Top.Mail.Ru
0

Сабаленка: Выступаць пад сцягам Беларусі для мяне — вялікі гонар

11.05.2026 | 10:38

Першая ракетка свету Арына Сабаленка спадзяецца, што Жаночая тэнісная асацыяцыя (WTA) хутка дазволіць выступаць пад дзяржаўным сцягам Беларусі. Аб гэтым беларуска заявіла на турніры ў Рыме італьянскаму агенцтву ANSA.


«Прадстаўляць такую невялікую краіну, як Беларусь, на Алімпіядзе было б для мяне падставай для гонару, гэта выхад на найвышэйшы ўзровень. Я спадзяюся, што WTA зможа вярнуць нам нашы сцягі як мага хутчэй і мы будзем выступаць са сваёй дзяржаўнай сімволікай, а не ў статусе нейтральных атлетаў», — падкрэсліла Сабаленка.

«Я заўсёды вельмі ганарылася краінай, з якой я родам, і хачу быць прыкладам для наступных пакаленняў. Хочацца, каб юныя спартсмены ведалі, што гэта не мае значэння, з якой краіны вы родам — вялікай ці маленькай, — вы заўсёды можаце дабрацца да вяршыні, калі змагаецеся і працуеце кожны дзень», — адзначыла лідар сусветнага рэйтынга.

Як паведамлялася, 7 мая Міжнародны алімпійскі камітэт адмяніў свае абмежаванні ў адносінах да беларускіх атлетаў. Цяпер слова за міжнароднымі спартыўнымі федэрацыямі, якія таксама павінны прыняць рашэнні аб зняцці ўсіх абмежаванняў і дапусціць беларусаў да турніраў са сваёй дзяржаўнай сімволікай.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю