«Падыходы, якія калектыўны Захад спрабаваў сфарміраваць і супраць Пхеньяна, і супраць Мінска, ужо не працуюць»
Адзін з самых важных момантаў у супрацоўніцтве дзвюх краін — пераадоленне незаконных санкцый.

— Гэты візіт гістарычны, — адзначыў першы намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Уладзімір Пярцоў у эфіры праграмы «Клуб рэдактараў» на тэлеканале «Беларусь 1». — Да гэтага, нягледзячы на 30 гадоў дыпламатычныхадносін паміж Рэспублікай Беларусь і Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікай, узаемных візітаў не было.
— Не будзем моцна распыляцца (аб падпісаных у Пхеньяне дагаворах і пагадненнях. — «Зв.»), разумеючы, што дзве дзяржавы доўгія гады знаходзяцца пад вялікімі санкцыямі, — заўважыў Уладзімір Пярцоў. — І сферы, у якіх намячаецца супрацоўніцтва, вельмі цікавыя нашым канкурэнтам з пункту гледжання таго, як бы нашкодзіць. <...> Мы можам меркаваць па прысутнасці за сталом перагавораў профільных міністраў і віцэ-прэм’ера, што гэта адукацыя, ахова здароўя, сельская гаспадарка, прамысловасць у частцы, напэўна, камунальнага транспарту, нейкіх станкоў і агрэгатаў. Тут і КНДР прасунулася далёка наперад, у нас ёсць узаемная цікавасць. Мы можам задаволіць патрэбы КНДР і нешта атрымаць ад іх, дзе яны атрымалі поспех, для таго каб нашы эканомікі ва ўмовах санкцыйных абмежаванняў маглі ўзаемадапоўніцца.

Тое, што візіт Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў КНДР стаў гістарычнай падзеяй, значэнне якой выходзіць далёка за межы двухбаковых адносін, адзначыў у эфіры ток-шоу «Будні» на «Альфа Радыё» і старшыня таварыства «Веды» Аляксей Аўдонін.

— Ён вельмі важны не толькі для развіцця двухбаковых адносін паміж Пхеньянам і Мінскам, але і служыць магутным сігналам для ўсіх астатніх краін на постсавецкай прасторы і для Еўропы. Пра што гэта сведчыць? Пра тое, што ўсе падыходы, якія калектыўны Захад спрабаваў сфарміраваць і супраць Пхеньяна, і супраць Мінска, ужо не працуюць. Нам, суверэнным дзяржавам, вельмі важна аб’ядноўвацца, пашыраць супрацоўніцтва ў эканоміцы, ствараць трывалыя гандлёва-эканамічныя сувязі, развіваць культуру, мастацтва, ахову здароўя, спорт. Такім чынам мы паказваем, што жывём не ў свеце нейкіх манаполій і нейкай гегемоніі калектыўнага Захаду, а ў свеце, дзе суверэнныя дзяржавы могуць вельмі хутка развіваць адносіны і ствараць новыя праекты, нягледзячы на санкцыі, ціск, абмежаванні і іншае.
Аляксей Аўдонін падкрэсліў, што Пхеньян доўгі час вымушаны быў існаваць у рэжыме «закрытай крэпасці», супраціўляючыся націску калектыўнага Захаду, а таксама патлумачыў, чаму Беларусь і КНДР маюць намер працягваць умацоўваць супрацоўніцтва насуперак знешняму ціску:
— Мы нацэлены на тое, каб і далей выбудоўваць адносіны, нягледзячы ні на якія каментары, санкцыі, абмежаванні. Чаму? Таму што паважаюць толькі моцных — тых, хто здольны ва ўмовах досыць неспакойнай сітуацыі ў свеце абараняць сваю тэрыторыю, сваё грамадства, свой суверэнітэт не толькі з дапамогай зброі, але і пры дапамозе трывалых сувязяў, у тым ліку ў міжнародных арганізацыях...

«Беларусь імкнецца знізіць градус напружанасці ў свеце»
Пры развіцці двухбаковых адносін з партнёрамі Беларусь імкнецца вырашыць і пытанні глабальнага маштабу. На гэтым акцэнтаваў увагу міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў у эфіры тэлеканала «Беларусь 1».

«Наш Прэзідэнт нават у гэтых абставінах спрабуе зрабіць усё магчымае, каб змацоўваць хоць невялікімі, але нейкімі скрэпамі адносіны паміж краінамі, вельмі далёкімі адна ад адной. Дапамагаючы ім знайсці нешта добрае ў пазіцыях і спрабуючы іх прастымуляваць, зразумець пазіцыю адзінаднаго. Для таго каб або пазбегнуць сур’ёзных узрушэнняў, або садзейнічаць дасягненню нейкіх рэчаў, накіраваных на мірныя ініцыятывы», — сказаў міністр.
Так, паводле яго слоў, на перагаворах у Пхеньяне, акрамя двухбаковага парадку дня, абмяркоўваліся таксама адносіныз ЗША і Расіяй.
«І калі Прэзідэнт ускладаў вянок каля манумента „Вызваленне“, быў яшчэ букет кветак, які быў ускладзены ад імя Уладзіміра Уладзіміравіча Пуціна. Гэта была просьба расійскага лідара, — адзначыў дыпламат. — Калі гаварылі пра амерыканскія адносіны, то Прэзідэнт гаварыў аб сваім праламленні, што не трэба, напэўна, так катэгарычна да многіх пытанняў тут, наогул у Азіі падступацца (з боку ЗША. — „Зв.“), каб не праявілася такіх негатыўных тэндэнцый, як у іншых рэгіёнах свету. Інакш кажучы, у гэтым плане Прэзідэнт ужо даўно зайшоў за рамкі простых двухбаковых адносін, калі ён размаўляе з лідарамі многіх краін. Ён ужо спрабуе вырашыць пытанні рэгіянальнага, глабальнага маштабу, многія з якіх сёння пакуль яшчэ далёкія да Беларусі. Але яны вельмі важныя для мірнага развіцця нашай планеты».
Максім Рыжанкоў дадаў, што такім чынам Беларусь імкнецца знізіць градус напружанасці ў свеце. Пры гэтым кіраўніцтва краіны зыходзіць з разумення, што рана ці позна, калі ўсім не працаваць у гэтым кірунку, бяда можа дайсці да любой дзяржавы.

«Разам яны — поўны камплект для выжывання і развіцця»
Не абышлі ўвагай палітычную значнасць візіту беларускага лідара ў КНДР расійскія аналітыкі. Так, загадчык аддзела Карэі і Манголіі Інстытута ўсходазнаўства Расійскай акадэміі навук Аляксандр Варанцоў у эфіры «Першага інфармацыйнага» звярнуў увагу на адметнасць Паўночнай Карэі:
— КНДР — гэта кейс, які падрывае шаблоны. Гэта адзіная краіна ў свеце, якая трымае ў сябе як трафей баявы карабель ЗША — USS Pueblo стаіць у Пхеньяне. Карэйцы проста ўзялі яго і пакінулі, калі судна шпіёніла ў 1968-м. Дональд Трамп і Кім Чэн Ын абменьваліся асабістымі лістамі, якія Трамп пазней зваў «выдатнымі». Гэта быў першы выпадак у гісторыі, калі дзейны прэзідэнт ЗША сустрэўся з лідарам КНДР асабіста ў Сінгапуры ў 2018-м. 77 гадоў трымацца супраць усіх ворагаў — дарагога варта. Не прызнаюць КНДР толькі Паўднёвая Карэя, Японія і Батсвана. КНДР шануе надзейных партнёраў і пашырае супрацоўніцтва з тымі краінамі, якія падзяляюць іх каштоўнасці і паважліва ставяцца да традыцый.
КНДР — абсалютны монстр у «абаронцы»: ракеты, ядзерка, гіпергук, падземныя аэрадромы. Але ў астатнім ціск на краіну адбіваецца. У Беларусі ж усё наадварот: моцная прамысловасць (трактары і станкі, якія да гэтага часу купляюць нават там, дзе нас не любяць), сістэма адукацыі, якая куе кадры лепш за многіх «цывілізаваных» краін, і ахова здароўя, даступная і эфектыўная. Атрымліваецца ідэальная сінергія. Як два пазлы: адзін дае сталёвы шчыт і меч, другі — станкі, тэхніку і сацыялку.
Разам яны — поўны камплект для выжывання і развіцця ў свеце, дзе Захад вырашыў усіх перафарматаваць пад сябе. Гэта не проста візіт, а сігнал — гучны, жалезны і вельмі своечасовы.
У тэму
«Беларусь сцвярджае сябе як невялікая, але геапалітычна значная дзяржава»
Візіт кіраўніка беларускай дзяржавы ў КНДР быў у цэнтры ўвагі вядучых сусветных СМІ і інфармагенцтваў. Тэлеграм-канал «Пул Першага» сабраў цытаты аб візіце з замежнай прэсы.
Reuters (Вялікабрытанія):

«Кім Чэн Ын сустрэў Лукашэнку абдымкамі і зладзіў пышную цырымонію прывітання са строем салдат, кавалерыяй і гарматным залпам».
Devdіscourse (Індыя):

«Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і лідар КНДР Кім Чэн Ын падпісалі ў Пхеньяне Дагавор аб сяброўстве і супрацоўніцтве. Пагадненне азначае новы этап актывізацыі адносін паміж краінамі, падкрэсліваючы іх агульную пазіцыю супраць ціску Захаду і падтрымку расійскіх стратэгій ва Украіне».
Assocіated Press (ЗША):

«Лукашэнка назваў дакумент фундаментальным і заявіў, што адносіны паміж дзвюма краінамі ўступаюць у новы этап... Лідары абмеркавалі нарошчванне супрацоўніцтва на высокім узроўні, а таксама абмяняліся думкамі па міжнародных і рэгіянальных пытаннях, якія ўяўляюць узаемную цікавасць».
RMF24 (Польшча):

«Гістарычны візіт у КНДР адбыўся ў перыяд умацавання трохбаковага палітычнага і ваеннага супрацоўніцтва паміж Пхеньянам, Масквой і Мінскам».
The Guardіan (Вялікабрытанія):
![]()
«Беларусь і КНДР удзельнічаюць у механізме, ініцыяваным кітайскім лідарам Сі Цзіньпінам і Пуціным, па стварэнні так званага шматпалярнага свету з мэтай зламаць заходнюю гегемонію... Мэта візіту — прадэманстраваць салідарнасць паміж краінамі, якія выступаюць супраць заходняга парадку».
Даволі цікавую справаздачу апублікаваў аналітычны цэнтр ІFІMES (Славенія).

У матэрыяле аналізуецца палітыка Аляксандра Лукашэнкі, яго стратэгічнае бачанне і дыпламатычныя сувязі:
«Пад яго кіраўніцтвам Беларусь выступае ў якасці найважнейшага злучальнага звяна паміж вядучымі сусветнымі дзяржавамі — ЗША, РФ і КНР. Асабістыя адносіны на аснове ўзаемнай павагі, якія ён выбудаваў з лідарамі гэтых краін, дазваляюць Мінску аказваць непасрэдны ўплыў на міжнародныя ініцыятывы ў галіне бяспекі і стратэгічныя працэсы, пазіцыянуючы краіну як стабільнага і прадказальнага ўдзельніка рэгіянальных дыялогаў... Абапіраючыся на сваё стратэгічнае бачанне і дыпламатычныя сувязі, Лукашэнка дазваляе Еўропе пераадольваць гістарычныя бар’еры і будаваць масты. Беларусь сцвярджае сябе як невялікая, але геапалітычна значная дзяржава».