Top.Mail.Ru
0

Рэальныя даходы беларусаў выраслі на 7,5 %

20.03.2026 | 16:43

Студзень 2026 года прынёс пазітыўныя змены ў кашалькі беларусаў, нагадалі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.


Паводле звестак Белстата, рэальныя наяўныя грашовыя даходы (сумы, якія людзі могуць выдаткаваць пасля выплаты падаткаў і з улікам інфляцыі) выраслі на 7,5 % у параўнанні са студзенем 2025-га.

Пры разліку ўлічвалася не толькі зарплата, але і сацыяльныя выплаты. У структуры даходаў: зарплата — 65,5 %, пенсіі, дапамогі і стыпендыі — 22,4 %, бізнес і прадпрымальніцтва — 7 %.

Такія вынікі адпавядаюць планавым паказчыкам, падкрэслілі ў Мінпрацы і сацабароны і нагадалі, што на 2026 год урадам устаноўлены мэтавы арыенцір па росце рэальных даходаў у 104,8 %.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю