Самымі папулярнымі беларускімі таварамі на знешнім рынку традыцыйна з’яўляюцца піламатэрыялы, мяса-малочная прадукцыя і амінакіслоты. На ўнутраным рынку часцей за ўсё куплялі шрот алейны, кармавыя дабаўкі, круглыя лесаматэрыялы, чорныя металы, вугаль і дранку.
Сукупны эканамічны эфект (эканомія на закупках і дадатковая выручка ад экспартных продажаў) для ўдзельнікаў таргоў склаў больш за 45 мільёнаў рублёў.
Працягваецца і пашырэнне кола ўдзельнікаў. За першы месяц года на біржы акрэдытаваліся 141 айчынная і 69 замежных кампаній. Усяго па стане на 31 студзеня на БУТБ акрэдытавана больш за 38,4 тысячы кампаній, з якіх 9,1 тысячы — нерэзідэнты з 83 краін. Актыўна ўдзельнічалі ў таргах у студзені звыш 6,5 тысячы кампаній, уключаючы 767 замежную з 33 дзяржаў.