Валянціна Георгіеўна ганарыцца званнем заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь і тым, што стала лаўрэатам спецпрэміі Прэзідэнта ў 2000 годзе, а ў 2012 — пераможцай рэспубліканскага конкурсу «Жанчына года» ў намінацыі «За вернасць і адданасць прафесіі». Сваю ж першую ўзнагароду, значок «Выдатнік культуры», атрымала ад міністра культуры СССР Кацярыны Фурцавай, калі яшчэ працавала ў раённым аддзеле культуры.
Кажуць, уменне слухаць — рэдкі дар. Ім шчодра адорана наша гераіня. З людзьмі заўсёды адкрытая, на роўных. Вельмі важныя для яе і царкоўныя ўзнагароды: ордэн прападобнай Ефрасінні Полацкай, ордэн Святой роўнаапостальнай княгіні Вольгі» .
У гэтым годзе Валянціна Георгіеўна сустракае сваю 92-ю вясну. І сёння яна адчувае ўвагу і дачыненне да тэатра: калі ўзнікне патрэба, гатова дапамагчы, падзяліцца мудрымі развагамі. У горадзе і вобласці багата сведак яе служэння культуры, чалавеку. Ад імя ўсіх нізка схіляюся перад цудоўнай, праўдзівай, таленавітай, вернай жанчынай.
Аляўціна Чайкоўская,
г. Гомель