Цялец. На гэтым тыдні вам удасца наладзіць любыя адносіны. У панядзелак падзеі будуць спрыяць умацаванню вашага матэрыяльнага становішча. У пятніцу і суботу лепш не планаваць далёкія паездкі, якія могуць выліцца ў круглую суму.
Блізняты. Фінансавае становішча стабільнае. У сераду і чацвер бойцеся трапіць на кручок авантурыстаў. Можа ўзнікнуць сітуацыя, калі вы з новага боку ўбачыце таго, з кім працуеце, кантактуеце ці нават разам жывяце. Нікому не пазычайце буйныя сумы.
Рак. У панядзелак і аўторак будзьце асцярожныя з фінансамі. Тыдзень спрыяе вырашэнню асабістых і службовых спраў. Вы будзеце адчуваць падтрымку навакольных амаль ва ўсіх сваіх пачынаннях. Верагодныя пазітыўныя перамены ў асабістым жыцці, яркія сустрэчы, прэм’еры, спатканні. У канцы тыдня адпраўляйцеся за горад на пікнік або прагулку.
Леў. Будзьце ўважлівыя да навакольных, яны дапамогуць дасягнуць мэты, якую вы сабе паставілі. Калі спыніцеся на дасягнутым, то можаце выпусціць рэальны шанец дабіцца большага поспеху. Зрэшты, у вашых інтарэсах паспець завяршыць усе дзелавыя праекты да серады. Да выхадных магчыма вяртанне старых даўгоў, якія вы ўжо не спадзяваліся атрымаць.
Дзева. На гэтым тыдні вам наўрад ці ўдасца адпачыць ад штодзённых клопатаў, хутчэй, наадварот, трэба будзе праяўляць актыўнасць ва ўсіх сферах. Для ажыццяўлення ўсіх задуманых планаў вам спатрэбіцца садзейнічанне ўплывовых знаёмых і надзейных сяброў.
Шалі. Усіх грошай не заробіш. Не варта бесперапынна працаваць у святы. Не адмаўляйцеся ад запрашэнняў на вечарынкі: таварыскасць і абаянне дапамогуць вам на гэтым тыдні быць у цэнтры ўвагі, наладзіць неабходныя кантакты, устанавіць новыя дзелавыя і асабістыя сувязі. Вы лёгка адчуеце сябе душой кампаніі.
Скарпіён. Вы рашучыя, поўныя сіл і аптымізму. Раскрывайце свой творчы патэнцыял, ужывайце сваё майстэрства на практыцы. Тады атрымаецца завяршыць пачатыя справы і адчуць доўгачаканую палёгку. Вы, відавочна, заслужылі адпачынак, асабліва ў другой палове тыдня.
Стралец. Вы смела можаце глядзець у заўтрашні дзень. Магчыма павышэнне па службе, атрыманне прэміі. Цяпер самы час парадаваць сябе і купіць тое, на што даўно адкладалі грошы. Серада і чацвер могуць парадаваць энергетычным уздымам, добрым настроем і ўвагай з боку навакольных людзей.
Казярог. На гэтым тыдні найлепшым чынам будуць вырашацца задачы, звязаныя з развіццём творчага патэнцыялу. Захоўвайце спакой і ўпэўненасць, і ўсё ў вас атрымаецца. Панядзелак пройдзе пад знакам інтуіцыі і ўмення аналізаваць сітуацыю. Выхадныя лепш за ўсё правесці дома — у коле сям’і.
Вадаліў. Прапановы, якія паступяць на гэтым тыдні, абяцаюць спрыяльную доўгатэрміновую перспектыву ў матэрыяльнай сферы. Цяпер самы час загадваць уласныя жаданні і спраўджваць мары іншых, што ў вас выдатна атрымаецца. З падарункамі блізкім вы яўна ўгадаеце.
Рыбы. Не варта згаджацца працаваць у святы. Паспрабуйце добра адпачыць. У ідэале — з’ехаць у цёплыя краіны, калі не атрымаецца — дастаткова проста схадзіць у госці да блізкіх сяброў і сваякоў. Навагоднія падарункі, акажуцца вельмі ўдалыя: вы парадуеце і сябе, і сваю сям’ю.