у хвасце, гэта ж аб'ектыўнага кантролю матэрыялы. Пасадзілі ў Мінску, зрабілі ўсё. І потым Тэртэлю кажу: «Арыштоўвай яго, як ворага народа».

Вось аперацыя, у чым быў сэнс, увялі санкцыі. Ну дык вы зараз папрасіце прабачэння і адмяніце іх. Не таму, што там наш чалавек у самалёце, якога нам прыйшлося арыштоўваць, а таму, што вы не мелі рацыі. Мы зрабілі ўсё па інструкцыі. А вось у вас якая была задума? Мы да гэтага часу не ведаем.

Гэта, як перамовы з амерыканцамі: «Ну прайгралі, — вось у апошні раз кажу Джону, — ну прайгралі. Але вы прызнайцеся, што вы прайгралі. І будзем далей будаваць адносіны. Я ж не дурань, разумею, што вы будзеце нас пастаянна душыць». А нам трэба супраціўляцца. А нам трэба ў гэтай барацьбе выйграць. Таму што выходзіць і галасіць па беларуска-яўрэйскім сцэнары. Ну, людзі такія. Мы ўвесь час плачамся, плачамся. Як яўрэі мне казалі ў Ізраілі, калі я першы раз паехаў: «Ведаеце, у чым наша была праблема? Што мы, калі нас білі па правай шчацэ, падстаўлялі левую». Міратворцы. Іх вядуць у возера, у рэчку, вось загінуць — яны ідуць спакойна, не супраціўляючыся. Рэлігія. Рэлігія ў тым, што калі цябе б'юць, трэба адказваць. А лепей за ўсё, каб бойкі не было. І мы для гэтага робім усё, і нашы Узброеныя Сілы. Вы толькі падумайце, Брусель Польшчы выдаткаваў 44 мільярды еўра. 11 мільярдаў долараў дабавілі Злучаныя Штаты Амерыкі. 15 мільярдаў еўра — краінам Балтыі. Слухайце, калі ўсе краіны прадаць, там 15 мільярдаў не будзе. Выдаткавалі. Ваенныя ведаюць. І мяне арыентуюць на гэта. Гэта што, абарончыя бюджэты? Яны закупляюць вялізную колькасць зброі. А нашы збеглыя крычаць: ён ядзерную зброю завёз. А дзе мы возьмем 50 мільярдаў долараў, каб вось так узбройвацца, як палякі і Захад? У нас такіх грошай няма. І быць не можа. Ні Кітай, і нават ні Расія не ў стане нам аказаць такую ??падтрымку. Значыць, трэба мець такое ружжо, каб бахнуць, і яны ведалі, што бахнем. Каб сюды не лезлі. Вось у чым сэнс.

(Апладысменты)

Калі сцісла аб сітуацыі, якая фарміруе сёння гэтую павестку, трэба сказаць так: міру няма, але за прэмію міру ідзе барацьба.

(Апладысменты)

Я перадаў Трампу і Меланіі, абаім кажу, напісаў ім і амерыканцам перадаў: «Перадайце, кажу, Трампу, няхай ён не турбуецца, што яму не далі гэтую прэмію. У наступным годзе дадуць». Гэта па-першае. А па-другое, калі б мне гэтую прэмію прапанавалі, я б звар'яцеў. Гэта ж у той камарыллі, якім сёння даюць прэмію міру. Гэта ж тамтрэба з імі ў адной кампаніі быць...

Якая прэмія міру? Гэта ж ганьба сёння. Куды, куды Трамп, кажу, ваш лезе? Нашто яму гэта? Ён зусім іншы чалавек. Не. Далі гэтай жанчыне з Венесуэлы. Я пацікавіўся. Нейкая жанчына заклікала разумны калектыўны Захад нанесці ўдар па Венесуэле. Вайна супраць уласнага народа сёння ацэнена прэміяй міру. Гэта што? Кажу Трампу: «У гэтай лінейцы тваё месца?» Дык няма і быць не можа. Таму галоўнае — гэта вайна, вайна ў эканоміцы, гандлёвыя войны. У іх нічога не атрымалася з гэтай глабальнай эканомікай, яны ўжо адыходзяць ад гэтага. Ім давай сёння адасобленыя нацыянальныя эканомікі. І вось паглядзіце, што будзе з Еўрапейскім саюзам.

У нас свой шлях. Ён без ілюзій. Мы жывём пад палітычным, эканамічным ціскам усю суверэнную гісторыю. Гэта цана незалежнасці. Як не стала СССР, так і трымаем гэты ўдар, але працуем і выходзім з гэтага становішча. Арыентуемся на знешнія рынкі. І Кітай, і Індыя, Расія, краіны Азіі, Афрыкі, Лацінскай Амерыкі. Гэта сусветная большасць. І мы частка гэтай сусветнай большасці, як бы камусьці гэтага не хацелася.

(Апладысменты)

Эканамічны баланс цалкам зрушваецца на карысць глабальных Усходу і Поўдня, і мы ў гэтую сістэму ўключаны. Будучыня за такімі краінамі, аб'яднаннямі, як БРІКС, ШАС, дзе нас чакаюць і з задавальненнем прымаюць.

Расійская Федэрацыя — наш асноўны саюзнік.

Я тут скарачаюся, не буду ўсё гэта характарызаваць, нешта сказаў, мы гэта апублікуем спецыяльна для вас...

Пытанні нашага саюзнага будаўніцтва — пытанне нумар адзін. Мы будзем усё рабіць для таго, каб наш саюз быў моцным. Мы з Пуціным сыдзем, прыйдуць маладыя людзі, але яны павінны мець аснову, фундамент на якім яны выбудуюць гэты саюз. Я лічу, што Ураду і Парламенту трэба ўдзяліць асаблівую ўвагу гэтай рабоце, сістэмнай, з расіянамі, па фарміраванні агульных, галіновых рынкаў. Мы не замежнікі для Расіі, так як і яны не замежнікі і не чужыя для нас. Беларускае старшынства ў ЕАЭС дало нам магчымасць засяродзіць увагу на парадку дня арганізацыі і па-добраму ўзварушыць гэтую арганізацыю. У мінулым годзе ЕАЭС споўнілася дзесяць гадоў. Сёння мы бачым двухразовы абарот тавараабароту краін-членаў саюза, павелічэнне ВУП амаль на 18 працэнтаў, а прамысловай вытворчасці на 30 працэнтаў. Вось і ўсе санкцыі.

У наступным годзе будзем адзначаць 35 гадоў утварэння СНД. І тут добрая пляцоўка для таго, каб намячаць перспектывы, для таго, каб арыентавацца і глядзець у будучыню. Кітайская Народная Рэспубліка — гэта другі пасля Расіі гандлёвы партнёр. І сёння абсалютны лідар у свеце. Сустракаючыся з амерыканцамі, у інтэрв'ю, калі вы глядзелі, я сказаў амерыканцам, даўно яшчэ: «Вы спазніліся роўна на 25 гадоў, і ніякі Кітай вы сёння не спыніце, не ў стане. З Кітаем можна толькі дамовіцца». Кітайцы, яны спакойна, нікуды не спяшаюцца, але яны ідуць да сваёй мэты. Гэта найстаражытнейшая цывілізацыя. Да яе трэба так і адносіцца.

Свет стаў іншым. Свет сёння не змяніць. Да свету гэтага трэба прыстасавацца. І нам, шаноўныя сябры, найперш. Так, я кажу пра нейкія прарыўныя кірункі, але заўсёды тут трымаю — прыстасавацца. Перажыць гэты час. Па-беларуску, памяркоўна, спакойна. Разумных людзей у нас больш, чым трэба. Трэба проста страсянуцца. Трэба разумець, што за нас ніхто нашых праблем не вырашыць.

Цэлы шэраг найважнейшых дамоўленасцей мы дасягнулі на вышэйшым узроўні. У многіх краінах. Там дзівосны попыт на нашу прадукцыю. Павінны ўключацца па-сапраўднаму і Урад, і міністэрства замежных спраў, асабліва нашы дыпламатычныя замежныя прадстаўніцтвы. Трэба працаваць. Але гэтая размова не павінна быць на гэтых: «вы старэйшы, я малодшы». Гэта размова на роўных. Не бывае народаў малых і вялікіх, слабых і моцных. Любы народ — гэта народ. Для мяне беларускі народ гэта самы моцны, мужны народ, таму што я яго Прэзідэнт. І для мяне галоўнае — адстойваць гэтыя інтарэсы.

(Апладысменты)

Мы нямала зрабілі ў сферы культуры. Ня буду гэта характарызаваць. Часам ужо ў нас перабор можа быць з аднаўленнем замкаў. Недзе, можа, трэба не такімі тэмпамі дзейнічаць. Іх трэба адраджаць. Нікуды не падзенемся, гэта наша гісторыя. Можа быць, нам не столькі трэба гэтых «Славянскіх базараў», «Купалле» ў Александрыі і гэтак далей, але яны ўжо ёсць. Яны сталі прывычнымі. Давайце на гэтым спынімся і зробім іх больш якаснымі. Гэта будзе для нас пытанне пытанняў.

У спорце — пакуль куляемся. Мой лозунг аб тым: абыгрывайце расіян. Ну ніхто ж не перашкаджае. Вунь біятланісты нашы бегаюць, як трэба, страляюць — выйграюць. Хакеісты «Дынама» — то выйграюць, то прайграюць, ну, быццам бы, нічога. А астатнія, акрамя батутыстаў? Ну, гэта мы з Кавальчуком (міністр спорту Сяргей Кавальчук — Заўв. рэд.) разбярэмся.

Таму ўсё ў нас ёсць. Усё ў нас ёсць дзеля таго, каб жыць, працаваць. Нармальна працаваць. Толькі часцей трэба глядзецца ў люстэрка. Не трэба ківаць на іншых, бо ад гэтага лепей не стане. Калі ў цябе ёсць сям'я — ты ажаніўся, сям'я — ну дык ты адказваеш за тую жанчыну, дзяўчынку, якую ты прывабіў на свой бок. Дзеткі нарадзіліся — ну дык ты думай пра іх. Я ж сказаў, трэцяе — гэта маё. А дваіх хто карміць будзе? Яны павінны разумець, што з верталёта грошы не скідваюць. Калі мы сямейны капітал, яшчэ штосьці мамам, татам, сем'ям, бясплатная ежа ў дзіцячым садку (жабрацкая зарплата для тых, хто глядзіць па 15-20 дзяцей) — гэта ж не з верталёта. Гэта ж мы сабралі ўсім светам і табе далі. А ты працаваць не хочаш.

Паважаныя суайчыннікі, якім будзе свет заўтра, мы не ведаем. Якой будзе Беларусь, залежыць толькі ад нас.

(Апладысменты)

Таму давайце на кожным сваім працоўным месцы, на кожным, на кожным месцы — тое, што я прашу, гэта ж элементарна — будзем займацца сваёй справай. Будзем рабіць усё. Калі хтосьці пайшоў на пенсію, але яшчэ нешта можа, прыйдзі і скажы: «Магу». З задавальненнем прымем тваю дапамогу. Кожны сёння думаць павінен аб тым, каб наша краіна развівалася. Але калі, я яшчэ раз паўтараю, не можам шмат, давайце пакрысе кожны год дадаваць. Час цяпер такі — не для глабальных, тэктанічных зрухаў. Час такі, калі трэба проста часам прыстасавацца і выжыць. Недзе перачакаць, але бачыць свой інтарэс. Выбачайце вось за гэтую банальшчыну, за гэтую народную шчырасць. Давайце будзем рабіць усё, каб для нашых дзяцей было месца, дзе жыць. Я памятаю, што за Прэзідэнтам застаецца вырашэнне стратэгічных пытанняў. Ну, пішаце вы там у сваіх Ціктоках, каб я абкасіў вам тэрыторыю, дровы пакалоў. Дзякуй богу, я ўмею гэта рабіць — я прыйду, гэта зраблю. Але гэта дзвюм-тром гэтым сядзібам. Але вы памятаеце, што гэта ваша задача.

Мая задача — вырашэнне стратэгічных пытанняў. У мяне гэтых пытанняў дастаткова. І перагаворы на знешнім трэку, і не толькі кантроль за сілавымі структурамі — паспрабуй гэтага Хрэніна (міністра абароны Віктара Хрэніна — Заўв. рэд.) з Кубраковым (міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова — Заўв. рэд.) пракантраляваць — не, я ў добрым сэнсе кажу. Я ўжо рады, што народ перастаў вас там крытыкаваць і дзяўбці, як гэта было калісьці. Значыць, адчуў, што «дрэнная» міліцыя, але яна наша. «Дрэнныя» ваенныя, але яны нашы. І яны такія, як усе мы. Гэта ж нашы дзеці. Таму, калі вы кідаеце ў агарод нашай міліцыі камень, вы памятайце, што гэта злепак з нашага грамадства. І што там розныя людзі: ёсць патрыёты, ёсць героі. Вось мы не надалі галоснасці трохдзённай даўніны затрыманне мярзотніка там — ну, як мы яго, бчбшніка, называлі — ліквідаваны. Але параніў траіх нашых хлопцаў. Усе жывыя, Іван? (Прэзідэнт звярнуўся з пытаннем да міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова — Заўв. рэд.). Усе жывыя. Адзін цяжка паранены, двое лягчэй. Але яны баранілі нас. Вось яна, гэтая наша моладзь. Таму, разумееце, што, калі недзе нешта не так — гэта мы з вамі. І нас 1200 чалавек на нашу кампактную краіну. Мы можам вырашыць любое пытанне. Мы можам здзейсніць любы пераварот, не толькі ў розумах нашых людзей. Давайце гэтыя перавароты, каб яны былі на карысць нашаму грамадству.

Час выбраў нас. І гэты час канкрэтных спраў. Магчыма, я не ўсіх пераканаў у тым, што нам трэба абавязкова зрабіць. Магчыма, не знайшоў патрэбных слоў. Але як кажа моладзь — вось тое, што вам зойдзе, я хачу сказаць напрыканцы. Я ведаю, з чым вы павінны абсалютна дакладна пагадзіцца і прымеце сэрцам. Мы, наша пакаленне, не можам перакласці нявырашаныя праблемы і пытанні на плечы нашых дзяцей. Не маем на гэта права.

(Апладысменты)

Мы не маем на гэта права. Я перакананы — не толькі я, які напісаў гэтыя радкі, але і вы — таму што нам не ўсё роўна, што будзе пасля нас. Што будзе з імі, што ідуць за намі, з нашымі дзецьмі. І вам таксама не ўсё роўна. Час, выклікі вельмі жорсткія. Таму давайце зробім усё, што мы павінны зрабіць. А яны прыйдуць пасля нас: калі захочуць скарыстацца нашым вопытам, яны ім скарыстацца. Не — яны будуць будаваць краіну для сябе.

Дзякуй.

(Бурныя апладысменты)



arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю