У сераду ўдзел у турніры возьмуць Юлія Вітко (да 57 кг), Максім Бандарэвіч (да 63 кг) і Данііл Юркоў (да 67 кг). У заключны дзень кантынентальнага форуму, 14 мая, паядынкі правядуць Марыя Струнец (да 49 кг), Паліна Міхальчук (звыш 73 кг), Ягор Казлоў (да 54 кг) і Яўген Шадзеўскі (да 74 кг).
На мінулагоднім чэмпіянаце Еўропы па тхэквандо ў алімпійскіх вагавых катэгорыях у Швейцарыі беларускія спартсмены заваявалі чатыры медалі — па адным залатым і сярэбраным, а таксама два бронзавыя.