Вось ужо больш за 20 гадоў Барысаўскае прадпрыемства «Пожснаб» удасканальвае канструктарскія рашэнні і ўкараняе іх у спецыяльнай пажарнай тэхніцы. Аўтацыстэрны, аўтавышкі, аўтамабілі аэрадромнага тушэння — усё гэта дазваляе ратавальнікам паспяхова працаваць падчас надзвычайных сітуацый. Напрыклад, пажарная аўтацыстэрна АЦ-8.0 на шасі МАЗ — адзін з бестселераў кампаніі «Пожснаб». Такая машына запатрабавана, у прыватнасці, у рэгіёнах Расійскай Федэрацыі.
«Машына максімальна адпавядае патрабаванням МНС у частцы камплектацыі і тэхнічнага ўзбраення, — тлумачыць начальнік аддзела ТАА „Пожснаб“ Мікалай Янкавец. — Яе ключавое адрозненне ад аналагаў — раўнамернае размеркаванне нагрузкі на восі. Гэта значыць, 8 тон вады на шасі 6×6 актуальна для расійскіх рэгіёнаў, дзе ёсць праблемы з пад’ездамі. Сярод плюсаў — паўсюднае ўжыванне кампазітнага матэрыялу (арміраванага шклапластыку) і наяўнасць другой цэльнапад’ёмнай кабіны для баявога разліку».
Напярэдадні машынабудаўнікі з Барысава рэалізавалі чарговы этап трохбаковага праекта з аўтазаводамі з Мінска і Гянджы. Беларускія спецыялісты перадалі партыю машынакамплектаў пажарных цыстэрнаў на зборку ў Азербайджан. Ад МАЗа — шасі, ад прадпрыемства «Пожснаб» — спецыяльнае абсталяванне. Усё гэта — заказ МНС краіны-партнёра. Кантракт адбыўся пры падтрымцы беларускіх дыпламатаў.
«Гэта паўнавартасна сабраныя машыны ў Азербайджане з беларускай распрацоўкай, суправаджэннем і тэхналогіямі, — адзначыў дырэктар ТАА „Пожснаб“ Алег Дзярабін. — Мы працягваем працу па развіцці нашага супрацоўніцтва: мала прадаць машыну, трэба яе суправаджаць на ўсім яе жыццёвым цыкле. То бок, гэта 5- і 8-тонныя цыстэрны для іх рэгіёнаў, і цяпер мы абмяркоўваем зборку аўталесвіц на 32 і 52 метры».
Начальнік аддзела маркетынгу прадпрыемства
«Дорэлектрамаш» Наталля Сяргушкіна ў машынабудаванні з дзяцінства. З самай складанай тэхнікай дзяўчына на «ты». У партфоліо прадпрыемства — дзясятак мадэляў спецыяльнай тэхнікі і яшчэ больш мадыфікацый. Такія машыны працуюць ва ўсіх краінах СНД. Сярод іх і навінка беларускіх машынабудаўнікоў — высокапрадуктыўная снегаўборачная тэхніка.
«Гэтая машына можа прыбіраць 2750 тон снегу за гадзіну. Для разумення: 20-тонны самазвал яна грузіць за 30 секунд, — пракаментавала Наталля
Сяргушкіна. — Сёлета ўпершыню ў Беларусі працавала тэхніка ў горадзе Смалявічы. Мінск набыў 1 адзінку. Больш за 80 машын працуюць па ўсім СНД у самых снежных кропках: Татарстане, Казахстане, а абкатку праходзілі на Сахаліне».
Ужо хутка патэнцыял машынабудаўнікоў са Смалявіч ацэняць на галоўнай выстаўцы будаўнічай тэхнікі і тэхналогій у Расіі — «СТТ Экспа» пройдзе ў Маскве ў канцы мая. Прэзентуюць беларускія машыны і на «Белагра» ў чэрвені.
Паводле news.by