Top.Mail.Ru
0

На палях працуе ўся кра­і­на

26.03.2026 | 13:59
А асоб­ныя ра­ё­ны ўжо па­се­я­лі

Пасяўная кампанія ў краіне набірае абароты. Па інфармацыі Мінсельгасхарча, па стане на 25 сакавіка ў краіне ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур (без кукурузы, грэчкі і проса) пасеяна на плошчы 91 тысячы га, што складае 16 % ад агульнай плошчы пад сяўбу 552 тысячы га.

У разрэзе абласцей пасеяна:

  1. Брэсцкая — 53 тысячы га, што складае 62 % ад планавых плошчаў;

  2. Віцебская — больш за 1 тысячу га, што складае 1 % ад плана;

  3. Гомельская — 7 тысяч га, што складае 7 % ад плана;

  4. Гродзенская — 21 тысяча га, што складае 28 % ад плана;

  5. Мінская — 6 тысяч га, што складае 9 % ад плана;

  6. Магілёўская — 2 тысячы га, што складае больш як 2 % ад плана.

Мінеральных угнаенняў (азотных, фосфарных, калійных) пад яравую сяўбу 2026 года назапашана 608 тысяч тон дзеючага рэчыва, што складае 73 % ад плана ў 836 тон. Арганічных угнаенняў пад яравую сяўбу вывезена 46 млн тон, унесена на палі 19 млн тон, што складае больш за 42 % ад вывезенага.

Ёсць у краіне і раёны, якія сяўбу ўжо завяршылі.

Іванаўскі раён першым у Брэсцкай вобласці завяршыў сяўбу ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур, паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Брэсцкага аблвыканкама: «Калі ўзяць сітуацыю ў цэлым, то 40 гаспадарак Брэсцкай вобласці таксама завяршылі гэту работу».

Набліжаюцца да завяршэння сяўбы ранніх яравых гаспадаркі Брэсцкага, Кобрынскага і Драгічынскага раёнаў. «Яны завершаць гэту работу на працягу двух-трох дзён. У больш паўночных раёнах пакуль засеяна менш за палову плошчаў», — звярнулі ўвагу ў аблсельгасхарчы.

Паводле БелТА

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю