Нагадаем, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 12 сакавіка сабраў нараду аб мерах па выключэнні неабгрунтаванага і нядобрасумленнага пасрэдніцтва, на якой было агучана, што па даных праваахоўных і кантралюючых органаў штогод выяўляецца нямала правапарушэнняў і злоўжыванняў, у тым ліку злачынных, з боку пасрэдніцкіх структур у самых розных сферах.
Кіраўнік дзяржавы паставіў задачу правесці выразную рысу, якая аддзяляе абгрунтаванае пасрэдніцтва ад неабгрунтаванага:
— У дзяржаве ніхто не супраць разумнага пасрэдніка там, дзе гэта аб’ектыўна трэба. На гэта застанецца ў нас невялікая колькасць кірункаў, якія будуць пад кантролем ці то губернатараў, ці то міністраў і Прэм’ер-міністра, — акцэнтаваў увагу Прэзідэнт.
Па словах старшыні КДК Васіля Герасімава, фактаў неабгрунтаванага пасрэдніцтва хапае:
— Фактаў шмат. Летась мы распачалі 71 крымінальную справу. Мы накіравалі ў іншыя праваахоўныя органы звыш 1,2 тысячы паведамленняў аб неабгрунтаваным пасрэдніцтве. Але гэта вярхушка айсберга, — адзначыў Васіль Герасімаў.
Ён падкрэсліў, што неабгрунтаванае пасрэдніцтва характэрна для розных сфер. Яно ёсць у прамысловасці, сельскай гаспадарцы, энергетыцы, медыцыне. Іншымі словамі, усюды, дзе круцяцца вялікія грошы. Часам гэта звязана і з карупцыйным складнікам.
— У кожным канкрэтным выпадку мы разбіраемся. Ёсць выпадкі, калі аб’ектыўна неабходны пасрэднік. Ёсць выпадкі, калі вытворца гандлюе толькі праз дылераў, напрыклад. І гэта таксама своеасаблівы пасрэднік. Але яркіх прыкладаў больш чым дастаткова, — адзначыў кіраўнік КДК.