Top.Mail.Ru

ЕАБР: у Беларусі захоўваецца ўстойлівы рост рэальных заробкаў

30.03.2026 | 10:55

Такую выснову зрабілі аналітыкі Еўразійскага банка развіцця ў сваім штотыднёвым макраэканамічным аглядзе.


Эксперты нагадалі, што ў лютым гэтага года рэальныя заробкі беларусаў павялічыліся на 6,5 % у гадавым вылічэнні пасля 6,3 % у студзені.

— Апераджальная дынаміка захоўваецца ў бюджэтным сектары, дзе рост аплаты працы склаў 9,6 % год да году, перавышаючы сярэдні ўзровень па эканоміцы. Рост заробкаў падтрымлівае павелічэнне наяўных даходаў насельніцтва (+7,5 % у студзені 2026-га), што фарміруе ўмовы для далейшага пашырэння спажывецкай актыўнасці, — гаворыцца ў аглядзе.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю