У пятніцу чакаецца воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі — дажджы. У ранішнія гадзіны месцамі слабы туман. Вецер заходні, паўночна-заходні ўмераны. Тэмпература паветра ўначы ад плюс 1 да плюс 7 °С, а максімальная днём — 8–13 °С цяпла, у асобных раёнах паветра прагрэецца да плюс 15 °С. Атмасферны ціск істотна не зменіцца.
У суботу ўмовы надвор’я ў Беларусі працягнуць вызначаць франтальныя раздзелы. Будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай месцамі чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе 1–7 °С цяпла, днём — плюс 11–18 °С.
У нядзелю краіна будзе знаходзіцца на паўднёвай перыферыі скандынаўскага антыцыклону, пры гэтым чакаецца паступленне прахалодных паветраных мас з паўночнага захаду Расіі. Будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу пераважна без ападкаў, раніцай і днём месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай месцамі згусціцца слабы туман. Вецер паўночна-ўсходні ўмераны, удзень месцамі парывісты. Тэмпература паветра ўначы ад мінус 1 да плюс 5 °С, максімальная днём — 8–15 °С цяпла, па захадзе — да плюс 18 °С.
Сяргей КУРКАЧ