Top.Mail.Ru

На гэтым тыдні сонца будзе больш

Усё вышэй і вышэй за нуль

Як паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, начныя замаразкі ў другой палове красавіка становяцца хутчэй выключэннем, чым правілам. А дзённая тэмпература даволі інтэнсіўна расце.

Аднак у аўторак ноччу яшчэ будзе падмарожваць. У гэты дзень умовы надвор’я ў Беларусі вызначыць вобласць павышанага атмасфернага ціску. Ноччу малавоблачна, днём пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. 

У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах слабы туман. Вецер няўстойлівы, ноччу слабы, днём ад слабога да ўмеранага. Тэмпература паветра ўначы — ад мінус 3 да плюс 3 °С, максімальная днём — плюс 12–18 °С. Атмасферны ціск істотна не зменіцца.

І ў сераду ўмовы надвор’я ў асноўным прадоўжыць фарміраваць вобласць павышанага атмасфернага ціску, пры гэтым ноччу па паўночным усходзе, раніцай і днём па ўсходняй палове краіны адаб’ецца ўплыў няўстойлівай паветранай масы. Ноччу пераменная воблачнасць, днём воблачна з праясненнямі. Ноччу ў асобных раёнах па паўночным усходзе, раніцай і днём па ўсходняй палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У дзённыя гадзіны ў асобных раёнах магчымы навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Вецер пераменных напрамкаў умераны, удзень пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы — ад нуля да плюс 6 °С, максімальная днём складзе ад плюс 9 °С па ўсходзе да плюс 19 °С па захадзе.

У чацвер надвор’е ў Беларусі будуць вызначаць франтальныя раздзелы і няўстойлівыя паветраныя масы. Воблачна з праясненнямі, ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. 

У дзённыя гадзіны ў асобных раёнах магчымы навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Вецер пераменных напрамкаў умераны, удзень пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 2 да 8 °С цяпла, максімальная тэмпература днём — 10–17 °С з плюсам, месцамі — плюс 8–9 °С.

Сяргей КУРКАЧ


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю