22–23 сакавіка надвор’е ў краіне вызначыць антыцыклон, цэнтр якога будзе перамяшчацца з поўдня Балтыйскага мора праз поўнач Беларусі на Разанскую вобласць Расіі. У нядзелю будзе невялікая воблачнасць, без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі слабыя туман і галалёд. Вецер няўстойлівы слабы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад мінус 4 да плюс
2 °С, днём ужо цяплей — ад плюс 9 да плюс 15 °С.
У панядзелак пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі слабыя туман і галалёд. Вецер няўстойлівы слабы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад мінус 5 да плюс 2 °С, максімальная днём ад плюс 9 да плюс 15 °С.
Сяргей КУРКАЧ